Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)
Шрифт:
А ён штурхель мне рагамi. Таксама хацеў-бы нешта сказаць ды ня можа.
Вышла з хаты жанчына, тая самая, мусiць, Янкава Стэпка, ды кажа:
– Гэта-ж я вось раненька вышла на вёску, а ён ляжыць на мастку i ўцякаць не ўцякае. Замарыўся, вiдаць. Я гэта за рогi яго ды дахаты. А чорны сабака таксама, мусiць, ваш - за мною "грр!". А я гэта хвартух расьперазала ды як махну на яго, дык ён i пабег ад мяне. Доўга круцiўся каля нашай хаты, пакуль малыя, каровы гонячы, не патурылi яго зь вёскi. А гэты, вось бачыш, прывык.
Цётка, дык тая нiчога, - бяры, - кажа, калi ён ваш, - але ад малых я ледзь адпрасiўся: прывыклi да казла, не аддаюць.
Начапiў я козьлiку аборачку на рогi i павалок з двара.
Мне дахаты сьпяшацца трэба, а "вэтэрынар" - хоць ты яму што хочаш: дрэ-дрэп ды годзе. Папасу я яго трохi каля прысад i далей. Ужо зусiм пад вечар дабрылi мы дахаты.
Ну-ж i ўводзiны былi! Распытваюць мяне, сьмяюцца. А малых дык цэлая чарада за намi ўчапiлася.
Падвёў я "вэтэрынара" да Жукавай будкi. Вылез Жук, панюхаў козьлiка, а той толькi рагамi таўхель яго, а сам адышоўся i лёг.
– А ну, - кажа мне дзядзька Паўлюк, - шасьнi гэта, Лявон, на паперку. Гэта-ж, брат, казка, жывая казка! I трэба-ж лiха iм, надумацца ды згаварыцца!..
– "Вэтэрынар!" - кажу я козьлiку. А ён толькi павярнуўся.
– Ну што-ж, iдзi раскажы, як вы ў госьцi хадзiлi, будзем казку пiсаць.
А ён навет i ня ўстаў.
I вось я запiсаў гэта сам. Праз дваццаць год, а ўсё-ж такi запiсаў.
Янка Брыль