Нераток
Шрифт:
– Паслухайце мяне, гуманоіды, якія называюць сябе мэнамі. Маё імя - Атэн, я ледгер-рэкон, камандзір экспедыцыі Латыкруста, планеты, далёкай ад вашай Зямлі, якую мы называем Эортай. Мы таксама гуманоіды і называем сябе мурэфамі. Нам вядома агульная гісторыя вашай планеты і становішча ў Ажарцах. Цяпер ваш населены пункт часова блакіраваны: ніхто не выйдзе з зоны і не ўвойдзе ў яе. Сродкі вашай сувязі выведзены са строю. Нас пяць груп. Першую вы бачыце тут, у сваім штабе. Чатыры групы займаюцца апрацоўкай насельніцтва і ўнутранымі пытаннямі. Мы не збіраемся знішчадь ні вас, ні вашых жывёл, ні вашае жытло. На дадзеным этапе нам патрэбна адно: метал, які вы называеце жалезам. Неабходна падрыхтаваць яго да пагрузкі на наш грузавы модуль, які прыляціць праз.
– Атэн на імгненне прыпыніўся.
– Праз вясе мн яттттятть гадзін. Вы абавязаны дапамагчы нам. Тых выканаўдаў, якія адмовяцца супрадоўнічаць з намі па ўласнай ахвоце, мы прымусім. Тых, хто не паддасца апрадоўды, нейтралізуем. Латыкрусту патрэбны гэты матэрыял у вялікай колькасці. Нас накіравалі для таго, каб мы вызначылі яго прыдатнасць і рэсурсы. У далейшым з Зямлёй, магчыма, будзе заключаны бестэрміновы кантракт на пастаўку металу. І Латыкрусту ёсць што прапанаваць - нашы тэхналогіі дадуць вам магчымасць прарыву ў будучыню. Ваша жыццё стане раем, пра які вы марыце. За выкананую работу па разукамплектацыі і пагрузцы ўсім удзельнікам будзе выдадзена ўзнагарода пасля таго, як мы высветлім ваты прыярытэты.
Шурык Кавальчык за час прамовы прыкметна ажыў:
– Не зразумеў. Па-першае, мы не мэны, а людзі. Мэны - тысячу кіламетраў на Захад. Можа, вам туды патрэбна? Па-другое: тэхніку разбірадь? Ёй, магчыма, туды і дарога, але ў Драздовічах вы гэта ўзгаднілі?
– Табе будзе дастаткова ўказання твайго непасрэднага камандзіра?
Шыганцоў паглядзеў на галоўнага механіка, паківаў галавой і вымавіў:
– Рабі тое, што ён кажа. Інакш горш будзе. Ды ў цябе самога, сучонак, рукі чэшуцца! Прыблуда, пятая калона!
Гэта было нетыпова для старшыні: ён ніколі нікому не перадаваў ініцыятыву ў сваім кабінеце. Але і ўсе прысутныя, апроч хіба што Кавальчыка, ужо адчувалі непакой. Хацелася, каб усё неяк скончылася. Здавалася несумненным, што ад кашмару, які ўнеслі ў іх жыццё мурэфы, могудь пазбавіць толькі самі мурэфы.
А Шурык Кавальчык ажывіўся: непранікальны позірк, якім ён карыстаўся пры разносах яшчэ са школы, сышоў з яго твару. Двухгадовае чаканне нечага істотнага ў гэтай глушы, дзе ён павінен быў адпрацаваць пяцігадовае бясплатнае навучанне, нарэшце апраўдалася. Зрэшты, наўрад ці ён усведамляў рэальнасць таго, што адбывалася.
ХАБІРТ І ПРАХАРЭНКА
Асноўнай задачай пятай групы было адшукадь пілота з шостага флаера, згарэлага ў у азонавым слаі Зямлі. Атэн загадаў камандзіру групы, рэкону Хабірту, сустрэцца з ім, далучыць да сваёй групы і прывесці да месца дыслакадыі флаераў. Загад ледгер-рэкон завяршыў неабходнай для сябе і прывычнай для астатніх мурэфаў знявагай анофераў. Аднак не забыў паведаміць, што інфармацыя не падлягае запамінанню.
Хабірт пакінуў Чадвёртае поле і рушыў у напрамку вёскі.
План мясцовасці, які быў у кожнага з мурэфаў, дазваляў ім сачыць за зялёнай кропкай, якая хаатычна рухалася на паўднёвым захадзе зоны, блізу месца пасадкі капсулы. На працягу трох гапаў кропка была нерухомай, затым перамяшчалася зігзагамі на поўнач, пасля іншай дарогай, але таксама зігзагамі, вярнулася да капсулы, і зноў - у паўночным накірунку. Была рызыка, што анофер выйдзе за межы зоны да таго, як Крост паспее ўстанавіць ахоўнае кола. “Ад гэтых вырадкаў усяго можна чакаць”, - папярэджваў Атэн.
Хабірт і яго каманда прайшлі праз Ажарцы, не звяртаючы ўвагі на людзей і сабак: у дзеяннях людзей не было агрэсіі, а толькі здзіўленне - ад юніёрскага “нічога ж сабе!” да сталага “не зразумеў!”; дваровыя сабакі ахоўвалі свае зоны, іхняе гаўканне не раздражняла мурэфаў.
Зрэшты, адна з даярак, Зінка Рамановіч, якую ў вёсцы за чорныя валасы і бойкі характар клікалі Цыганкай, адразу ж пабегла да ўчастковага Уладзіміра Пятровіча і паведаміла, што нейкія марсіяне ідудь па дарозе на Драздовічы. Участковы ўважліва выслухаў і прапанаваў Зінцы ісці пахмяліцца. Пры гэтым дадаў фразу, якая падабалася яму з дзяцінства: “Пры чым тут мілідыя, калі куры дохнуць?” Зінка гумару не аданіла і паўтарыла інфармацыю больш гучна і вольнаслоўна, на што Пятровіч выцягнуў з буфета наручнікі і памахаў імі перад Зінкай. Пасля экспрэсіўнага паведямлення са слязьмі, якое Зінка завяршыла грукатам дзвярэй, Пятровіч уздыхнуў, палез у адзежную шафу, узяў “Макарава”, знайшоў у кладоўцы абойму з патронамі і з прыказкай “як надзену партупею, то тупею і тупею.” выйшаў на вуліцу.
.Насустрач мурэфам ехаў на фермер Прахарэнка. Датчыкі Хабірта адрэагавалі на жалеза, і ён вырашыў праявідь інідыятыву. Але Прахарэнка і сам прадбачліва спыніў трактар, узяў у руку манціроўку і падышоў да істот, з’яўленне якіх на дарозе ніяк не ўпісвалася ў яго папярэдні жыццёвы вопыт.
– Вы што, хлопцы, артысты?
– Нам патрэбны твой метал, - Хабірт паказаў рукой на трактар.
– Не зразумеў.
Хабірт перадаў больш падрабязную інфармацыю думкамі і паспрабаваў заблакіравадь свядомасць Прахарэнкі пачудцём трывогі, аднак вынікам было раздражненне фермера:
– Я вам, блін, Латыкруст сам учыню, я вашы агуркі на салат пакрышу!
Аднак ударыць не рашыўся. Былы барэц-вольнік, Прахарэнка мог накрычаць на каго заўгодна, але ўжыць сілу. Да гэтага ў вёсцы яго пакуль нікому давесці не ўдалося. Тым больш перад ім стаялі падлеткі - абсалютна не яго вагавая катэгорыя.
Рэкон Хабірт абачліва скамандаваў сваім мілтам сысці перпендыкулярна дарозе і прапусціць трактар фермера.
Пры ўездзе ў вёску Прахарэнка сустрэў участковага. Той ужо наслухаўся аднавяскоўдаў і амаль паверыў, што гэта не Зінчыны глюкі - усё значна складаней. Уладзімір Пятровіч падрабязна распытаў фермера, дзе і калі той бачыў “серабрыстых”, затым вярнуўся дадому, узяў запасную абойму і вывеў з гаража матадыкл.
У ПРАЎЛЕННІ
У праўленні ледгер-рэкон Атэн на працягу гадзіны расказваў кіраўнікам калектыўнай гаспадаркі пра перспектывы развіцця адносін паміж Латыкрустам і Эортай:
– .Супрадоўнідтва ў галіне металургіі. Літый, якім вы так і не навучыліся карыстадца, дазволідь вам узняцца з зямлі і рухацца ў паветры, а з літыевымі змазкамі вы забудзеце, што такое трэнне ў механізмах. Берылій дасць вам магчымасць размаўляць на вялікай адлегласці без затрат энергіі, а смарагды, якія так любяць ваты жанчыны, будудь абыходзіцца вам танней, чым шліфаваныя камяні. Вам надакучыў пыл на планеце? Мы прыбяром яго! З вальфраму вы зробіде адмысловую зброю - вы ж любіце ваявадь? З танталам вы ўздымецеся на вышэйшую ступень у медыцыне. Ніобій, якога ў вас няма, дазволіць кіравадь магнітнай воссю планеты, а значыцца - яе кліматам. Свінец. Зрэшты, ён прыдатны толькі для дзіцячых цацак, і яго ў вас дастаткова. Алюміній. Яго ў вас таксама зашмат, але тое - тэма асобнай размовы і іншай экспедыцыі. Уран. Гэта вам рана, хоць вы нешта спрабуеце. І ўзамен мы будзем браць жалеза, з якога на трэць складаецца ваша планета і двадцатая частка якога знаходзіцца на яе паверхні. На Латыкрусце асноўныя металы - тытан, малібдэн і ртуць. Калі яны вас зацікавяць, мы пакрыем імі ўсю Эорту. Зямлю.
– Не трэба, - падаў голас Кавальчык.
Атэн некаторы час памаўчаў, прагледзеў думкі людзей і ўрэшце дадяміў, што ўзровень перамоў значна перавышае магчымасці слухачоў і ўласныя паўнамоцтвы. Да таго ж у некаторых прысутных амплітуда мыслення была ніжэйшая за ўзровень разумення элементарных сілагізмаў. Ледгер-рэкон не мог вызначыць: ці гэта сталася вынікам яго з’яўлення, ці так было заўсёды.
Ён зноў вярнуўся непасрэдна да сваёй місіі:
– Я ведаю, што ў вас цяжкасці з эквівалентам працы - з грашыма. Будзем дзейнічаць па прэцэдэнце: камандзір Шыганцоў забяспечыць вас уласнымі грашыма, за якія вы зможаде атрымадь узнагароду за працу. Цяпер галоўмех Кавальчык і галоўны інжынер
Струневіч накіруюцца для арганізацыі работ, а мы са старшынёй Шыганцовым і галоўным бухгалтарам абмяркуем нюансы забеспячэння выканання нашых агульных задач. Астатнія пакуль што пабудудь тут.
АНОФЕР І МУРЭФЫ
Антон даўно заўважыў, што ад васьмікутнікаў на яго планшэтцы пачалі рухадца кропкі: спачатку сабраліся каля аднаго з васьмікутнікаў, затым раздзяліліся на пяць груп. Адна засталася на Чадвёртым полі, дзве разгорнута падыходзілі да ўскрайку вёскі з паўночнага ўсходу, адна, здаецца, ужо знаходзілася ў канторы, а пятая набліжалася да яго. Вось толькі за вёскай памарудзіла, сышла з дарогі, а затым зноў вярнулася і прадягвала шлях.
Група Хабірта і Антон угледзелі адно аднаго здалёк. Антон хацеў быў удячы, але група спынілася, ад яе аддзяліўся адзін. Антон адчуў, што разумее прышэльца і без размовы.
– Чаму не адказваў на пазыўныя?
Антон і рады быў бы адказадь, але функдыя перадачы інфармадыі была яму невядомая. Ён паціснуў плячыма і развёў рукі.
Іншапланецянін паказаў двума пальцамі нескладаную камбінадыю на правым пульце. Маўляў, так уключаецца перагаворнае прыстасаванне.
– Ты з шостага флаера?