Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
Блэк ўтаропіў на яго свае запалыя вочы.
– Я не аспрэчваю гэта,- ціха прамовіў ён,- але ты ня ведаеш усіх падрабязнасцяў...
– Усіх падрабязнасцяў?- паўтарыў Гары, у яго вушах шалёна грукатала.- Ты прадаў іх Вальдэморту, гэтага мне хапае!
– Ты павінен выслухаць мяне,- прамовіў з настойлівасцю ў голасе Блэк.- Потым будзеш шкадаваць аб гэтым... ты чуў ня ўсё...
– Я чуў значна больш, чым ты ў стане сабе ўявіць,- адказаў хлопчык, яго голас моцна як ніколі ранней дрыжаў.- Ты чуў яе? Чуў маю маці... якая пыталася супыніць Вальдэморта, калі той збіраўся забіць мяне... і ўсё гэта здарылася з-за цябе...
Перш чым хтось з іх змог вымавіць слова, нешта рудое праслізнула міма Гары і скокнула на грудзі Блэку. Гэта быў Крукшанс, ён сеў над сэрцам мужчыны. Той заміргаў і паглядзеў на ката.
– Псік,- прамармытаў ён, спрабуючы адагнаць ката.
Але Крукшанс учапіўся кіпцюрамі ў яго вопрадку і не варушыўся. Ён павярнуў на Гары сваю выродлівую пляскатую пысу і паглядзеў на яго сваімі вялізнымі жоўтымі вачыма. Справа ад іх ціха плакала Герміёна.
Гары ўтаропіўся на Блэка і Крукшанса, што ўчапіўся ў яго і моцна сціснуў сваю палачку. Яму прыйдзецца спачатку забіць ката. Ён паплечнік Блэка і, калі кот жадае памерці абараняючы яго, Гары гэта не датычыцца... А то што Блэк спрабуе абараніць Крукшанса, значыць тое, што кот яму даражэй, чым былі гарыны бацькі...
Гары падняў палачку. Зараз самы падыходзячы момант дзеля таго, каб зрабіць гэта, адпомсціць за маму і тату. Зараз ён заб’е Блэка. Ён павінен яго забіць. Гэта яго апошні шанец...
Беглі секунды, Гары застыў трымаючы палачку на пагатове, Блэк, трымаючы Крукшанса на грудзях, глядзеў на яго. З ложка чулася адрывістае дыханне Рона, а Герміёна сціхла.
Раптам адчуўся нейкі новы гук...
Скрозь падлогу пачуліся прыглушаныя крокі... на першым паверсе нехта хадзіў.
– МЫ ТУТ!- нечакана закрычала Герміёна.- ТУТ НАВЕРСЕ... ХУТЧЭЙ... ТУТ СІРЫЮС БЛЭК!
Блэк хітра варухнуўся і амаль спіхнуў Крукшанса, Гары сутаргава сціснуў сваю палачку... “Ты павінен зрабіць гэта зараз!”- чуў ён у сваёй галаве... але крокі ўжо былі на сходах, а Гары працягваў стаяць.
Дзверы адчыніліся фантанам чырвоных іскраў, Гары павярнуў галаву. У пакой з абяскроўленым тварам, трымаючы на пагатове сваю палачку, забег прафесар Люпін. Яго вочы зірнулі на Рона, што зноў ляжаў на падлозе, на Герміёну, што скруцілася побач з дзвярмі, на Гары, што стаяў кажучы сваёй палачкай на Блэка і нарэшце на самога Блэка, што сцякаючы крывёй скурчыўся ля гарыных ног.
– Экспеліярмус!- пракрычаў Люпін.
Палачка Гары і дзве палачкі, што сціскала ў руке Герміёна зноўку ўзняліся ў паветра. Люпін спрытна схапіў іх і ўвайшоў у пакой, гледзячы на Блэка, на грудзях якога працягваў сядзець Крукшанс.
Гары раптоўна адчуў сябе спустошаным. Ён так і не зрабіў таго, што збіраўся. Яму не хапіла адвагі. Цяпер Блэк вернецца да дэментараў.
Адчуўся голас Люпіна, што дрыжаў ад нахалануўшых на яго эмоцый:
– Дзе ён, Сірыюс?
Гары хутка зірнуў на Люпіна. Ён не разумеў, што прафесар меў на ўвазе. Пра каго ён пытаўся? Хлопчык зноў перавёў вочы на Блэка.
Той ляжаў з абыякавым тварам. На працягу колькіх секунд ён нават не варушыўся. Потым ён павольна падняў сваю хударлявую руку і паказаў ёй на Рона. Анямеўшы Гары азірнуўся на свайго сябра, што выглядаў зусім збітым з панталыку.
– Але...- прамармытаў Люпін, гледзячы на Блэка настолькі пільна, быццам спрабаваў прачытаць яго думкі,- чаму дагэтуль ён не паказаў сабе? Калі...- зрэнкі Люпіна расшырыліся, нібы ён бачуў за спіною ў Блэка штось, што не бачыў ніхто з прысутных...- калі толькі гэта быў ён... няўжо, вы памяняліся... не сказаўшы мне?
Працягваючы пільна глядзець ў вочы Люпіна, Блэк павольна кіўнуў.
– Прафесар Люпін,- гучна перапытаў Гары,- што тут..?
Але ён так і не скончыў пытання, бо тое што адбылося далей прымусіла словам засесці ў яго горле. Люпін апусціў палачку і ў наступны момант падскочыў да яго, схапіў за руку і падняў Блэка на ногі з-за чаго Крукшанс зваліўся на падлогу. Люпін і Блэк абняліся, як браты.
Гары перабываў ў шокавым стане і ў яго страўнік быццам сціснулі ў кулак.
– Я НЕ МАГУ Ў ГЭТА ПАВЕРЫЦЬ!- залямантавала Герміёна.
Люпін адпусціў Блэка і павярнуўся да Герміёны. Яна прыўзнялася з падлогі і вытарапіла на прафесара зшалелыя вочы.
– Вы... вы...
– Герміёна...
– Вы і ён...
– Герміёна, супакойся...
– Я нікому не распавядала гэта!- галасіла дзяўчынка.- Я пакрывала вас...
– Герміёна, калі ласка, выслухай мяне,- закрычаў Люпін,- я магу ўсё растлумачыць...
Гары адчуваў, што яго зноў пачало калаціць, але не ад жаху, а ад новай хвалі лютасці.
– Я давяраў вам,- крыкнуў ён Люпіну, яго голас некантралявана дрыжаў.- А вы ўвесь гэты час былі яго сябрам!
– Ты памыляешся,- адказаў прафесар,- дванаццаць год я ня быў яго сябрам, але зараз зноўку стаў ім... дазволь растлумачыць...
– НЕ!- пралямантавала Герміёна.- Гары, ня вер яму, ён дапамог Блэку трапіць ў замак, ён таксама жадае тваёй смерці... ён ВАЎКАЛАК!
Запанавала звонкая цішыня. Усе ўтаропіліся на прафесара Люпіна, які хай і быў даволі бледным, але захоўваў супакой..
– Не ўсё ў гэтым жыцці можна падагнаць пад свае стандарты,- прамовіў ён.- Баюся, што толькі адно з трох тваіх сцверджанняў правільнае. Я не дапамагаў Сірыюсу трапіць ў замак і вядома не жадаю Гары смерці...- па яго твары прабеглі дзіўныя дрыжыкі,- але ня буду адмаўляцца... так, я – ваўкалак.
Прыклаўшы гераічныя намаганні, Рон паспрабаваў выпрастацца, але зноўку паваліўся на падлогу, стогнучы ад болю. Люпін з заклапочаным тварам кінуўся да яго, але той цяжка дыхаючы прамовіў.
– НЕ ПАДЫХОДЗЬ ДА МЯНЕ, ВАЎКАЛАК!
Люпін супыніўся. З відавочным высілкам ён павярнуў галаву на Герміёну.
– Ці даўно ты здагадалася?- спытаў прафесар.
– Амаль год,- ціха прамовіла яна.- Калі рыхтавала сачыненне для прафесара Снэйпа.
– Ён будзе ўзрушаны,- халодна сказаў Люпін.- Ён прапанаваў гэта сачыненне, каб хтось сам здагадаўся, аб гэтым, па маіх сімптомах. Ты праверыла месяцовыя карты і высвятліла, што я заўжды хварэю падчас поўні? Ці зразумела гэта тады, калі заўважыла, што богарт, калі бачыць мяне, ператвараецца на поўню?
– І то і другое,- ціхутка сказала яна.
Люпін напята ўсміхнуўся.
– Сярод тых, каго я сустракаў, ты самая разумная вядзьмарка, свайго ўзросту.
– Ані,- прашапатала Герміёна,- калі б я была крыху разумнейшай, я б усім паведаміла хто вы!
– Але яны даўно ведаюць,- адказаў Люпін.- Ува ўсялякім выпадку настаўнікі.
– Дамблдор наняў вас ведаючы, што вы ваўкалак?- здзівіўся Рон.- Ён зшалеў?
– Некаторыя з настаўнікаў лічаць гэдак жа,- адказаў прафесар.- Дамблдору прыйшлося прыкласці значныя намаганні, каб пераканаць іх у маёй дабранадзейнасці...