Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

– Ага. Я - анофер, скінуты ў пілатуемай капсуле, схлусіў Антон.

– Я - рэкон Хабірт. Т ваё імя?

– Рэкон Мутант.

– Такога імені не было ў спіску камандзіраў, якіх Ліга Латыкруста накіравала на Эорту. Шосты флаер павінен быў узначаліць рэкон Венаф.

– Ён быў заменены перад палётам.

– Ледгер-рэкон Атэн загадаў табе сумесна з маёй групай ісці на базу. Што ў цябе ў руцэ?

– Вядро. Я павінен занесці яго дадому, - разгублена ляпнуў Антон.
– Устанаўленне кантактаў з мясцовым насельніцтвам.

– Прымыкай да нас.

Хабірт быў маладым камандзірам, якога адразу пасля навучання адправілі ў такую адказную экспедыцыю. Анофераў, жыхароў самага занядоанага і незалежнага мацерыка сваёй планеты, да гэтага часу яму даводзілася бачыць толькі ў падручніках. Сплюснутая галава і патоўшчаныя канечнасці анофера выклікалі ў яго пачуццё агіды. “Слушна кажа Атэн: якія вырадкі ўсё ж аноферы! Але гэтая інфармацыя не для запамінання.”

– У адпаведнасці з інструкцыяй ты павінен быў знішчыць капсулу пасля прылёту. Чаму ты гэтага не зрабіў?

– У адпаведнасці з інструкдыяй анофераў гэта рабіць неабавязкова. Мы можям дзейнічаць самастойна і прымадь рашэнні без узгаднення з агульным кіраўніцтвам экспедыцыі.

– Т ады гэта зраблю я. Усім быць тут.

Хабірт прайшоў у накірунку капсулы, у якой Антон знайшоў камбінезон. Спыніўся на некаторай адлегласці ад групы і набраў на нагрудным пульце нейкую шматзначную камбінацыю. Затым вярнуўся і перадаў па аператыўнай сувязі:

– Я - Хабірт. Праз паўгапа капсула шостага флаера будзе знішчана. Анофер, рэкон Мутант, з намі. Падпарадкоўваецца, але заяўляе, што ў яго незалежная місія. Праз Ажарцы ідзём на Чадвёртае поле, на базу.

Напэўна, прыйшоў час для аператыўнага абмену інфармацыяй, бо адно за адным праляцелі кароткія паведямленні ўсіх камандзіраў:

– Група Атэна. Мілт Ахікан дакладвае: перамовы ў штабе прадягваюцца, цяжкасцей няма.

– Я - Берсерк. На паўднёвым захадзе Ажарцоў выяўлены канцэнтраваны метал. Карозія не перавышае адну дзесятую, але відавочна, што людзі вывелі яго з ужытку. Клаліт забяспечвае прыкрыццё. Эх, Эорта - жалезны рай!

– Рэкон Крост. На базе ўсё нармальна. Наземныя сродкі сувязі адключаны. Блакада зоны завершана, усталёўваю транзітныя трубы.

У Ажарцы пайшлі самым кароткім шляхам - праз бульбяное поле і малады ельнік.

Хвілін праз пяць капсула шостага флаера сабралася ў вялікую бліскучую кроплю і прасачылася ў грунт, пакінуўшы на месцы прызямлення масляністую пляму і рудую траву. Зрэшты, гэтага ніхто не бачыў.

У АЖАРЦАХ

Не прыйсці дадому Антон не мог. Ён пераканаў Хабірта, каб той пачакаў некалькі гапаў, пакуль рэкон Мутант выканае місію ў адносінах да мясцовага насельніцтва. Прыйшлося крадком прабірацца да хлява. Анофер Мутант пераапрануўся і зноўку стаў Антонам. Касцюм быў схаваны ў мяшок з-пад камбікорму.

– Ну і дзе ты бадзяўся, Антосік? Усе хлопцы даўно вярнуліся! Суп стыне. Вось раскажу маці, калі прыедзе!

Антон вінавата апусціў вочы і паставіў каля парога вядзерца.

– Добра-добра, ужо надзьмуўся. Кампот увечары з чарніц звару. Ідзі абедаць. Я суп з макаронамі згатавала - які ты любіш. Пасля абеду сена схадзі паварушы. А я па хлеб пайду.

– Ага!

Антон быў рады, што ўсё так лёгка абышлося.

Ён худенька паабедаў і пакінуў талерку на стале як сведчанне сваёй добрасумленнасці. Пасля забег у хлеў, выцягнуў камбінезpн, абтрос яго ад мукі, надзеў і подскакам пабег да сажалкі.

“Ой, яшчэ ж і сена!” Давялося вярнудца, каб узяць граблі. Пакос быў за вёскай, якраз у тым напрамку, куды павінны былі ісці група Хабірта і рэкон Мутант. Хабірт не мог прыняць самастойнага рашэння, але пасля таго як атрымаў ад Атэна загад дзейнічадь па абставінах, вырашыў, што не будзе парушэння, калі ён і яго група дапамогудь аноферу выканадь яго місію: “паварушыць сена”.

Па лініі экстраннай сувязі прыйшло паведамленне пра блакіроўку свядомасці аднаго з жыхароў Ажарцоў групай Клаліта.

НА ЗВАЛЦЫ

Участковы Уладзімір Пятровіч не паехаў туды, дзе фермер Прахарэнка бачыў Хабірта. Паступіў сігнал, што “серабрыстыя” ўжо за мехдваром, на звалды спісанай тэхнікі.

Рэкон Берсерк стагнаў ад захаплення, абмадваючы праржавелыя касілкі і сеялкі, калі Клаліт паведаміў яму пра набліжэнне абарыгена на механічным транспартным сродку.

– Стаяць, дзе стаіце, і не варушыцца!

Пятровіч заглушыў матадыкл, злез з яго, на хаду расшпіліў кабуру і падышоў да “серабрыстых”.

Функдыі Берсерка не ўключалі завязванне кантактаў з прадстаўнікамі Эорты, а навязаныя кантакты прапаноўвалася разглядадь як цікаўнасць ці агрэсію. Несумненна, тут была агрэсія.

– Аддай мне сваю жалязяку, прапанаваў ён участковаму.

– Я табе, блін, аддам! Рукі ўгору! Хэндэ хох, можа, так зразумееш.

Берсерк і яго група паднялі рукі.

– Навошта?
– спытаў рэкон.

– Не размаўляць! У калону па аднаму - і наперад! У мяне будзем разбірадца.

Берсерк, а за ім і астатнія, апусцілі рукі.

– Атэн не казаў, што цяпер камандуеш намі ты. Значыцца, ты вораг. Цябе трэба нейтралізаваць.

Участковы зняў “макарава” з засцерагальніка і стрэліў у паветра.

Берсерк правёў позіркам кулю і сказаў:

– Свінец, бескарысны метал. З яго толькі цадкі рабіць.

Пятровіч ліхаманкава прыкідваў, як жа яму весці гэтых

прыдуркаў у вёску: матадыкл кінуць ці што? Раскурочаць яшчэ якія піянеры.

Раптам свядомасць яго пакацілася з усё большай хуткасцю назад і асобнымі эпізодамі: развод з Наташай; курсы павышэння кваліфікацыі ў сталіцы; чамусьці зімовая ноч з поўняй; школа МУС; войскі сувязі; бойка ў пятым класе з сямікласнікам Блыхой. Вось ён, васьмігадовы Валодзька, на дыбачках бяжыць праз пожню ў кукурузу; вось, чатырохгадовы, саромеецца ісці ў калгасную лазню з жанчынамі, і бадька абяцае, што возьме яго з сабой; цёплыя маміны грудзі і лямпачка, што прымушае зажмурыць вочкі; бэзавая цемра.

Рэкон Клаліт, які блакіраваў свядомасць участковага, звязаўся з галоўнай групай і атрымаў указанне даставіць агрэсіўнага абарыгена на базу і трымадь там да адлёту. Берсерку было загадана ўтрымлівадь тэрыторыю мехдвара і чакаць мясцовых рэконаў для сумеснай работы.

КАВАЛЬЧЫК І СТРУНЕВІЧ

Галоўны інжынер і галоўны механік выйшлі на ганак канторы. Струневіч, якому да пенсіі заставалася пяць гадоў з хвосцікам, быў не толькі азадачаны, а нават прыгнечаны. Кавальчык, наадварот, пачуваў сябе спакойна і весела.

Поделиться с друзьями: