Дзеці ночы
Шрифт:
— Можа, у маёй кватэры? Яна ж вялікая, і я адзін застаюся.
— Не! — перапыніў Гаспадар.— Ты павінен заставацца чыстым, без падазрэнняў. Пакуль. Усяму свой час, Гурон.
— Я падшукаю.
— Яно ўжо мною знойдзена.
— Далёка?
— Па Магілёўскай шашы. У глыбіні Чэрвеньскага раёна. Там закінуты і забыты дом адпачынку костнага завода. Месца, варгае ўвагі. Заплюшчы вочы, і я накажу табе дарогу. Але пачакай, ледзь не забыў. Перад тваім пад’ездам стаіць навюткая «мазда». Ключы ад яе кладу на стол. Машына — мой падарунак табе. А зараз запамінай дарогу ў логава гуронаўцаў...
Максім прачнуўся позна. Усё цела чамсьці ламіла. Здавалася, што кожная костачка прайшла праз малатарню. Пад грудзі падкачваўся даўкі камяк і падбіраўся пад самае горла. Хлопец хуценька ўскочыў з канапы і басяком шмыгануў у прыбіральню, схіліўся над унітазам. Яго званітавала. Вочы засцялілі слёзы. Максім аддыхаўся. У ванным пакоі спаласнуў твар халоднай вадою. Палягчэла.
Бацькоў не было. Гурон наваг не чуў. калі яны з’ехалі.
— Выдатна! Віват, Гаспадару! — крыкнуў Максім на поуныя лёгкія, аж зазвінела ў вушах.— Я адзін, але не адзінокі! Чаго большага яшчэ хацець?! Вучобу — кату пад хвост. Ніякай вучобы, прэч медыцыну. Я ужо ведаю ўсё. ш го мне трэба. Хлебану каўкі і да новай машыны. У мяне «мазда»! — Максім падбег да акна кухні, вызірнуў праз фортку. Навюткая чорная прыгажуня стаяла каля дзікага куста ружы. пабліскваючы паліраванай фарбай пад сонцам.— Бацькаву калымагу заганю па дзяшоўцы, а «маздачку» пакуль у гараж! Вечарам матлянуся на ёй па горадзе, а заутра наведаю сваё логава. Не, трэба сабраць таго-сяго з Ахрэмавай хеўры. Чаму Ахрэмавай? — не пагадзіуся сам з сабою хлопец.— Маіх паслужнікаў. Трэба ў нашым доме навесці парадак. Ён цяпер — мая царква. Наш храм, храм гуронауцау. Он лю-лю!
«Не забывай пра пятніцу трынаццатага. У гэтым годзе яна апошняя,— пачуў Максім далекаваты голас Гаспадара.— Хопіць прыносіць мне ў ахвяру катоў ды сабак. Ты не Ахрэм, ты — Гурон! Думай, час яшчэ ёсць. Мне патрэбна падпітка. Тут цяжэй, чым раней здавалася. Спадзяюся на цябе. мой Гурон. Доўга не раскапвайся. Праз месяц ты паедзеш да бацькоу у Турын...»
— Так хутка? Я не хачу.
«Гэта вельмі важна для цябе, а найперш — мне самому».
— Калі трэба, я гатовы. Але ж як з выклікам?..
«Перастань думаць катэгорыямі смяротных. Усё будзе зроблена само сабою. Ты пакуль мацуй сям'ю сваіх гуронауцау. Дай паверыць ім у сябе незаменнага, майго вярхонага стаўленіка. I не забывай пра намесніка. Ён на чыгуначным вакзале».
— Усё зраблю, Гаспадар. Будзь упэўнены.
...Максім не любіў вакзалаў. Грэбаваў мітуснёп. Людская таўкатня, іх мурашыная беганіна гуды-сюды выклікала ў душы I урона прыхаваную злосць. Адразу ж губляуся настрой, яму так і карцела даць выспятка прахожым, якія, вылупіўшы вочы, цягнулі сумкі з чамаданамі, бязмерныя баулы і напрамую штурхаліся плячыма, адтоптвалі ногі, пэцкалі сваімі бруднымі падэшвамі бліскучыя чаравікі Максіма. I усё ж шостую пятніцу запар ён швэндаўся па вакзальных чыгуначных касах. шныраў У пачакальні між прымітыуных лавак і простых крэселец, на якіх, выпрастаўшы ногі, бавілі ў чаканні свой час пасажыры. Абыходзіў Максім і піуныя кіёскі, міні-кафэ, што, як грыбы пасля летняга і парнага дажджу, павырасталі вакол чыгуначнаі а вакзала. Ён пільна прыглядауся да людскіх тварау. вышуквау чозіркам намесніка. Гаспадар казаў. што ім будзе хлопец. Але пакуль Максімава ўнутранае чуццё было глухім. На гэты раз ен ужо разуверыўся ў тым, што знойдзе, натрапіць на патрэбна! а чалавека. Бястварая людская маса наняла нервы Гурона, як с 1 руны на віяланчэлі. Вось-вось ён павінен быў узарвацца. ацелася смачна плюнуць пад ноі і і, вылаяўшыся, паехаць у Дом ночы (так цяпер ён называу своп храм у гушчэчы чэрвеньскага лесу). Максім, каб прагнаць смагу ў горле, купіў у адным з кіёскаў пляшку піва. Дзіўна, але яно было халодным і не кіслым. Залпам выпіўшы паўлітроўку, Гурон акінуў позіркам недалёкі скверык з ліп. Ягоныя вочы самі затрымаліся на постаці хлопца, які падышо да лаўкі, зірнуў наўкола і прысеў з пляшкай віна на нядаўна пафарбаваныя ў жоўты колер танкаватыя дошчачкі. «Ён!» — нешта тарганулася ў грудзіне Максіма. «Так, ён,— не падманваў розум.— Прадчуванне не магло памыліцца». Гаспадар сказаў праўду, Максім вылічыў бы свайго намесніка сярод мільёнаў людзей-пешак.
Спачатку абыякавасць Вілена да гаворкі з Максімам расчаравала. Гурон не ведаў, як разварушыць свайго будучага намесніка. Па не вельмі дагледжаным выглядзе маладога чалавека, даволі паношаным адзенні і даўнавата не мытых валасах на галаве Максім здагадаўся ці не, хутчэй адчуў, Вілен — бомж. Так, менавіта бомж. Гурон бамжэй адчуваў, навучыўся пазнаваць іх здалёк. Яны, бамжы, для ахвяравання Гаспадару былі найлепшымі кандыдатамі. Менавіта на чыгуначны вакзал ездзілі яго гвардзейцы, каб вылавіць і прывезці ў Дом ночы маладое цела з гарачай крывёю.
— Так што пайшлі да мяне. Пажывеш, а там прыгледзішся. падумаеш над маімі ідэямі і тэорыямі, калі яны падыдуць табе — станет адным з братоў Гурона, будзеш гуронаўцам.— Максім гаварыў адкрытым тэкстам. Яго не хвалявала нават тое, што Вілен, калі на яго надыдзе бздык, можа кінуцца да міліцыянтаў. Хто пачне слухаць бамжа? Яны, бяздомныя, самі баяцца дзядзьку з пагонамі і з гумавымі дубінкамі на бядры горш за чуму ці халеру.
— А калі падасца табе ўсё тое, што пачуеш і пабачыш. чужым, вернешся на свой вакзал, — Максім прагаварыў гэта проста і ненавязліва, абыякавым голасам.
Гурон за знешнім спакоем Вілена адчуваў ягоную насцярогу. Максім без цяжкасці прабіўся ў думкі новага знаёмца. Гэтаму хлопцу карцела пабачыць нейкую Нінку. Відаць, сваю каханку.
«Будзе з гэтаю дзеўкай мне клопату,— падсвядома нарадзілася здагадка ў Максіма.— Яна — перакідны масток паміж двума берагамі, на якім стаіць свет да сённяшняга дня. На ад-ным баку — мы, гуронаўцы, а на другім — праведшкі-святошы. Нічога. масток згіне сам сабою. Трэба аоарваць вяровачк, шго злу чае Вілена і гэгу лярву Нінку. Падкладу Вілену у пасцельку нашанскую дзяўчыну, сястру па веры і служэнні Гаспадару. Ха-ха. Праблема вырашана! А пакуль няхай пануд зіцца хлопец. Недарэмна ж Г аспадар час га паугараў, шю словы чалавека вынайдзены спецьгяльна для таго, каб схаваць за імі сапраўдныя думкі. Пакуль Вілен не пераламіўся поўнасцю, не прыняў нашага хрышчэння, трэба палашчыць ягоны слых і гонар салодкімі і ласкавымі словамі. I ўсё ж у гэтым хлопцу шмат агульнага са мною. Гаспадар недарэмна выбрау яго ў памочнікі».
— Спрацуемся, Вілен?
— Ыгы.
— Тады паехалі. Хопіць тырчэць у смярдзючай багне вакзала. Прыйдзе час, і мы беспамылкова будзем пазнаваць людзей, вось гэтых усіх людзей, якія зараз мурашамі снуюць вакол нас. Мы, і ты ў іх ліку, будзем прымаць рашэнні, каму жыць, а каму памерці.
Максім заўважыў, як хлопец ад нечаканасці аж перасмыкнуў плячыма.
«Нічога, прыйдзецца яму прывыкаць яшчэ і не да такога. Галоўнае, я знайшоў намесніка!»
Іншамарка, імпартовыя пыгарэты, навюткае і клёвае адзенне з дарагога буціка, полудзень у прыватным і шыкоўным рэстаранчыку, пара фужэраў, з прыгаршчы, італьянскага віна — расслабілі і супакоілі Вілена. Хоць і даймала думка: з-за чаго такая шчодрасць і ласка яму, Вілену, ад незнаёмага чалавека? Лічы, равесніка...
«Дармавы сыр — толькі ў мышалоўцы».
«Глупства. Кожнаму чалавеку павінна пашэнціць некалі».
«Калі так,то будзь здаровым і пры сваім поўным шчасці»,— Вілен адчуваў, што ўнутрана ён быццам дзеліцца на дзве часткі. Адна, першая з іх, працівіцца ўсяму, што робіць Максім для яго, а вось другая, і здаецца, што больш моцная. шчыкатлівай радасцю поўніць душу.
«Глядзі, не апячыся ад шчасця, якое няведама адкуль звалілася. А то прасунеш галаву ў пятлю. Перахопіць вяроўка дыхавіцу, без мыла зашчоўкне шыю».
«Ды пайшоў ты, дарадчык!»
«А як Нінка? Ты ж кінуў яе пад чужыя ногі. Яе затопчуць і заплююць. Яна без цябе, што яйкабез шкарлупіны».
«Не хвалюйся. Знайду яе і забяру. Будзем разам. Максім добры, ён дазволіць».
«Ага. вось ужо і дазвол патрэбны Максіма».
«Пайшоу к чорту!»
«Эх, Вілен, Вілен... Я буду шукаць Нінку. У ёй паратунак...»
***
— Да мяне жыццё навярнулася тварам. Дзякуй табе, Максім.— праз тыдзень прызнаўся Вілен. Ён жыў у Гурона, які адвёў яму бацькоўскі пакой. Днямі хлопец глядзе відэа з касетамі пра крывасмокаў. зданяў-нябожчыкаў, славутага Дракулу (пра яго Вілен шмат разоў ужо чуў), а найбольш Гурон падсоўваў фільмы з сатаністамі і ахвярапрынашэннем. Максім няспешкі, паступова і павольна падводзіў Вілена да служэння Гаспадару. Ён пабойваўся напорыстасці, каб не напалохаць, каб не адвярнуць Вілена ад той дарогі, на якую цвёрда стаў сам Максім і па якой прыйдзецца пайсці Вілену.
— Калі ўжо будзем гаварыць сур’ёзна? — адным вечарам занытася Падкідны ў Гурона.— Я ўсё прагледзеў, прачытаў, завучыў, што ты мне раіў. Калі ж падпусціш да галоўнага? Ты ж выбраў мяне не толькі, каб смачна я еў ды спаў удосталь.
— Праўду кажаш, Вілен. У наступны панядзелак праводзім гваё хрышчэнне ў Доме ночы. Гэга наш храм. Ты ж станеш маім намеснікам. Наш Гаспадар падрыхтаваў ужо і падарунак габе. Учора ён прыходзіў. У аўторак я аддам табе ключы ад тваёй,— Гурон шматзначна памаўчаў, — кватэры і яшчэ адны ключы ад срэбранага шасцісогага «мерседэса». Вось так.