Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзеці ночы

Казлоў Анатоль

Шрифт:

«Радуйся, Гурон! — у адну з начэй, калі хлопец яшчэ і не ведаў, ды і бацькі самі не здагадваліся пра свой пераезд у Італію. важна прагаварыў Гаспадар.— Хутка ты будзеш вольны і магутны. Ты па праву гатовы заняць месца Ахрэма. Ты саспеў. Гурон! Цяпер выбірай у сваю сям'ю дзяцей паслухмяных, тых, хго народжаны пад маім знакам, знакам ночы. I назавцца яны ўсе гуронаўцамі. Я адпраўлю тваіх бацькоў у гое месца, дзе павінен нарадзіцца ва плоці я сам. Твае паедуць туды, а ты застанешся тут, бо тваё месца на гэтай зямлі, будзеш араць поле і сеяць, гадаваць парасткі вернікаў маёй сілы. Гэта краіна на ўсёй зямлі — самае прыдатнае месца. Тут людзі без веры і голасу. Ты дасі ім веру, паможаш паверыць у мяне адзінага. А моладзь! — Гаснадар у экстазе цірнуў кашчавыя і схія далоні рук адна аб адну, і з іх пасы пал іся жаўтаватыя іскаркі.— Мо­ладзь без ідэй, з прагнілай душою і пустой галавою,— вось нам і трэба, Гурон, пачынаць сяўбу. I кінутае зерне ўзыдзе!..»

— Ці не задрамаў ты, сынок? — Валянціна Фёдараўна лёгенька дакранулася да пляча Максіма.— Зусім не ясі, вазьмі бутэрбродзік з ікрою. салацік з крабамі. Хто ж без мяне гут за табою прыгледзіць? — твар жанчыны агарнуўся сумам.— I ў каго ты ўдаўся такім упартым? Паехаў бы разам — і ніякіх праблем.

Ад слоў маці хлопец увесь напруціўся. Вочы лязом наласнулі на твары Валянціны Фёдараўны. Тоўстая вена ад напружання выступіла на высокім і гладкім ілбе Максіма. Між чорных дугападобных броў, на пераноссі. сабралася складка ад раздражнёнасці. А прамы рымскі нос ад унутрана прыхаванай злосці нібы пабольшаў, выцягнуўся да верхняй губы.

— Сто разоў гаварыў: вы едзеце, а я застаюся. Так трэба! I на гэтым паставім кропку. Надыдзе дзень, калі я да вас прыскочу.— Белыя і завостраныя зубы Максіма, здавалася, ірвалі сло­вы на кавалачкі, на дробныя шматкі. I яны, так падалося маці з бацькам, крывавілі над святочным сталом.

— Усё! Супакойся. Вып'ем за добры налёт і мяккую насад­ку,— Віктар Георгіевіч наліў фжэры.— Не грэціруй ты, маці, будучага ўрача. Яму трэба моцныя нервы,— фізік-лазершчык усміхнуўся.

— Апошні гост if ём да дна,— падтрымала Валянціна Фёдараўна.

Максім спрактыкавана, двума глыткамі асушыў фужэр, чым, відаць, азадачыў Валянціну Фёдараўну.

— Мужчына! — задаволена крактануў Віктар Георгіевіч.

— А вы думалі? — голас Максіма пагрубеў, басавітыя ноткі скалыхнулі крышталь люстры на столі. а па-юначы пульхныя губы выцягнуліся чырванаватым шнурком. Дзіўна, але вочы хлопца заставаліся непадступна халоднымі, быццам заінелымі. Усё роўна як зяленіва восеньскай травы над першай зазімнай павалокай інею.

«Яны лічаць усё яшчэ мяне кволым птушанём, якое без іх прыгляду задзяўбуць іншыя квактухі і ўжо апераныя падлёгкі. Не і яшчэ раз не! У маіх руках сіла, якая вам, мае прастачкі, клапатлівыя родзічы, і не снілася. Хутчэй бы дыхнуць без вас на поўныя грудзі, распраміць плечы і ганарова ўзняць галаву. Каб вы не азіраліся на кожны мой чых, не мацалі лоб, калі падступае гарачка ў надвячоркі з ноуняй на небе, перад пятніцай трынаццатага чысла. Устыў; у нячонках сядзіць мне ваш клопат!»

— Праводзіць нас усё ж не надумаў, Максімка?

— Вы ж гаксоўку заказал і,— хмыкнуў хлопец у адказ.

— Пабылі б разам лішнюю гадзінку,— прасіла Валянціна Фёдараўна.

— Не дзяцінься, маці,— убіўся ў гамонку Віктар Георгіевіч. Няхап паспіць лішнюю гадзіну. Аэрапорт не за гарамі.

— Правільна, стары, кажаш,— падтрымаў бацьку нашчадак.

— Вы, мужчыны, увесь час заадно. Не нарадзіла я сабе дач­ку, цяпер шкадую,— наіграна надзьмула пульхныя, падфарбаваныя ў карычневы колер губы Валянціна Фёдараўна.

— А хто табе не даваў? — з непрыхаванай злосцю запытаў сын.

— Каб жа я магла,— па твары Гурончыхі ценем мільганула роспач.—Скажы дзякуй, што гы, Максімка, пабачыў свет Божы.

— Ха-ха! Дзякуй! — малодшы Г урон усхапіўся з месца і, тэатральна схіліўшы галаву, пакланіўся, шаркнуўшы нагою па напаліраваным паркеце.

— Ты яшчэ іранізуеш? — бачылася, ш го Валянціна Фёдараўна па-сапраўднаму крыўдзіцца.

— Хопіць вам! — павысіў голас галава сям’і.— Пераводзіце развітальную вячэру ў пустую сварку. Ты, кунічка мая, калі трошкі захмялела, то ідзі прыляж, а мы з Максімам прыбярэм са с гала.

— Ці не забылі, як гэта робіцца? — з яхідцай спытала Валянціна Фёдараўна.— Нічога, сынок, прыйдзецца вучыцца. А мо наймеш хатнюю работніцу? Новую. Наша ж цяпер у с ваёй вёс цы.

— У мяне, не хвалюйся, будзе каму прыбраць і на стол падаць.

— О’кей, дарагі,— твар у жанчыны пасвятлеў, вочы заблішчэлі ранейшым агеньчыкам, у іх успыхнулі жвавыя іскаркі.— Ты не прападзеш, я ўпэўнена. I ад гэтага мне добра на душы. Вось так,— Валянціна Фёдараўна паднялася з-за ста­ла.— Іду спаць, як вы, дарагія, загадалі. Рана падымацца. Добрай ночы, мае мужычкі...

— Добра, калі добра ўсё заканчваецца. Пакурым, Максім? — Віктар Георгіевіч дастаў з шуфлядкі каля таршэра пачак «Мальбара».— Па адной цыгарцы і — у пасцель. Думаю, што заўтра сам прыбярэш, праўда?

— Няхай будзе так,— пагадзіўся хлопец.

Кольцы тытунёвага дыму расплыліся па зале, лёгкай пялёнкай ахуталі крышталёвую люстру, павіслі на дарагім багеце карцін, ш го віселі на сценах.

...Гаспадар, як заўсёды, завітаў у пакой Максіма апоўначы. Свечка ўжо гарэла, а Г урон нрыслухоўваўея да соннай цішыні і ледзь мутных начных шорахаў. Хлопец меў выдатны выгляд. Ён падсвядома адчуваў, ведаў, ш го ягонае жыццё крута мяняецца. Ён, Максім. становіцца магутнай сілай, якая разрастаецца ў яго целе.

— Я прыйшоў развітацца.— Гаспадар сядзеў у крэсле. агеньчык свечкі ледзь выхопліваў ягоныя абрысы.

— Ты пакідаеш мяне аднаго? — Максім прыўзняўся на локцях, канапа лёгенька рыпнула.

— Чаму аднаго? — не пагадзіўся Гаспадар.— Табе ж застаецца Ахрэмава кодла з маіх вернікаў. Ты, Максім, павінен іх узняць на новую прыступку, вышэпшую, у служэнні мне. Ты многае спасціг. Ведаеш тое, што я хацеў укласці ў цябе.

— Куды ж сыходзіш ты, мой Гаспадар?

— Іду туды, дзе мае служкі яшчэ спяць. Я павінен даць пра сябе знаць лакальнай успышкап зла.

— А дзе гэта?

— Ну, у некаторых кропках зямнога шара,— ухіліўся ад прамога адказу Гаспадар.— Як вучыць старажытнейшая філасофія, усё ў гэтым свеце звязана са ўсім астатнім у ім жа. Усё ва ўсім! Ваша квантавая фізіка гэта называе «ідэалогіяй бутстрэпа». 1 калі мне ўдасца поўнасцю знішчыць хоць адзін атам у сусвеце, то і загіне ўвесь сусвет. А для гэтага патрэбна працаваць, працаваць і яшчэ раз працаваць.

— А я? Мы, гвае вернікі, як будзем? — усхваляваўся Максім.

— Вы вечныя! — Гаспадар усміхнуўся ў змроку пакоя.— Я без вас слабы, як кволенькія і вы без мяне. Ты ж толькі што чуў: «Усё ва ўсім». Шукай, Максім, сабе памочніка, а мо­жаш назваць яго і сваім намеснікам. Я табе падкажу, дзе ён цяпер.

— I дзе яго сустрэну? — паспешліва спытаў Гурон.

— Што? Не церпіцца парадніцца? — Гаспадар закурыў ад свечкі люльку. Здушлівы і смярдзючы дым слупам пацягнуўся да столі.— Шэсць тыдняў запар, па пятніцах, у самы полулзень ездзі на чыгуначны вакзал. Ты сам яго ўбачыш і пазнаеш. Ен стане ў цябе правай рукою.

— А калі я памылюся? — перасцярогся Максім.

— Не думаю.

— I ўсё ж.

— Добра. Гэта важны крок у нашай справе, промаху не грэба дапускаць.— Гаспадар на хвіліну задумаўся, нешта вырашаў сваё, кумекаў у адзіноце, нарэшце прагаварыу: — Ягонае імя Вілен, а прозвішма Падкідны... I месца збораў вам трэ­ба мяняць. Падвал пад Ахрэмавым домам ужо не падыходзіць. Дужа людна і шмат непатрэбных вачэй вакол. Мы яшчэ не гакія магутныя, каб не асцерагацца дахлячых праведнікау.

Поделиться с друзьями: