Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Правільна я кажу?

— 3 погляду класікаў правільна.

Мешчанін пакутліва зморшчыў лоб і хацеў нешта сказаць, але яго апярэдзіў Студэнт.

— Давайце прымем радыкальнае рашэнне і пакараем яго за пазбаўленне волі,— Студзнт кіўнуў на Карнюшку.

— Не маеш права,— узлаваўся той, тым не менш ашаломлены неспадзяваным націскам.

Луп па-ранейшаму стаяў спінай да плота і раўнадушна пазіраў на натоўп. Ён амаль супакоіўся, але быў усё-такі насцярожаны, бо нешта падказвала яму, што ўвесь гэты гармідар мае дачыненне да яго. Ён адчуваў моцны голад, але Гаспадар не думаў пакуль што карміць яго. Яму хацелася легчы, бо ён стаміўся, але падсвядомае адчуванне сваёй выключнасці, нейкай засцярогі перашкаджалі яму. Луп трываў, чакаў, калі ўсё скончыцца і Гас­падар пойдзе з ім дамоў ці куды-небудзь яшчэ. Ён прывык трываць. Прама перад сабой ён бачыў хлопчыка (гэта быў сын Акцёра), які ўвесь час сустракаўся з ім позіркам, і Луп пакрысе пачаў адчуваць нейкую раздражнёнасць.

12 гадзін.

— Пара.

Мастак апрануў на світэр куртку, зверху штармоўку і ўскінуў за плечы рукзак.

Рыта таксама пачала апранацца.

— Пр^вяду цябе крыху, усё роўна ў магазін трзба.

Мастак паморшчыўся, але кіўнуў у знак згоды — ён не любіў праводзін.

Яны выйшлі на вуліцу, і халодны паўночны вецер адразу накінуўся на іх, разлахмаціў валасы. Між дамоў, нібы ў аэрадынамічнай трубе, ён быў асабліва дакучлівы і ўчэпісты.

— Што, пойдзеш праз рынак?

— Рынак не яма — пайду прама...

Яны спыніліся ля таго месца ў агароджы, дзе жалезны прут быў выламаны і да дзіркі вяла сцежка. Туды і назад пралазілі час ад часу людзі.

— Так бліжэй, адразу на прыпынак выйду. Мастак прыхіліў да сябе жонку. Яе нос даставаў якраз да верхняга гузіка яго штармоўкі.

— Мужчыны не ведаюць, што такое чакаць,— сказала Рыта.— Я баюся чамусьці.

— Прымхі,— усміхнуўся Мастак.— А калі б ты была жонкай марака, бортправадніка ці футбаліста?

Ён махнуў рукой і палез у дзірку. Амаль праз дзесятак крокаў плынь рынку праглынула яго. Нейкі маладзецкага выгляду дзяцюк адразу прапанаваў яму ношаныя боты за пяць рублёў і ватоўку за чырвонец; пацягнуліся рады гандляроў-кааператараў, падлеткі са шчанюкамі, дзядзька з вавёркай у дротавай клетцы. Таксама ў клетцы, толькі драўлянай, прадавалі ястраба з падразанымі крыламі. 3 кардонных скрынак вытыркаліся

трусіныя вушы. 3 другога канца рынку чутны быў енк — прывезлі свіней.

Мастак ямчэй ускінуў рукзак і пайшоў праз натоўп, часам спыняючыся і ўглядаючыся ў тое, што міжволі цікавіла яго. Спачатку, як толькі яны з Рытай атрымалі ў гэтым раёне кватзру, ён часта заходзіў сюды — паназіраць. Але выгляд жывёл, якіх пазбавілі волі, быў яму непрыемны. Тым не менш Мастак скіраваў у той бок, дзе была пакінутая будка шаўца — там ён убачыў людзей, якія схлупіліся разам, і пацікавіўся: што прадаюць? Ён ужо некалькі разоў пачуў слова «воўк». Мас­так праціснуўся бліжэй і сапраўды ўбачыў на ланцугу ваўка. Ён згледзеў, што гзта быў даволі буй­ны экземпляр. Блукаючы ў запаведніку, ён бачыў аднойчы такіх жа, толькі вольных, якія прамільгнулі на ўскрайку лесу і зніклі бязгучна, як цені. Ён успомніў, што, здаецца, чуў ад некага пра тое, быццам у адной з навакольных вёсак трымаюць ваўка, але ж такія выпадкі былі нярэдкія. Здаралася, ваўкоў гадавалі леснікі.

Мастак пачуў: людзі вакол жывёліны ўсхвалявана спрачаюцца. Ён прыслухаўся.

— Ты б, дзядзька, выпусціў свайго звера ў лес,— гаварыў высокі ўсмешлівы хлопец, якога тут звалі Студзнтам,— а мы цябе ўхвалілі б.

— Тата,— падтрымаў Студзнта Ігар,— няхай яго адпусцяць!

Карнюшка спахмурнеў.

— Калі не прадам, ён і далей мне замест сабакі будзе.

Мешчанін абурыўся.

— На ланцугу ён усё роўна загіне. Прырода свайго патрабуе.

Акцёр велічна падняў руку.

— Ты ведаеш, лабідуда, на што ты яго пасадзіў? — спытаў ён.

— Ведаю,— разгубіўся Карнюшка.— На ланцуг.

— На сумленне сваё!

У натоўпе загаманілі.

— Не разумею я сучаснай вёскі,— працягваў Акцёр,— і што за людзі там жывуць — невядома! Там усе такія, як ты?

Карнюшка засоп.

— Ды не,— сказаў Студзнт,— ён выключэнне.

— Спецыяльнасць нават ёсць — забойшчык жывёлы,— гнуў сваё Мешчанін.— Днямі ў мясцовай газеце вычытаў: патрабуюцца вучні.

— Вясёлага мала,—згадзіўся Філосаф,—але ж, мяркую, некалі чалавецтва не стане есці жывёл.

— Каго ж яно будзе есці?

— Генная інжынерыя. Уплываючы на гены, можна вырошчваць, напрыклад, спецыяльных мясных чарвякоў. Завёў сабе дома такога і адсякай па кавалку. А ён будзе рэгенерыраваць, аднаўляцца. Кармі толькі. Пазбавімся ад зброі, зоймемся медыцынай, і людзі, магчыма, будуць жыць па трыста ці пяцьсот гадоў.

Студэнт не згадзіўся.

— Малаверагодна,— сказаў ён.— Я вось чытаў, што Сусвет увогуле імкнецца да неарганічнага стану. I мы не ведаем нашых аналагаў, ці ж гэта не дзіўна?

Філосаф аспрэчыў:

— Розум прывядзе нас да братоў. Існуюць жа недзе іншыя цывілізацыі.

— А я не веру ў розум, не гаворачы аб цывілізацыях,— сказаў Акцёр.— Ці такі ўжо ён мэтазгодны? Пакуль што розум толькі разбурае. А калі менавіта ён прыводзіць від, які ім надзелены,

да экалагічнага тупіка? Існуюць жа думкі, што працягласць жыцця чалавека як віду максімум некалькі стагоддзяў — з пачатку работы першага радыёперадатчыка.

— Чаму радыёнерадатчыка?

— Радыёхвалі. Іх можна слухаць за сотні светавых гадоў. Але ж мы нікога не чуем. Пустэча. Можа, хто і быў, пакаўкаў крыху, як мы, і —гамон!

·Навокал зноў засмяяліся.

— Усё залежыць ад нас,— запярэчыў Філосаф.

— Лухта! — сказаў Акцёр.— Чалавек — гэта не гучыць горда! Занадта паўсюдна гора, каб спяваць сабе асанну!

— Мо ўсякае арганічнае інстынктыўна мадэлюе варожасць у адносінах да розуму, бо адчувае, што ён у рэшце рзшт прынясе яму пагібель? Чаму ў блажэнных, у юродаў няма ворагаў?

— А раптам усё яшчэ болып складана? Мо сатанінскія сілы змагаюцца з намі? А поле бітвы — наша Зямля?

Навокал загаманілі. Гутарка цікавіла многіх. Карнюшка слухаў з разяўленым ротам. Крыху ўбаку маўкліва стаяў Мастак.

— Я падтрымліваю,— раптам сказаў Мешчанін.— Вось знікне азонавае покрыва, загінуць жывёлы, дык ці доўга і мы працягнем пад купаламі са штучнага шкла?

— У свеце, можа, няма мэты і сгнсу, а жыццё выпадковае,— буркнуў Студэнт.

— А калі яно не выпадковае?

— На што намякаеш?

— На тое, што і ты.

— Бадай. Але як праверыць?

— Праверыць то і нельга! Але ж якая малая імавернасць падзей, які ланцуг паслядоўны!

— Можа, тэхнакраты хаваюць ад нас нешта, нібы старажытныя жрацы? — спытаў Філосаф і зноў пакратаў адзін з пярэдніх зубоў. Зуб хістаўся.

Поделиться с друзьями: