Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Беднае ты стварэньне, стракозка! Чаму ты загiнула бяз часу? А таму, што адным альховым кустом ня можна замыкаць i абмяжоўваць свайго жыцьця. На сьвеце ёсьць шмат прытульных куточкаў i сховiшчаў, дзе можна перачакаць i схавацца ад розных нягодаў.
Якуб Колас
ЖЫЎ-БЫЎ ВОЖЫК
Пачынаецца казачка так:
Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр... Ды ня той, пра якога хачу расказаць, а другi, зусiм iншы - вялiкi, стары. А нашага Тупчыка тата злавiў у лесе i прынёс у кiшэнi дахаты. I гэта ня казка, а праўда.
Я быў тады яшчэ такi малы, што навет не хадзiў у школу.
Тупчык быў таксама малы, круглы, як шэры клубок, i калючы.
Тата вярнуўся зь лесу i сказаў:
– Ну, Лёнiк, я прынёс табе яблык.
Ад радасьцi я забыўся, што яшчэ вясна, што яблыкаў яшчэ няма, i ўсадзiў руку ў татаву кiшэню.
– Ай!
– ускрыкнуў я, укалоўшы аб нешта пальцы. I хацеў ужо навет плакаць, але тата мой засьмяяўся.
– Дзiвак-чалавек, укалоў ды злуецца!
– сказаў ён.
– Ды гэта-ж лепей за яблык, ты паглядзi!
I ён выняў зь кiшэнi маленькi калючы клубочак.
Спачатку вожык наш нiяк не называўся. Ён навет разгортвацца не хацеў: як палажылi яго ў куточку, пад маiм ложкам, так i ляжаў. Не на голай падлозе, а на моху. Тата сьцягнуў граблямi iз страхi старога хлява тры купiны моху, паслаў у кутку, i вышла пасьцель.
Мох зялёны, пушысты i цёплы. А шэры клубочак ляжыць на iм i нiяк ня хоча разгортвацца. Я налiў яму ў сподачак малака i паставiў ля самага моху. А вожыку хоць-бы што.
Тады я лёг побач зь iм на падлозе i хацеў ляжаць, пакуль ён не разгорнецца.
На дварэ зьмяркалася i пад ложкам рабiлася цёмна,
– Дурненькi ты, - сказала мама.
– Ты яго толькi не чапай, ён i сам малако тваё знойдзе.
I праўда, толькi я лег у ложак, i ў хаце зрабiлася цiха, як у куточку пад ложкам нешта цiхенька заварушылася i пачало вось гэтак чмыхаць:
– Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
А потым па дошках падлогi затупацелi маленькiя мяккiя ножкi.
– А што, не гаварыла я, - сказала мама.
– Не палохайце яго, дык ён i малако пачне хлябтаць.
I праўда, мы памаўчалi, i неўзабаве пачулася, што нехта маленькi хлёбча. Ня так, як кот, а так, як парасяты, - плямкае.
– Ой, тата, я пагляджу.
Тата даў мне запалкi. Я цiхенька зьлез на падлогу, укленчыў, нагнуўся пад ложак i выняў з карабка запалку. Але як толькi запалка чыркнула i засьвяцiла, каля сподка я ўбачыў той самы калючы клубочак. Ды ён ужо ляжаў не на моху, а на голай падлозе, i малака ў сподачку было менш, як раней...
Клубок тупацеў усю ноч, i за гэта мы пачалi называць яго Тупчыкам. А за тое, што ён хутка перастаў баяцца i ня згортваўся больш, калi я пазiраў на яго, я нiколi не забываўся даваць яму есьцi.
Спачатку даваў толькi малако, а потым аднойчы разьбiў яму на сподачак яйко. Тупчык лiшне не казырыўся, - панюхаў трошкi i пачаў хлябтаць.
З нашым цюцiкам Мурзай ён не хацеў сябраваць. Як толькi ўбачыць яго - у клубочак, i ўсё. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых iголак, заматаў галавой i фыркнуў - не спадабалася. Тады ён прысеў, абняў клубочак лапамi i паспрабаваў яго ўкусiць. Але зноў укалоўся, ды гэтак балюча, што зазлаваў i пачаў уядацца, брахаць. Скакаў, скакаў вакол клубка, а потым яшчэ раз асьмелiўся дакрануцца. Ударыў клубочак лапай, як кот па мячыку, заскуголiў, адбегся i лёг.
"Добрыя гулi, - хацеў ён сказаць, - я забаўляцца з табой хачу, а ты нягодны, колешся".
Ды ён не сказаў гэтага, а толькi лiзаў сваю лапу i скардзiўся, хныкаў.
Вусаты кот Фядот любiў грэцца на сонцы, калi яно сьвецiць у хату. Сядзе на падлозе, нажмурыцца i мурлыча. На Тупчыка ён i глядзець не хацеў, ня толькi што зь iм гуляць. I навет калi клубочак разгарнуўся аднойчы, сам падыйшоў да ката i, наставiўшы лычык, панюхаў, наш Фядот толькi лыпнуў спрасонку вачыма, i ўсё, больш нiчога. Сядзiць сабе, дрэмле, мурлыкае.
Няма зь кiм Тупчыку пасябраваць.
I стала вожыку сумна.
У кухнi нашай жыла квахтуха з куранятамi. Спачатку яны былi маленькiя, нiбы камячкi жоўтага пуху, i ўсё пiшчэлi, дзёўбалi тварог i мiтусiлiся па зямляной падлозе кухнi, як сонечныя зайчыкi. А потым падрасьлi, квахтуха пачала вадзiць iх на двор i толькi начаваць прыходзiла ў кухню. Сядзе пад лавай, затулiць iх крыльлем, яны пацiўкаюць трохi i сьпяць.
I вось Тупчыку стала зайздросна. Уночы ён цiха залез пад квахтуху, прымасьцiўся пад цёплым крылом i давай ад радасьцi варушыцца. Кураняты прачнулiся i зацiўкалi. Квахтуха хацела пашкадаваць iх, мацней прытулiлася крыльлем i раптам закрычала так моцна i так спалохана, што ўсе мы ў хаце прачнулiся.
Як толькi мама запалiла лямпу, мы ўбачылi, што квахтуха ўсхапiлася, сонныя кураняты зь пiскам рассыпалiся па кухнi, а ў кутку, на тым месцы, дзе яны сядзелi, застаўся шэры калючы клубок. Квахтуха пазнала яго, узлавалася i дзюбнула - моцна, балюча.
– Ну, вось, - казала мама, выносячы Тупчыка з кухнi, - вось ты i зарабiў. Бачыш, чаго табе захацелася, жэўжык.
Каб жэўжыку было весялей, я зьняў аднойчы iз сьцяны люстэрка i паставiў яго на падлозе. А ён тупаў па хаце i ўдзень, не баяўся нiкога. Падыйшоў да люстэрка, наставiў лычык, паглядзеў i надзьмуўся. Каб пастрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, i вось яны абодва разам зрабiлi:
– Пых!
Мы засьмяялiся, тата i я, а вожык вельмi зьдзiвiўся. Што такое?.. Паглядзеў, паглядзеў у люстэрца, асьцярожненька дакрануўся чмысiкам да шкла i як быццам усё зразумеў. Адыйшоўся i больш не глядзеўся ў люстэрка.
Тады тата сказаў мне:
– Лявон...
Заўсёды мяне называлi Лёнiкам, але як толькi тата хацеў пагаварыць зы мной, як з дарослым, ён гаварыў мне Лявон.
– Ведаеш што, Лявон, - сказаў ён тады, - давай мы выпусьцiм вожыка, га?
– А навошта?
– зьдзiвiўся я.
– Як навошта? Ён пойдзе да iншых вожыкаў.
– Ну й што?
– Як што? Зробiць сабе хатку й будзе сабе жыць. I яму будзе там вельмi добра й весела, ня то што ў нас. Што ты скажаш, Лявон?
– I панясём яго з табой у лес?
– спытаўся я.
– Навошта ў лес? Пусьцiм у грады, а ён ужо сам куды захоча, туды й пойдзе.
I мы занесьлi Тупчыка ў вагарод.
... Кажуць, што малы я быў вельмi пацешны, што ў той вечар я выйшаў на вулiцу i там, дзе стаялi мужчыны, сказаў: