Нераток
Шрифт:
Неяк атрымалася, што Вітэрнала ўдалося прапісадь і зрабіць спадчыннікам жылля. Я сам гэтага дамогся і нават дакументы яму, скарыстаўшыся неразбярыхай і падмазаўшы хабарам, выправіў. Нямала гэтаму паспрыялі і асабістыя якасці: старэчая немач, звычка збірадь дакументы і здольнасць эфектыўна размаўляць з прадстаўнікамі ўладных структур. Віталій Канстанцінавіч Адамаў цяпер мой бліжэйшы чалавек.
І я, напэўна, даўно б заснуў у калысцы Смерці і нічога не напісаў, калі б не ён.
– Пішыце, Павел Андрэевіч, пішыце! Я хачу, каб вы жылі даўжэй. Я навучыўся цаніць вашае кароткае жыццё. Людзей увогуле, маю на ўвазе.
Стацыянарна Віталій Канстанцінавіч знайшоў прытулак у Храме Міласэрнасці. Аднак час ад часу ён прыходзіў, падбадзёрваў. Калі-нікалі прыносіў паўбохана свежага хлеба, падчас бегаў у аптэку за актываваным вугалем, анальгінам, прэўтырмонам, ношпай і іншымі лекамі, якім давяраю. І ўсё ж праз паўгода ён знік і пакінуў мяне чарговы раз.
Я даўно зразумеў: Вітэрнал-Імартал не можа быць богам. Бог кліча да сябе, аднак ніколі не прыходзіць. Не можа ён быць і анёлам, пасланнікам Усявышняга, бо анёлы любой рэлігіі схільныя да эфектаў, але не азадачваюць, а тлумачаць усё дакладна і зразумела. Або абсалютна празрыста гавораць, што рабіць. Аднак ён і не Д’ябал, хоць некалі і ўспамінаў пра тры шасцёркі. Яму няма справы да маёй душы.
Бывала, хацелася запытацца, хто ж ён на самай справе, але стрымлівала адчуванне, што не ўдасца атрымаць пэўнага адказу: ці то з-за яго абстрактна-асадыятыўнага выкладання, ці то з-за майго неглыбокага разумення.
Азначаць Віцю (мне ўсё ж бліжэй гэтае імя) паслядоўнікам або нашчадкам іншапланетнікаў, якія засялілі намі, іхнімі гібрыдамі, Зямлю, не хочацца - простая разгадка не можа быць правільнай. Да таго ж ён занадта зямны.
Лічыць яго прывідам, што з’яўляецца да мяне на пэўных адрэзках жыцця, - прызнаць сябе вар’ятам і развітацца з рэшткамі аб’ектыўнасці: прывіды не пакідаюць голасу на магнітнай стужцы і аблічча на фотаплёнцы.
75-85
Практычна я вярнуўся на пачатак сваёй аповесці. Калі пачынаў пісадь, была зіма, а цяпер - позняя восень. Апошнім часам яна надыходзіць у верасні. Дрэвы даўно стаяць без лістоты, ноччу - замаразкі, па шэрых вуліцах гуляе пранізлівы сівер, а снег усё ніяк не выпадзе. Я, невядома як, перажыў невыносна спякотнае лета.
Час стаў жорсткім. Турмы перапоўненыя. Ствараюцца прымусова-папраўчыя арміі. “Сінем” забаранілі і аднеслі да наркотыкаў пятага ўзроўню. Затое ў школах дазволена насычэнне мозгу карыснай інфармацыяй. Вучоны Рукрэхт такі ж папулярны, як некалі вынаходнік забаўляльнага кубіка венгр Рубік.
Сацыяльная рэклама настойліва прапануе дзейсныя сродкі ад алка-нарказалежнасці, аблысення і імпатэнцыі.
Частка краін вярнулася да правадной электрычнасці, палічыўшы павелічэнне выдаткаў меншай шкодай за рызыку хвалевага ўздзеяння, якое ці то разбурае, ці то стымулюе (пакуль не разабраліся) галаўны мозг. Адначасова папулярныя кватэрныя генератары-мігажэнеры. Нехта сцвярджае, што мігажэнерныя хвалі шкодзяць здароўю, а рэклама вытворцаў запэўнівае, што яны настройваюць на патрэбную частату чалавечыя клеткі і, што немалаважна, знішчаюць кухонных макрыц і часткова прусакоў.
Быў патоп. Ён прадягваўся восем гадоў. Вада дагэтуль не адступіла. Заліта трынаццаць прадэнтаў сушы. Тым не менш, з’явілася яшчэ блізу трыццаді дробных новых дзяржаў. Т олькі Штаты ўсё растуць.
Чорныя валасы невытлумачальным чынам перасталі быць дамінантнай рысай. Нараджаецца ўсё больш светлавалосых. Гэта пачалося пасля пандэміі сернай чумы, ад якой асабліва падярпеў
Кітай. Антарктыда зрабілася папулярнай у турыстаў, хоць для хуткай перапраўкі абмарожаных прадуе некалькі канкурэнцкіх фірмаў. Трансферы мітусяцца, выконваючы індывідуальныя заказы. “Зялёныя” старанна выказваюць пратэст сафары-расстрэлу імператарскіх пінгвінаў, якім толькі дзеля гэтага дазваляюць пладзіцца.
Зрабілася модным татураваць лобную костку чэрапа. Татуіроўка ўтрымлівае ўсе неабходныя дадзеныя для магчымых клонаў, якія змогудь працягнуць род, не страціўшы радаводу. Калі чалавек памірае, чэрап апрадоўваюць і хаваюць асобна, астатняе спальваюць: ва ўмовах перанасялення, якое выклікала амаль поўнае выкарыстанне сушы, памерлыя не паспяваюць перагніваць. Некаторыя краіны даюць дазвол на пахаванне ў каразійнаўстойлівых трунах на глыбіні не менш за дзесяць метраў. Аддаўшы вялікія грошы на “яму’, родныя не скупяцца на адпаведны замагільнаму жыццю антураж.
Загадкавыя “чорныя дзіркі” знайшлі бытавое прымяненне: цяпер у кватэры можна запальвадь не толькі святло, але і цемру. Гэта так званае “святло чорнага колеру’. Вельмі зручна, калі захочацца прылегчы ўдзень. Нават жалюзі не абавязкова зашторвадь. Зрэшты, відавочнасці сутнасці цемры як паглынання святла няма, як ніколі не было, няма і не будзе разумення прыроды святла. Здаецца, нашчадак Першалюдзей меў рацыю: цемра - адсутнасць святла, усё астатняе - святло.
80
Ці варта казаць, што зноў з’явіўся Імартал? Гэтым разам - энергічны, актыўны. Насуперак маім песімістычным пратэстам, спасылаючыся на статус апекуна, ён вырашыў падправіць маё здароўе. Напачатку зашыў рэгулятар тэмпературы цела. Цяпер мая нармальная тэмпература - трыццадь тры градусы Цэльсія. Прымусіў адмовіцца ад інсуліну і ўвесь час шпігуе. э. дэгідраапіандрастэронам сульфату. Кажа, што гэта павінна падоўжыць жыццё. Не дужа веру, асабліва пасля паведамлення, што памяншэнне колькасці анкалагічных захворванняў на восемдзесят прадэнтаў падняло сярэднюю прадягласць жыцця толькі на два гады, дабаўленыя да старасці. Любіць пажартавадь: “Я хачу, Павел Андрэевіч, давесці вас да такога стану, каб не сорамна было ў музеі мадам Цюсо выставіць!”
А заўчора - ашаламіў. Падышоў, паглядзеў нязвыкла калючымі вачыма, напэўна ж, задзейнічаў свае гіпнатычныя здольнасці і сказаў:
– Дзядуля Павел! Не хаделася б вас засмучадь, але вашая жыццёвая аповесць амаль скончылася. Аднак я не жадяю, проста не выношу лагічнага і бліскучага завяршэння, таму хадеў бы зрабідь вам прэзент, падобны да таго пеўніка-флюгера з ацынкаванай бляхі, якога ў вашым чубатым і караткаштанным дзяцінстве моцны вецер скінуў пад ногі з новабудоўлі. Вы не аданілі свайго шчасця: жалезны стрыжань, на якім стаяў флюгер, мог прабіць вам галаву, а замест гэтага пеўнік, што здаваўся такім жадяным і недасяжным, лёг каля ног. І быў вашым першым жыццёвым расчараваннем: металічная завусеніца ацынкоўкі падрала вам скуру безыменнага пальца.
Я не стаў дапытвацца ў Імартала, адкуль ён ведае і навошта пераказвае ўражанні майго дзяцінства. А ён прадягваў:
– Мая прапанова ніяк не ўкладзецца ў тэкст, і без гэтага цяжкаўразумелы, і ўсё ж. Гэта ген, якога пазбаўлена чалавецтва. Вы ўжо навучыліся вырабляць караблі з матэрыялаў, лягчэйшых за паветра, вырошчваеце патрэбную вам гародніну ў марской вадзе, пачалі здабываць сыравіну з бяздонных нетраў космасу, прымяняеце цэзіевыя бомбы і рубідыевыя гранаты. Тое, што я дару, - формула бяссмерця, на парозе пазнання якога вы стаіде. Вам неабходна змясцідь яго ў чацвёртую храмасому замест гена, які цяпер там знаходзіцца. Гэта дазволіць клеткам дзяліцца не сорак-пяцьдзесят разоў, як зараз, а, скажам, чатырыста-пяцьсот. Працягласць вашага жыцця будзе як у біблейскіх людзей.
Ёсць тры хвіліны на тое, каб перапісаць формулу ці запомніць яе. Сучасныя тэхнахімікі рэалізуюць яе за пару гадоў. Аднак любая недакладнасць прытармозіць рух чалавека да Бога. Асабіста табе карысці ад яе не будзе. Старайся, Пашка, старайся.
Імартал даволі нядбайна шпурнуў перада мной лісток, на якім упоперак фармата з кананічнай выразнасцю высвецілася ладініда літар і арабіка лічбаў двухміліметровай таўшчыні.
Шчыра кажучы, мне, выхаванаму атэістам, было ўсё роўна, што здарыцца з чалавецтвам пасля маёй смерці. Там, па тую лінію, мяне чакалі ўсе мае блізкія людзі, а тут - толькі бессмяротны Імартал.