Луп
Шрифт:
— Вось жадае набыць сабе сябра, ну хоць хамяка якога, ці што.
— Каго? — перапытаў Карнюшка. Пазбавіўшыся ад падазрэнняў, ён адразу супакоіўся.
— Жывёліну,— зычліва растлумачыў Акцёр.— Яна ж лепшы сябар. А ён любіць розных звяркоў. Таму сюды і прыйшлі.
— Тата,— заенчыў раптам Ігар, і шчокі яго зачырванеліся ад усхваляванасці,— не трэба хамяка, давай вось яго купім,— і ён тыцнуў пальцам у Лупа.
— О, сын мой, сын мой,— сказаў Акцёр, у той жа час заклікаючы ў сведкі ўвесь натоўп,— няўжо ты хочаш стаць падобным на апантанага, які не ведае, што вытварае (ён тыцнуў нечакана невялікай, пухлай рукой у Карнюшку), і трымаць на ланцугу вольнага звера?
— Я потым яго адпушчу,— сказаў Ігар,— ну, толькі крыху патрымаю.
У натоўпе прыслухоўваліся. Карнюшка ажывіўся. Ён і не думаў крыўдзіцца.
— Прашу нядорага,— сказаў ён лісліва,— восемдзесят рублёў. У вас дача, пэўна, ёсць, вам вартаўнік патрэбны. Воўк якраз падыдзе.
— Тата,— зноў страпянуўся Ігар,— купім, га?
— Навошта ён табе? — здзівіўся Акцёр.— Пацешыцца перад сябрамі? А дзе трымаць, чым карміць?
— Казаў, купіш усё, што захачу,— з крыўдай выціснуў Ігар.
11 гадзін.
Акцёр набраў паветра ў грудзі і хацеў ужо сказаць, што ў яго кішэні толькі чырвонец, але стрымаўся, бо ўражанне ад яго самога тады сапсавалася б у вачах усіх гэтых людзей. А ён любіў выглядаць велічным, шыкоўным і шчырым. Ён сапраўды быў акцёрам абласнога тэатра, але хлусіў у іншым, бо апошнім часам ужо не выконваў роляў ні каралёў, ні імператараў, ні нават дырэктараў заводаў ці начальнікаў цэхаў. Добры, мяккі, хаця іншы раз і рашучы, ён любіў багемнае жыццё, любіў карты з блізкімі сябрамі, каньяк і марачны вермут, які называў «бермутам». Апошні час «пулькі» распісваліся аж пад раніцу, невялікія і так грошы прайграваліся ці ішлі на выпіўку. А калі грошы канчаліся — таксама не бяда. Ён быу папулярны ў горадзе, і яго запрашалі ў госці калятэатральныя «дамы напаўсвету» і дробныя правінцьшныя снобы, якім было прэстыжна і прыемна прымаць яго ў сябе дома. Па наіўнасці і нейкай інфантыльнасці ён не ведаў, што рабілася ў яго за спінай, а там збіраліся хмары, і рэжысёр якраз нашаптаў дырэктару, што Наркевіч на рэпетыцыях спіць, і ад яго іншы раз пахне гарэлкай, і што гэта становіцца ўжо непристойна. Таму і было для яго як гром пасярод яснага неба адлучэнне ад першых роляў.
Акцёр пакутаваў, закінуў на нейкі час піць вермут, нават абвясціў, што кароль усіх він — партвейн, але не ўлічыў таго, што бяда адна не прыходзіць. Жонка пайшла ад яго і забрала з сабой сына.
Акцёр пачакаў з тыдзень, а потым накіраваўся да цешчы, дзе жыў цяпер яго «народ», але памілавання пакуль што не атрымаў. Тым не менш сына адпусцілі з ім на дзень, і вось ён тут, на птушыным рынку.
— Пачакай, Ігар,— сказаў Акцёр сыну,— давай спачатку разбяромся, што робіцца на белым свеце.
— Татка, табе абы пасмяяцца!
— Калі вам трзба хамяка, я вас адвяду да свайго сябра, тут недалёка,— параіў Акцёру мужчына са шчанюком тэр’ера за пазухай,— у яго ёсць добрыя экземпляры.
Да іх праціснуўся старэнькі ў лінзах-акулярах, якія трымаліся на буйным носе. Пра такія насы звычайна кажуць: дзюба. Ён агледзеў усіх маленькімі, як у крата, вочкамі, якія здаваліся яшчэ меншымі праз лінзы, і дадаў:
— Паслухайце мяне, не бярыце іх больш як два, бо самкі звычайна адкусваюць самцам хвасты. Паверце, відовішча не з прыемных.
— Хм,— сказаў Акцёр.— Трызню я, ці гзта сон? Якія хвасты? Якія самкі? А вы хто такі?
— Я жыву непадалёку, мяне тут усе ведаюць, завіце проста дзядзька Федзя,— прадставіўся стары.— Я зараз пенсіянер, звычайны мешчанін, як кажуць. Не бачу, дарэчы, у гэтым слове нічога кепскага.
— I я не бачу,— сказаў Акцёр.— Давай да нас, Мешчанін, будзеш нашым дарадчыкам.
Той радасна заўсміхаўся, нібы яго ўзнагародзілі, і стаў побач.
Мешчанін сапраўды жыў побач, у прыватным доме, які чамусьці, як калі-нікалі бывае, не закранулі новабудоўлі, і хата яго з шасцю соткамі зямлі засталася стаяць паміж новымі шматпавярховымі дамамі. Калісьці Мешчанін працаваў аграномам. Дзеці яго раз’ехаліся па свеце, жонка памерла, і Мешчанін займаўся тым, што разводзіў жывёл, выпісваў і вывучаў з гэтай нагоды спецыяльную літаратуру. Птушыны рынак быў яго і горам і захапленнем.
— Кожны тыдзень сюды хаджу, а каб ваўка на продаж прывялі — упершыню бачу,— сказаў Мешчанін.
— Ну, з гэтага дзіва ні гарэлкі, ні піва!
— Чаму, на ўсё пакупнікі знаходзяцца!
— У бога дзён многа — мо хто і купіць.
Прыкметна ўжо развіднела, і восеньскае неба раз-пораз агалялася ад хмар якім сваім кавалачкам, і тады на зямлю, на твары людзей падаў рахманы і недаўгавечны сонечны прамень. Чалавечая стракатая рознагалосіца няспешна віравала навокал. Да іх гуртка звярнуўся высокі, худы мужчына з жоўтым хваравітым тварам.
— У мяне таксама пытанне,— сказаў ён.— Тут, я бачу, ёсць дасведчаныя людзі.
— Што за пытанне? — пацікавіўся Акцёр і працягнуў таму далонь.— Давайце пазнаёмімся, я ж адчуваю — мы інтэлігентныя людзі.
— Міронін,— усміхнуўшыся, сказаў мужчына з жоўтым тварам і дадаў: — А я вас ведаю, бачыў калісьці ў «Рычардзе III». Я ў машынабудаўнічым тэхнікуме працую, філасофію выкладаю.
— А, дык ты Філосаф,— проста, як старажытны рымлянін, сказаў Акцёр.— А калі так, то растлумач нам, што тут адбываецца. Дзе я, людзі?
— Тата, пакінь!
— Мы з вамі на рынку,— не здзівіўся Філосаф.— А рынак, калі пільна ўгледзецца,— гэта мадэль чалавецтва. Тут людзі на розны густ і ўсе жывёлы з Ноева каўчэга.
— Так,— пацёр далоні Акцёр.— А ты навошта тут?
Філосаф закурыў чарговую цыгарэту.
— Дачка малая захварэла. Кажа, хачу птушку, каб скакала побач і спявала. Мяркую, як цяпер дзіцяці дагадзіць. Хіба ж я ведаю, якую птушку купіць?
— Я дапамагу,— з годнасцю пасунуўся да яго Мешчанін.— Я ў гэтых справах спецыяліст.
— Так, слухаю,— ажывіўся Філосаф.
— Птушкі адрозніваюцца па спосабу харчавання. Адны зерне ўжываюць, другія — насякомых, трэція — мёд, плады ці нават рыбу. Лепш купіць тую, што ўсім пакрыху харчуецца. Напрыклад, сініцу. Я бачыў, тут прадае адзін. Ёй крыху насення, вітамінаў, і яна будзе спяваць. Можа, і не так прыгожа, як канарэйка, але ж і сініца спявачка вядомая.
— А вітаміны якія? — зацікавіўся Філосаф.
— 3 групы дэ. Калі іх не даваць, птушка загіне. Купіце сініцу. Як у доме без жывёлы?
— Чуеш, тата? — таргануў за рукаў Акцёра сын.
— Толькі ваўка ў дом засталося прывесці,— сказаў Акцёр.— Узрадуецца цешча.
У натоўпе засмяяліся.
— Бадай, згодны на сініцу,— сказаў Філосаф Мешчаніну.
— Зойдзем потым да мяне, я вам і зерня дам на першы час,— адобрыў той.
— Вельмі ўдзячны,— сказаў Філосаф і задумаўся. Ён затушыў недакурак і машынальна закурыў новую цыгарэту. Пальцы ў яго былі жоўтыя ад нікаціну.
Філосафу, як ахрысціў яго Акцёр, было за трыццаць. Але ён усё яшчэ не мог трывала ўладкавацца ў жыцці, што даўно зрабілі яго аднагодкі і былыя аднакурснікі.