Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

А што гэта за цёмная тарпеда ляціць насустрач яму? Дзюба-рыла так і цэліцца проста ў твар, цямнеюць вочкі, магутна працуе ўгору-ўніз хвост… У нейкім паўметры «тарпеда» рэзка ўзмывае ўгору, засвяціўшы белым жыватом. Янг падымае з вады твар і пазнае вясёлую морду Бобі. Дэльфіня ўважліва, з насмешкай углядаецца ў шкло, здаецца, вось-вось падміргне: «Не схаваешся, брат… Пад любою маскаю пазнаю…»

Яны плывуць побач да паўночнага, правага краю басейна, дзе ныраюць, кружаць, шумна аддыхваюцца дэльфіны. Што там робіцца на дне? Янга разбірае цікаўнасць, хочацца падгледзець за Судзірам.

У глыбіні наперадзе відаць расплывістыя доўгія і неспакойныя цені дэльфінаў. З кожным грабком рукі яны відаць выразней, вунь і Судзір у чорным касцюме з жоўтымі балонамі за плячыма. На поясе ў яго торба, ён раз-пораз дастае адтуль кавалкі рыбы, соўгае ў рот то аднаму, то другому. Але дае і другое — пляскатыя ручкі бляшаных саўкоў-чарпакоў. Заднія барты чарпакоў крута заломваюцца ўгору, упіраюцца ў шыю дэльфінам. Спераду ў чарпакоў зубцы. То адзін, то другі дэльфін стараецца ўдзёўбнуць чарпак зубцамі ў кучу, набраць хоць крыху пяску. Але пясок тут жа змываецца з чарпака. Угору ляцяць бурбалкі, хмары каламуты марудна рассоўваюцца ў бакі… Янг крыху заплыў у правы рукаў і застыў на вадзе, ледзь паварушваючы рукамі і нагамі. Судзір ад яго ўнізе і правей, і Янгу відаць, як той лезе рукою ў торбу, выцягвае па кавалку рыбы і суе ў рот тым, у каго атрымліваецца лепш, больш застаецца пяску на саўку. А лепш атрымліваецца ў Доры і Бэлы, а не ў Евы.

Бобі пакідае Янга, нырае да ног Судзіра, у таго ляжыць на ластах як дадатковы груз-якар яшчэ адзін чарпак. Бобі дурэе, хапае яго зубамі то за дужку, то за борцік, валачэ ўбок. Судзір адбірае, шлёпае малога па баку і дае дужку саўка ў рот Дзіку. Але той рэзка матляе галавою, і чарпак адлятае за кучу пяску. Судзір больш не прыстае да яго. Затое Бэлу, якая зачарпнула ледзь не цэлы савок пяску, паляпаў, пагладзіў па галаве, павярнуў рострумам да супрацьлеглага канца басейна, дзе мосцік, павёў за плаўнік з сабою. Янг ледзь паспеў глыбей адплысці ў рукаў, а потым пагроб назіркам за ім. Не адстаць ад Судзіра і Бэлы было лёгка, часам даводзілася прытарможваць, каб не наляцець на іх. А мо Бэла таму марудна плыла, што перашкаджаў чарпак?

Судзір і Бэла даплылі амаль да перакіднога мосціка. Дрэсіроўшчык няўклюдна палез па лесвічцы з басейна, смешна выварочваючы ногі, каб станавіцца на папярэчкі пяткамі. Калені яго яшчэ былі ў вадзе, а ён ужо адвярнуўся ад сцяны і двойчы пстрыкнуў пальцамі над дэльфінкай. Ссунуў маску на лоб, выняў з рота загубнік. Бэла паказала галаву з вады, пырснула з дыхала фантанчыкам. А прыўзняць савок так, каб ён цалкам завіс над вадою, не змагла. Ці не хапала сілы, ці не разумела, чаго ад яе хочуць. Сківіцы расслабіліся, чарпак перакасіўся, і пясок споўз-змыўся з яго. Судзір не забраў у Бэлы савок, а толькі падправіў, каб дужка прыходзілася пасярэдзіне рострума. «Рэпэтэ, Бэла! Рэпэтэ!» — Судзір рэзка махнуў рукою ў паўночны канец басейна. Бэла патанула, прапала з вачэй… І тут Судзір звярнуў увагу на Янга.

— Ты доўга будзеш мае нервы на шпульку намотваць?! Ды я табе… вушы… — паспешліва насунуў маску, ухапіў у рот загубнік, рынуўся ў ваду.

Янгу чамусьці зрабілася смешна, баяўся, каб з-за гэтага зноў не ўдыхнуць вады. Ухапіў паветра і нырнуў насустрач Судзіру, пад яго, прайшоў паўз самае дно. З балонамі Судзіру было не так паваротліва ў вадзе… Каля лесвічкі Янг імгненна пазрываў з ног ласты і ўбачыў, што на дне валяецца кінуты Бэлаю чарпак. А мо гэта быў не той? Сунуў пад дужку руку, ласты ў тую ж самую руку — туп-туп па папярэчках угору. Усплыў Судзір, пагразіў яму кулаком.

— Дзядзька Судзір! А вы будзьце там, адпраўляйце дэльфінаў з грузам, а я буду прымаць іх тут! — пракрычаў яму і ўзважыў у руках цяжкі, з жалезнае тоўстае бляхі савок.

Але Судзір не пачуў ці не захацеў пачуць, бо яшчэ раз пагразіў кулаком і жэстам загадаў кінуць яму савок. Янг размахнуўся — плясь! Наце, бярыце… І пайшоў да Тота.

«Калоціцца ад злосці… А чаго калаціцца? Удвух у два разы хутчэй выдрасіравалі б».

Сабачка млеў у асалодзе, ляжаў, выпрастаўшы ўбок усе чатыры нагі, патузваў спрасонку вухам, адганяў муху-назолу.

А Раджа яшчэ няма… Не папытаў, колькі часу займае кожная падводная прагулка. Схадзіць хіба на мыс Кіпцюра? Там падводнікі заходзяць у ваду, там пачатак маршрута. Патузаў за вуха Тота — «Пайшлі…»

«Эх, Абдула! Мала дзён прайшло, а я ўжо засумаваў без цябе… О, каб і ты быў тут! І Радж ужо са мною, і дэльфіны, і Тота, а ніхто цябе не заменіць. Ні з кім так не пагаворыш… Дзе ты цяпер, Абдула?»

Злева, дзе замест агароджы былі тыльныя сцены прыстанскіх пакгаузаў і складаў, разрасліся кусты, зараснікі плюшчу і ліян забіраліся на сцены і стрэхі. І вось, калі Янг усклікнуў у думках — «Дзе ты цяпер, Абдула?», на адным пляската-нахіленым даху з зеляніны высунулася даўно не стрыжаная галава хлапчука на доўгай шыі, паказаліся голыя плечы. Янг яшчэ не пазнаваў яго, а хлапчук ужо свіснуў па-разбойніцку, угору ўзляцелі, як крылы, дзве рукі.

— Гэ-гэ-эй!!! — залямантаваў, затанцаваў на месцы. — Хо-хо, Янг!

Гэта быў Абдула — узнік, нібы ў казцы. А кажуць, што цудаў не бывае!

Абдула патануў у гушчэчы зараснікаў, пачаў спускацца ўніз.

Хвіліна, другая — і вось ён, увесь абдрапаны, са свежымі пісягамі на голых руках, грудзях, жываце. У адных старых штанах, босы. Янг кінуўся насустрач, і яны моцна абняліся.

— Ты з неба зваліўся? Я толькі-толькі падумаў…

— Не з неба — са страхі! — рот Абдулы на худым твары ўсміхаўся да вушэй. — Адтуль, зверху, так зручна наглядаць за ўсімі! Там і спаць можна, толькі чаго пад бок падаслаць.

— Як гэта табе ўдалося? На Рай як трапіў?

— Упрасіўся на грузавоз… Дык усю дарогу машыну драіў у труме, а на прыстані разгружацца памагаў. Не вельмі за так прывязуць.

— Дзядзьку пакінуў, значыць…

— Ён мяне пакінуў — фіюць! — Абдула крутнуў указальным пальцам, нібы хацеў прасвідраваць неба. — Лёг спаць і не прачнуўся… А мяне на другі дзень пасля пахавання за шкірку і на вуліцу… Новага ліфцёра ўзялі і каморку дзядзькаву пад лесвіцай аддалі другому. Цяпер я вольны як вецер, хоць у піраты наймайся.

— Не трэба ў піраты… Бачыў я іх — піх-пах, і няма чалавека. На маіх вачах аднаго чалавека забілі, а цётку паранілі. Рабавалі нас, як плылі на Рай.

— Ну-у?!

— Вось табе і ну… Раскажу потым.

— А я бачыў твайго брата і яшчэ двух з ім. Вунь там заходзілі ў мора, з балонамі жоўтымі… Самі чорныя, у масках — бр-р-р, як марсіяне якія. Я чакаў, пакуль павылазяць, каб пра цябе папытаць.

— А тут і сам я.

— А тут і ты! Ды яшчэ з сабакам… Такога я ўжо недзе бачыў.

— Памятаеш тую італьянку? Што папрасіла была пранесці сабачку?

— Ну.

— Дык от з таго часу і забаўляюся з ім. Тэрэзай італьянку зваць… Ой — слухай! Я ж цябе магу ўсватаць на сваё месца! Бо я ўжо ў дэльфінарыі працую, у мяне работы — во! — чыркнуў вялікім пальцам пад барадою.

— Не гаджуся я ў сабачыя пастухі. Ды я зразу прадам яго турыстам!

— Абдулок! Абдулячка-скулячка! Ты ж не ведаеш, што гэта такое — за пастуха. У гатэлі будзеш жыць першакласным, у адным нумары разам з ёю і сабакам. Жратвы — ад пуза і чаго толькі душа пажадае! А работы — усяго толькі сабачку прагульваць і часам крыху прыслугоўваць донне Тэрэзе.

Поделиться с друзьями: