Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– І ЁН ПАМЫЛЯЎСЯ!- пралямантаваў Гары.- УВЕСЬ ГЭТЫ ЧАС ВЫ ДАПАМАГАЛІ ЯМУ!- Гары паказаў на Блэка, які рушыў да ложка з балдахінам і паваліўся на яго схаваўшы твар у дрыготкай руцэ. Крукшанс ускочыў яму на калені і заваркатаў. Рон, цягнучы нагу, асцярожна амінул іх абодвух.
– Я не дапамагаў Сірыюсу,- адказаў той.- Дай мне магчымасць і я растлумачу. Вось...
Ён аддзяліў палачкі Гары, Рона і Герміёны адну ад адной і кінуў іх ўладальнікам. Гары ашаломлена злавіў сваю.
– Вось,- прамовіў прафесар, запіхваючы сваю палачку за пас,- таперча вы ўзброеныя, а мы не. Будзеце слухаць?
Гары ня ведаў што і думаць. Мо гэта быў нейкі выкрут Люпіна?
– Калі вы не дапамагалі яму,- спытаўся хлопчык разлютавана гледзячы на Блэка,- як вы даведаліся, што ён тут?
– З мапы,- адказаў Люпін.- Мапы Паскуднікаў. Я, як раз сядзеў у сваім кабінэце і разглядаў яе...
– Вы ведаеце, як яна працуе?- з недаверам спытаўся Гары.
– Зразумела ж ведаю,- адказаў прафесар, нецярпліва хістнуўшы рукой.- Я дапагаў чарціць яе. Я – Лунацік... так мяне ў школі клікалі сябры.
– Вы чарцілі..?
– Істотней іншае, я ўважліва назіраў за мапаю ў гэты вечар, таму што вырашыў, што ты, Рон і Герміёна, паспрабуеце збегчы з замка, каб наведаць Хагрыда, падчас катавання яго гіпагрыфа. І я меў рацыю, ці не так?
Ён пачаў хадзіць па пакоі сюды-туды, падымаючы нагамі маленькія фантанчыкі пылу.
– Ты магчыма скарыстаўся старою Мантыяй свайго бацькі, Гары...
– Адкуль вы ведаеце аб Мантыі?
– Колькі разоў я бачыў, як Джэймс знікае, апранаючы яе...- зноў нецярпліва хістнуўшы рукою адказаў Люпін.- Справа ў тым, што нават калі ты схаваўся пад Мантыяй, на Мапе Паскуднікаў цябе ўсё роўна бачна. Я назіраў, як вы рушылі да хагрыдавай хаціны. Праз дваццаць хвілін вы пакінулі яе і накіраваліся да замка, але цяпер з вамі быў хтось яшчэ.
– Што?- здзіўлена спытаў Гары.- Не, з намі нікога больш не было!
– Я не паверыў сваім вачам,- працягваў Люпін, праігнараваўшы гарыну заўвагу, як і раней мераючы пакой крокамі.- Я вырашыў, што мапа сапсавалася, бо як ён мог апынуцца сярод вас?
– Анікога з намі не было!- прамовіў Гары.
– А потым я ўбачыў яшчэ адну кропку, што хутка накіроўвалася ў вашым напрамку і была падпісана, як Сірыюс Блэк... Я бачыў як ён біўся з вамі і як павалок двух з вас да Лупцуючай Вярбы...
– Аднаго,- раззлавана сказаў Рон.
– Ані, Рон,- адказаў Люпін,- вас было двоя.
Ён перастаў хадзіць і яго вочы утаропіліся на Рона.
– Ці не мог бы я зірнуць на твайго пацука, Рон?- спакойна папросіў ён.
– Што?- спытаўся Рон.- Што вы збіраецеся рабіць са Скаберсам?
– Анічога,- адказаў прафесар.- Так магу я на яго зірнуць, калі ласка?
Хістаючыся, Рон сунуў руку ў сваю мантыю і выцягнуў адтуль адчайна змагаючагася Скаберса. Рон схапіў яго за лысы хвост, каб той не ўцёк. Крукшанс падняўся на каленях Блэка і мягка зашыпеў.
Люпін наблізіўся да Рона. Ён пільна зірнуў на пацука і здавалася нават затаіў дыханне.
– Што здарылася?- зноўку спытаўся Рон, прыціснуўшы Скаберса да сябе, той выглядаў шалена перапалоханым,- Пры чым тут мой пацук?
– Ён не пацук,- нечакана прахрыпеў Сірыюс Блэк.
– Што вы маеце на ўвазе... вядома ж ён пацук...
– Ані,- ціха прамовіў Люпін.- Ён чараўнік.
– Анімаг,- дадаў Блэк.- Яго імя Пітэр Пэцігру.
— РАЗДЗЕЛ XVIII —
Лунацік, Галахвост, Мягкалап і Рагач
Мінула колькі секунд, перш чым, сябры зразумелі гэтае абсурднае сцверджанне. Нарэшце, Рон агучыў тое ж, што было ў думках самога Гары.
– Вы абодва зшалелі.
– Смехата!- ледзь чутна прамовіла Герміёна.
– Пітэр Пэцігру памёр!- дадаў Гары.- Ён забіў Пітэра дванаццаць год таму!
Хлопчык кіўнуў на Блэка, твар якога сутаргава тузануўся.
– Я жадаў гэтага,- ашчэрыўшы жоўтыя зубы, заравеў той,- але малы Пітэр перайграў мяне... аднак у гэты раз падобнага не здарыцца!
Скінуўшы Крукшанса на падлогу, Блэк кінуўся да Скаберса. Калі яго вага навалілася на ронаву нагу, той загаласіў ад болю.
– Сірыюс, НЯ ТРЭБА!- крыкнуў Люпін і, кінуўшыся наперад, адарваў Блэка ад Рона.- ЧАКАЙ! Ты не павінен рабіць гэта проста так... яны павінны зразумець... нам трэба растлумачыць ім усё...
– Мы растлумачым ім потым!- гыркнуў Блэк, пытаючыся вырвацца з рук прафесара, адной рукою ўсё яшчэ спрабуючы дацягнуцца да Скаберса, які вішчаў, як той падсвінак і, спрабуючы вырвацца ад Рона, абдрапаў таму твар і шыю.
– Яны... маюць... права... ведаць... усё!- запыхаўшымся голасам, адказаў Люпін, ўсё яшчэ пытаючыся стрымаць Блэка.- Рон, трымаў яго, як хатняга ўлюбёнца! Сёе-тое і я не разумею! А Гары... ты павінен распавесці яму ўсю праўду, Сірыюс!
Блэк супыніў свае спробы вырвацца, але яго запалыя вочы працягвалі ўважліва назіраць за пацуком, які быў моцна заціснуты ў пакусанай, падрапанай і зкрывавленай руцэ Рона.
– Добра,- адказаў ён, не адрываючы ад Скаберса вачэй,- распавядзі ім, калі жадаеш. Але рабі гэта хутчэй, Рэмус. Я жадаю здздейсніць забойства, за якое сядзеў...
– Вы абодва вар’яты,- хістаючыся прамовіў Рон, ён азірнуўся на Гары і Герміёну, чакаючы ад іх падтрымкі.- З мяне годзе. Я пайшоў.
Ён спрабаваў ісці толькі на здаровай назе, але Люпін выцягнуў сваю палачку і накіраваў яе на Скаберса.
– Ты павінен выслухаць мяне, Рон,- ціха сказаў ён.- Толькі працягвай шчыльна трымаць Пітэра.
– ГЭТА НЕ ПІТЭР, ГЭТА – СКАБЕРС!- залямантаваў Рон, ён паспрабаваў запхнуць пацука назад ў кішэню, але той шалёна змагаўся. Рон пахістнуўся і згубіўшы раўнавагу паваліўся, Гары злавіў яго і зноўку пасадзіў на ложак. Потым ігнаруючы Блэка звярнуўся да прафесара Люпіна.
– Ёсць сведкі, якія бачылі, як Пэцігру памёр,- сказаў ён,- поўная вуліца народу...
– Не бачылі, а лічылі што бачылі!- прамовіў Блэк, не спускаючы вачэй з курчашчагася ў ронавай руцэ Скаберса.
– Усе лічылі, што Сірыюс забіў Пітэра,- адказаў прафесар,- Я сам так лічыў... пакуль сёння не ўбачыў Мапу. Справа ў тым, што Мапа Паскуднікаў ніколі не брэша... Пітэр жывы, Гары і зараз Рон трымае яго.
Гары зірнуў на Рона, калі іх вочы сустрэліся, яны быццам моўчкі сказалі адно аднаму: Блэк і Люпін з’ехалі з глузду. Іх гісторыя ня мае сэнсу. Як Скаберс можа быць Пітэрам Пэцігру? Пэўна Блэк усё-ткі звар’яцеў у Азкабане... але чаму Люпін падтаквае яму?