Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Міколка-паравоз

Лынькоў Міхась

Шрифт:

А злавіўшы, усе забраліся ў адзін сарай і наладзілі кату хрышчэнне ў бочцы з вадкай зялёнай фарбай, якой фарбуюць звычайна пасажырскія вагоны. Акунуўшы ката разы са два ў бочцы так, што з яго цякла з усіх бакоў фарба, Міколкава кампанія задала лататы і, схаваўшыся за садком, назірала, што будзе рабіць кот. Той адразу ж кінуўся да гасцей і, не доўга думаючы, скочыў на калені да свайго гаспадара і пачаў атрасацца ад мокрае фарбы. «Буржуй» не заўважыў спачатку нічога, усё гаварыў нешта з гасцямі. Але потым да Міколкавай кампаніі данёсся выбух рогату: то смяяліся госці над катовымі ўчынкамі. Увесь летні касцюм гаспадара быў канчаткова сапсуты.

Тады Міколкава кампанія крыкнула на ўвесь голас: «Крадзеная, крадзеная!» і ў адзін міг кінулася наўцёкі. Што было далей з «буржуем», Міколка не ведаў. Але быў вельмі задаволены — хоць чым-небудзь ды адпомсціў ненавіснаму чалавеку.

— Будзе ведаць, як фарбы шкадаваць нашым людзям…

Царскія арлы

Акрамя непрыемнасцей праз Бога, меў іх Міколка і праз цара. Чуў ён пра яго і дома і ў школе. У школе нават спецыяльнай малітве вучылі, дзе гаварылася аб тым, каб дапамог Бог яго імператарскай вялікасці, каб захаваў яго жыццё і даў перамогу над супастатамі.

«Вось гэта дык асоба, калі ўсе моляцца аб ёй», — думаў Міколка. Дома ён распытваў дзеда, хто такі цар.

— Ого! Цар — гэта, браце мой, цар, а не абы-што… — адказваў дзед. — Ён табе сядзе вячэру спраўляць, а навокал тысячу слуг… Не менш! Адзін каўбасу падае, другі — гарэлку, трэці — селядца, чацвёрты, браце мой, салоныя агуркі прэ.

— А пяты? — пытае Міколка.

— Пяты? Ну і пяты мае якую-небудзь справу, скажам, блінцы падае, дранікі або капусту тушаную… — прыпамінаў дзед стравы, каб даць абавязак для кожнага слугі.

— А ці есць цар прэжаны гарох? — пытаўся Міколка пра свой найлепшы прысмак.

Дзед доўга чухаў патыліцу, не ведаючы, як адказаць. Але потым, каб падтрымаць свой аўтарытэт, рашуча казаў:

— А што ж ты думаеш! Магчыма, есць… Ён, браце, усё можа… Захоча гароху — з’есць гароху, захоча смятаны — яму падаюць смятану… Яшчэ толькі ў думках у яго пра смятану, а тут ужо слуга перад ім з гладышом смятаны, хоць адбаўляй… Але, як мне здаецца, цару і без гароху добра жывецца… Гарох жа не панская яда.

Тады ўжо Міколка кідаўся ў спрэчкі з дзедам:

— Не можа быць, каб гароху не еў! Няма нічога на свеце смачнейшага, як гарох. А цар, відаць, не дурны.

— Вядома, не дурны… Ён, браце, і хітры, усё ведае, хто дзе жыве і што думае. Вось і пра нас з табой ён ведае. Сядзіць дзе-небудзь у Пецярбургу на троне, на карту зірне, бачыць — станцыя наша… І адразу ў думках у яго: «Ага! А ў мяне там стары герой турэцкай вайны Астап жыве з унукам Міколкам, а паказаць іх мне перад мае царскія вочы!» І што ты думаеш! Ён усё можа. Захоча пакараць, адразу і скажа: «Ану, падайце мне сюды Міколку, я яго жыцця рашу за непаслушэнства!» І чык-чырык — няма галавы ў Міколкі… А захоча памілаваць, скажа: «А што табе, Міколка, даць — залатыя палацы ці цуда-камень самацвет?»

— Мне палацы залатыя непатрэбны… — уздыхае Міколка. — От бы далі нам, дзеду, невялічкую хату, каб табе на падлозе не спаць ды зімой нам усім не прастуджвацца…

— Бачыш, куды ты хапіў! Невялічкую хату — гэта, браце, для цара цяжэй, чым залатыя палацы… Не любіць цар такой драбязой займацца.

Міколка ўздыхаў, не згаджаўся з такімі парадкамі.

Так гаварылі часта паміж сабой дзед з унукам. Міколка і ў бацькі пытаўся пра цара і пра гарох прэжаны.

Бацька пасмейваўся, на дзеда міргаў:

— Ты яго, Міколка, слухай, ён табе казак нагаворыць, усё роўна як пра турэцкую вайну. Цар народ кулямі частуе, вось пра які гарох ён дбае…

Кулі і гарох — незразумела гэта крыху для Міколкі. Распытаў бы яшчэ пра цара ў бацькі, але той не асабліва паважае такія гутаркі.

— Адчапіся ты з царамі сваімі… Трутні яны, крывасмокі на нашым целе.

— Як буржуі?

— Ну, вось… Цар над усімі буржуямі буржуй, вось хто такі цар…

Не шкодзіла б яшчэ каго распытаць пра цара, але няма ў каго. Не ў папа ж таго ў школе. Можа выйсці горай Адама і Евы…

А неўзабаве давялося Міколку з царом пазнаёміцца, ды яшчэ як! Так пазнаў цара, што потым і другім не раіў.

Аднае раніцы панесліся па вагонах чуткі, што заўтра цар будзе па чыгунцы ехаць. І сапраўды, яшчэ ўвечары ў вагон да Міколкі ўваліліся салдаты і пара жандараў. І так па ўсіх вагонах пасёлка. Бацьку і дзеду далі спецыяльныя бляшкі, каб павесілі на грудзі замест прапускоў. Гэта каб кожны бачыў, што яны служаць на дарозе, і не затрымліваў на пуцях. І вельмі строга загадалі, каб не хадзілі, аднак, без патрэбы па пуцях і каб ні кроку не рабілі на станцыю. Ды загадалі яшчэ навокал вагона жоўтага пяску насыпаць. А маці цэлы экзамен учынілі, загадалі ёй вагон звонку адмыць і новымі хусткамі дзверы і вокны завесіць, каб не бачыў цар лахманоў гэтых тухлых, не псаваў бы настрою. І каб самі ля вокнаў не стаялі, іначай «страляць будзем».

— Ды глядзі, галадранца гэтага за дзверы не выпушчай, убача цар — у Сібір тады запяком! — гэта ўжо ў дачыненні да Міколкі.

«Відаць, пабойваецца мяне цар, калі зірнуць на мяне баіцца…» — падумаў Міколка, але змоўк, не сказаў нічога.

І як прачнуўся Міколка, так і пільнаваўся акна, а ці скора царскі цягнік пойдзе. Бачыў ён, як завіхаліся на пуцях рабочыя, якіх падганялі жандары. Рабочыя падчышчалі і падмяталі пуці, замыкалі стрэлкі і наглуха забівалі іх кастылямі. Гэта для таго, каб царскі цягнік не павярнуў на другую дарогу і каб ніхто не мог павярнуць стрэлку не туды, куды трэба. І ўвесь таварны і пасажырскі рух спыніўся. Таварныя цягнікі стаялі ў тупіках, а пасажырскі як стаў на трэцім пуці, так і не пайшоў далей. А ўсіх пасажыраў выгналі з вагонаў і пазаганялі на станцыю. Відаць, таксама, каб цар не ўбачыў…

Міколка назіраў за пераездам цераз чыгунку. Там таксама ішла работа. Салдаты і жандары не давалі нікому пераязджаць цераз чыгунку і заганялі ўсіх — і конных і пешых — далей ад чыгункі ў лагчыну. Наогул, у гэты дзень было багата работы жандарам і салдатам. І колькі ж іх нагналі! Паабапал усёй дарогі было поўна іх, усё ганяліся за людзьмі, адганялі іх ад чыгункі.

Вось урэшце паказаўся і цягнік. Ён хутка прайшоў праз станцыю. Усе вокны былі завешаны фіранкамі. І як ні прыглядаўся Міколка, ён нічога не ўбачыў. І толькі ён сабраўся ўжо выйсці з вагона, калі прайшоў цягнік, як яго за руку схапіў салдат.

— Ты куды, падшывалец, назад!

Аказалася, што прайшоў толькі цягнік з царскімі генераламі і слугамі і хадзіць па пуцях яшчэ не дазвалялася. Праз якія паўгадзіны паказаўся і царскі цягнік. Вялі яго аж два паравозы, і на пярэднім быў вялікі двухгаловы арол. Усё роўна як той, што быў намаляваны на Міколкавым вагоне над надпісам: «40 человек, 8 лошадей». Але гэты арол быў надзвычай вялікі і бліскучы, аж загледзеўся на яго Міколка, на якую хвіліну і пра цара забыўся. Вагоны ў цягніку былі надзвычай прыгожыя, усё з шырокімі вокнамі, бліскучымі, як люстэркі. Цягнік ішоў вельмі марудна на стрэлках, нібы воз які з малаком ці з гаршкамі. Міколка пільна прыглядаўся да акон, каб угледзець цара ці хаця царанят. Але дзе ты ўбачыш на такой адлегласці. А цягнік усё ішоў ціха, паволі. І тады, не доўга думаючы, кінуўся Міколка маланкай да цягніка, каб спрытней разгледзець усё. Ён ужо набліжаўся да вагонаў, як за ім пабеглі аж два жандары і крычалі так, што не чутна было стуку вагонаў:

Поделиться с друзьями: