Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Эх, калi б ведалi яны!
– адказаў чорт.
– Там сядзiць жаба пад каменем, калi яе забiць, то вiно пацячэ зноўку.
Пачала чортава бабуля зноў у галаве ў чорта вошай шукаць, тут ён зноў заснуў i так захроп, што нават шыбы ў вокнах задрыжалi. I вырвала яна ў яго другi волас.
– Ух! Ды што гэта ты робiш?
– ускрыкнуў разгневаны чорт.
– Ты не злуйся, - адказала яна, - гэта я спрасонку.
– А што ж табе зноў прыснiлася?
– пытаецца ён.
– Ды прыснiлася мне, быццам расце ў адным каралеўстве яблыня, раней давала яна залатыя яблыкi, а цяпер нават лiсцяў на ёй няма. Якая прычына таму?
– Эх, калi б яны ведалi!
– адказаў чорт.
– Яе каранi мыш падтачвае; калi яе забiць, будзе зноў яна радзiць залатыя яблыкi, а будзе мыш i далей грызцi каранi, то i зусiм яна засохне. Але пакiнь ты мяне ў спакоi са сваiмi снамi! Калi ты яшчэ раз перашкодзiш мне спаць, атрымаеш аплявуху.
Тут пачала бабуля ласкава яго суцяшаць i ўзялася зноў шукаць у яго ў галаве, пакуль ён не заснуў i не захроп. Тады яна схапiла трэцi волас i вырвала ў яго з галавы. Тут чорт як падскочыць, як закрычыць, хацеў было ўжо з ёю расправiцца, але яна зноў яго супакоiла i сказала:
– Што з дурнымi снамi зробiш!
– Ды што ж табе прыснiлася?
– спытаў ён з цiкаўнасцю.
– Снiўся мне перавозчык; скардзiўся ён, што павiнен перавозiць з берага на бераг i нiхто нiколi яго не зменiць. Якая прычына таму?
– Эх, дурань жа ён!
– адказаў чорт.
– Калi хто падыдзе, каб цераз раку пераправiцца, няхай дасць ён яму ў рукi шост, - вось i павiнен будзе другi стаць перавозчыкам, а ён вызвалiцца.
Чортава бабуля, вырваўшы тры залатыя валасы i атрымаўшы адказ на ўсе тры пытаннi, пакiнула старога чорта ў спакоi, i ён праспаў да самай ранiцы.
Вось чорт зноўку пайшоў, выняла тады бабуля са складак сваёй спаднiцы мураша i вярнула шчаслiўцу зноў яго чалавечы воблiк.
– Вось табе тры залатыя валасы, - сказала яна, - а што адказаў чорт на твае тры пытаннi, ты, бадай, i сам ужо чуў.
– Але, - адказаў шчаслiвец, - я ўсё чуў i добра запомнiў.
– Ну, вось я табе i дапамагла, - сказала яна, - а зараз iдзi сваёй дарогай.
Падзякаваў ён бабулю за дапамогу ў бядзе, выйшаў з пекла i быў задаволены, што ва ўсiм яму так пашчасцiла. Прыйшоў ён да перавозчыка i павiнен быў даць яму абяцаны адказ.
– Спярша перавязi мяне на той бераг, - сказаў шчаслiвец, - тады я табе скажу, як вызвалiцца.
– I калi яны пераправiлiся на другi бераг, ён даў яму чортаву параду: - Калi хто падыдзе зноў да берага i папросiць яго перавезцi, ты сунь яму шост у рукi.
Пайшоў ён далей i прыйшоў у горад, дзе расло бясплоднае дрэва i дзе гарадскi брамнiк таксама чакаў адказу. I сказаў ён яму тое, што чуў ад чорта: "Забiце мыш, якая грызе каранi дрэва, i яно зноў будзе радзiць залатыя яблыкi". Падзякаваў яму брамнiк i даў як узнагароду за гэта двух наўючаных золатам аслоў, якiя павiнны былi iсцi за iм.
Нарэшце прыйшоў ён у горад, дзе перастаў бiць фантан. I ён перадаў брамнiку тое, што параiў чорт: "Трэба знайсцi жабу, - а яна сядзiць пад каменем у фантане, - i яе забiць, i зноў зацурчыць з фантана вiно". Падзякаваў яму брамнiк i даў таксама двух наўючаных золатам аслоў.
Нарэшце шчаслiвец вярнуўся дамоў да сваёй жонкi, i яна зарадавалася ад усяго сэрца, што зноў яго ўбачыла i даведалася аб тым, што ўсё добра яму ўдалося. I ён прынёс каралю тое, што той ад яго патрабаваў, - тры залаты валасы з галавы чорта; i калi ўбачыў кароль чатырох аслоў, нагружаных золатам, дык быў i зусiм задаволены i сказаў:
– Цяпер усе ўмовы выкананы, - няхай мая дачка застаецца тваёй жонкай. Але скажы мне, шаноўны зяцёк, адкуль у цябе столькi золата? Бо гэта ж багацце немалое!
– Ды перапраўляўся я цераз раку, - адказаў ён, - i ляжала яно, быццам пясок на беразе, я i забраў яго з сабой.
– А цi нельга мне яго здабыць?
– спытаў кароль, i адолела яго вялiкая сквапнасць.
– Ды колькi вам будзе заўгодна!
– адказаў шчаслiвец.
– Ёсць на той рацэ перавозчык, вы папрасiце яго перавезцi вас на другi бераг, а там ужо i наб'еце сабе поўныя мяшкi золатам.
I адправiўся прагны кароль спехам у шлях-дарогу, прыбыў да ракi i даў знак перавозчыку, каб той перавёз яго. Пад'ехаў перавозчык i прапанаваў яму сесцi ў лодку, i калi пад'ехалi яны да другога берага, сунуў той яму ў рукi свой шост, а сам выскачыў з лодкi.
I з таго часу вымушаны быў кароль у пакаранне за свае грахi зрабiцца перавозчыкам.
– Што ж, перавозiць ён яшчэ i дагэтуль?
– А то як жа! Бо нiхто шаста з рук у яго не возьме.
ХРАБРЫ КРАВЕЦ
Аднойчы, летнiм ранкам, сядзеў кравец ля акна, прымасцiўшыся на стале, дзе звычайна шыў; было яму добра i весела, а таму шыў ён хутка. А ў гэты час якраз iшла вулiцай сялянка i гучна гукала: "Цудоўнае варэнне прадаю! Цудоўнае варэнне прадаю!" Краўцу спадабалiся такiя словы i ён, выцягнуўшы тонкую шыю, крыкнуў жанчыне з акна:
– Заходзь сюды, галубка, наверх, тут свой тавар хутка збудзеш!
Жанчына з цяжкiм кошыкам узнялася да краўца на трэцi паверх, а тады пачала выстаўляць перад iм ды развязваць слоiкi. Кравец агледзеў iх, патрымаў у руках кожны, прыкiнуў, панюхаў, пацмокаў, ды нарэшце кажа:
– Варэнне i сапраўды добрае. То адваж мне, галубка, чатыры лоты, а то, мабыць, i ўсе чатыры фунты забяру.
Жанчына, якая з самага пачатку спадзявалася збыць тут багата свайго тавару, прадала краўцу столькi, колькi ён папрасiў, i пайшла, незадаволена нешта мармычучы.
– Ну, дзякаваць Богу за такое варэнне, - сказаў кравец, - i няхай ён пашле мне бадзёрасцi ды сiлы!
– З такiмi словамi выняў ён з шафкi хлеб, адкроiў ладную лусту, густа намазаў яе варэннем.
– Вядома ж, будзе смачна, - сказаў кравец, - аднак, мабыць, перш дашыю куртку, а тады ўжо як след падмацуюся.
Ён паклаў лусту каля сябе ды зноў прыняўся за працу. Ад радасцi пачаў шыць вялiкiмi шыўкамi. Пах духмянага варэння тым часам вiтаў па ўсiм пакоi, i процьма мух, якая дасюль драмала на сцяне, адразу ажыла, адчуўшы смачную слодыч, ды гулкiм роем завiлася над хлебам.
– Гэй, вы, я вас не клiкаў сюды!
– абурыўся кравец i пачаў адганяць нязваных гасцей.
Але мухi не ведалi нямецкай мовы, таму не слухалiся, наадварот, iх яшчэ больш паналятала. Тут, як кажуць, у краўца цярпенне лопнула, ён моцна раззлаваўся, замiтусiўся, схапiў суконку ды з крыкам: "Вось я зараз вам пакажу!" - з усяе сiлы хлопнуў па мухах. Узняў ён суконку, глянуў на стол, палiчыў - перад iм ляжала, павыцягваўшы ногi, не менш сямi забiтых насякомых. "Вось якi я малайчына!
– сказаў ён ды сам падзiвiўся з уласнай храбрасцi. Трэба, каб пра гэта ўвесь горад даведаўся".