ЖАНРЫ

Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)

Неизвестен 3 Автор

Шрифт:

У дупло, дзе жыла мушка, пападалi.

Пахавалiся ўсе госьцi у куточкi:

Так спынiлася вясельле сярод ночкi,

А назаўтра усе, як толькi ўсталi зраньня,

Дык пайшлi да камара на баляваньне.

I былi яшчэ нарэшце перазовы,

Каб ня стала аб радзiме кепскай мовы.

IV

Абляцелi красачкi

Не ў пару,

Невясёла шэраму

Камару.

Як пачаў ён параю

З мушкай жыць,

Давялося беднаму

Патужыць.

Ня умее мушачка

Працаваць,

Толькi ўмее з хлопцамi

Жартаваць;

Анi выткаць кросенкi,

Анi шыць,

Анi стравы хораша

Наварыць.

Паштурхаў камарычак

Галаву:

Як я з гэткай жонкаю

Пражыву?

Дзе я вочы, брацiкi,

Меў свае,

Як сабе за жонкаю

Браў яе?

Паляцеў ён плакацца

У лясок.

Сеў на дуб зялёненькi,

Пад лiсток.

Пахiнуў галовачку,

Уздыхнуў

Песьню сумна, жудасна

Зацягнуў.

– Выйду ў поле ды разважу тое гора,

Гэй, гаротнае, маркотнае!

Ты шырока, маё полейка,

Ад кусточка да кусточка разьлягаешся,

Ты глыбока, сэрца, краешся.

Дзе цяпер я сьмерць сваю спаткаю:

Цi у моры, цi у рэчцы, цi ў ставочку,

Што капытам пры дарозе быў прабiты

I да краю буйным дожджыкам налiты?"

V

– Ды i што-ж там за шум учынiўся?

– А камарык там з дубу звалiўся.

Грымнуў ён на зямлю з высакосьцi

I пабiў - паламаў сабе косьцi.

Цесьлi дошкi з дубоў пiлавалi,

Габлявалi, труну змайстравалi.

Ўсю чырвонай кiтайкай аббiлi,

Стужкай чорнай з краёў адтачылi.

Гэй, кладуць камара ў дамавiну,

Заклiкаюць сяброў i радзiму.

Камары над труной затрубiлi,

Сьветлячкi лепш за зорак сьвяцiлi.

– "Вы пацiху, музыкi, зайграйце,

Майго сэрца у край не ўражайце!"

Горка мушка-ўдава галасiла,

Борздай сьмерцi у Бога прасiла:

– "Мой мужочак, мой камарочак,

Ты падай мне з труны галасочак.

Ах, нiхто над табой не заплача,

Толькi хмарачка дробнымi дажджамi,

Толькi мушачка горкiмi сьлязамi".

Палажылi дамоўку на мары,

Панясьлi праз лугi ды папары.

Ля дарогi магiлу капалi

I у ёй камара пахавалi,

У сырую зямельку злажылi,

Зьверху насып вялiкi зрабiлi.

Людзi добрыя шляхамi мiнаюць,

Шапкi нiзка здымаюць, пытаюць:

– "Ня iначай, вяльможны вандроўнiк,

Генэрал, цi маёр, цi палкоўнiк?"

– "Не, ляжыць тут камар - камарочак,

У каторага з локаць насочак".

Максiм Багдановiч

КАМАР ХВАЛЬКО

Пад прысадзiстым дубком

Збудаваў камарык дом,

Плотам дом абгарадзiў,

Бесклапотна, цiха жыў.

Ды аднойчы камара

Бура вынесла з двара,

I звалiўся камарок

У бярозавы лясок.

Выжыў, буру перанёс,

I задраў угору нос:

– Што мне бура, што вiхор,

Я ўзьнiмаўся вышай гор,

Я ўзьнiмаўся вышай хмар,

Стаў асiлкам я, камар...

– Вецер, вецер, замаўчы!

Што ёсьць сiл камар крычыць.

Вецер змоўк, зацiх гушчар.

Зноў сваё пачаў камар:

– Захацеў я - вецер сьцiх,

Я мацнейшы стаў за ўсiх...

Муху крык такi ўстрывожыў,

Муха веры даць ня можа:

– Ды няўжо ты, камарок,

Моцны стаў такi, браток?

– Я ня то магу зрабiць

Зьвера я магу звалiць!..

Цiха ў лес iшоў мядзьведзь,

Перавальваўся ледзь-ледзь.

Частаваўся ён мядком,

I на пыску - воску ком.

Патаптаўся - i ў бярлог

Адпачыць мядзьведзь прылёг.

Задаволен камарок,

Сеў мядзьведзю ён на бок.

– Я мядзьведзя павалiў,

Я мядзьведзя пакарыў!

Муха кажа: - Хто-б паверыў,

Што камар мацней за зьвера...

– Я ня то магу зрабiць,

Дрэва я магу звалiць...

Зазьвiнела тут пiла,

I камар, нiбы страла,

На вяршыню дрэва сеў,

Звонка песеньку запеў:

– Як удару я крылом,

Будзе ў лесе буралом.

Дрэва падае, трашчыць...

Муха зьдзiўлена глядзiць:

– I няўжо ты, камарок,

Моцны стаў такi, браток?

– Я ня то магу зрабiць,

Сьвет магу я пакарыць!..

Ды ляцела павуцiна,

Нос кранула камарыны,

Абкруцiла яму ногi,

Стаў ён клiкаць дапамогi.

Добра, што пасьпела муха

Выцягнуць яго за вуха.

Паглядзела яму ў твар

I сказала: - Эх, камар!..

А.Д.

КОТ, САБАКА I МЫШ

Прайшло таму нямала год,

Калi сабака, мыш i кот

Жылi у згодзе, разам елi,

Скакалi, навет песьнi пелi,

Лiзалi косьцi пад сталом

I весялiлi цэлы дом.

Ды вось аднойчы гаспадар

Задумаў ехаць на базар.

Ён загадаў сабаку срога:

– Не адыходзься ад парога,

Сядзi, для пэўнасьцi, пры хаце,

Пiльнуй усё маё багацьце.

I можа мала, можа многа

Сядзеў сабака ля парога,

Ды захацеў ён паскакаць,

Крыху пагаўкаць, пабрахаць.

I кажа ён кату: - У дружбу

Ты саслужы адну мне службу

I за мяне пiльнуй у хаце

Гаспадаровае багацьце.

– Ну, што-ж, - яму прамовiў кот,

Каб большых ня было турбот!

З ахвотай пасяджу ля ганку,

А ты сабе бяжы пагаўкай.

I можа мала, можа многа

Той кот праседзеў ля парога.

Паклiкаў мыш i кажа: - У дружбу

Ты саслужы адну мне службу

Поделиться с друзьями: