Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

Ён, відадь, даў нейкі псіхічны імпульс, бо я спехам наладзіў лінзы і пачаў перапісваць формулу. Але звычайныя хімічныя элементы (цэ-аш ды цэ-аш) так часта паўтараліся, што няма ўпэўненасці, што ўсё зроблена правільна. Да таго ж напрыканцы тэкст пачаў расплывацца, лініі літар і лічбаў станчэлі і зніклі - нешта давялося дапісваць па памяці.

Тым не менш, я ўпэўнены, што гэта амаль што тое. А мне ўсё роўна. Затое я ведаю, што Імартал - Д’ябал, бо чую кліч Госпада. Ён ніколі не прыходзіць, ён кліча. Мне дрэнна, вельмі дрэнна. Часцяком здаецца, што я адлятаю ў неба. Гэта спачатку - у неба, потым вышэй, яшчэ вышэй. Бясконца высока. Я бачу ЎСЁ. І тым не менш зноў узлятаю вышэй і вышэй. Гэта сны, бо пакуль што ўсё мінае, і я вяртаюся, каб чакадь Смерць.

Не буду больш пісаць. Я зрабіў тое, што мне наканавана.

95

Р. S. Павінен прызнадца, што ўсё папярэдняе, за выняткам злёгку падпраўленага толькі што, напісана (або, як цяпер кажуць - “нашпігавана”) гадоў пятнаццаць таму. Цяпер ніхто нічога не піша і не набірае - інфармацыя састаўляецца з гатовых сэнсавых блокаў, якія трэба ўпарадкавадь і злёгку адкарэктавадь.

Сёння на двары сем тысяч трыццаць трэці год. Зрэшты, расце лік прыхільнікаў вяртання хрысціянскага летазлічэння. Наспявае бунт, які пазбівае няўчас высунутыя галовы. Нешта сімптаматычнае адбываецца ў Афрыцы.

Легалізаваныя наркотыкі па трэці ўзровень уключна. Зноў дазволены “сінем”. Гэта патрабаванне ААН, аднак не ўсе дзяржавы яму падпарадкоўваюцца: адны яго змякчаюць, другія - робяць больш жорсткімі.

Баскі-балельшчыкі, якія прыехалі падтрымадь свой футбольны клуб “Эускадзі”, разграмілі паўсотні закусачных “Іт Харц Котнент’. Праз пару дзён уціхамірвання электраскотчам і падзямеллем тры з паловай сотні іх былі адпраўлены ў свае віторыі і алавы.

І ўсё ж Імартал пераканаў мяне, што валодае маім жыццём. Ён наведаў мяне ў дзевяноста пяць гадоў, адзначыў, што я перастаў старэць, і паведаміў, што жыць мне давядзецца яшчэ доўга - пакуль узрыў зямнога ядра, у якое з незапомных часоў закладзены дэтанатар, не разнясе планету на кавалкі і крошкі. Гэта будзе хутка, таму што я вечны. Я спытаўся ў Імартала, ці выратуецца ён? “Не, я - зямны”. Я спытаў: “Чаму ты - заўсёды малады, а я - заўсёды стары?” Ён адказаў: “Так атрымалася. Аднак для мяне ўзрост цяпер не мае значэння. Я збіраюся сыходзіць на іншы, магчыма, вышэйшы ўзровень жыцця. А ты, дасць Бог, памаладзееш. Я пастараюся - у гэтым маё прызначэнне. Толькі таму мы, нашчадкі Першалюдзей, вечныя”.

Формула, якую я некалі здолеў перадаць вучоным і нават апублікавадь у Сеціве, ні пры чым. Яе, здаецца, ігнаравалі. Але нават цяпер самаму старому жыхару планеты - сто пяцьдзесят два гады. Стогадовых - трыццаць мільёнаў. І гэта пры несупынных войнах! Цяжка сказадь, можа, усё ж нешта засвоілі?

105-115

P. Р. S. Дзве тысячы шэсцьдзесят шосты год. Дзве шасцёркі палохаюць. Зноў успамінаю Імартала: людзі занадта вялікае значэнне надаюць лічбам. Нешта гаворадь пра гіганцкі метэарыт, які ў наступным годзе павінен страсянуць планету. Ваенныя прапануюць два варыянты абароны: разбідь няпрошанага госця на аскепкі і засеяць імі палову плошчы планеты або накіравадь яго ў Марыянскую ўпадзіну і змыць Акіянію. Маўляў, каму яна патрэбна?

Чорная амерыканка з італьянскім прозвішчам Лора Тычэлі задзяўбла флэм-кліпам “Невядома, чаму мы тут’, хоць верш яўна унікальны і да месца. Джойнт Стынглер стаміў рэкламным паказам “Праявы змроку’: пяцісекундныя эпізоды высвечваліся нават на сметніцах. Зрэшты, не раздражнялі.

Незразумела чаму, але ў апошнія гады я пачуваюся лепей. Зніклі прабелы ў памяці і галюцынацыі. А сёння абсалютна спакойна прайшоў кіламетры тры па сваім раёне. І нават агрэсіўныя нашчадкі белагаловых шэльмаў, якія з’явіліся пасля алазітанскай дэтэнтызацыі, не насмеліліся напасці, хоць іхнія кігсы - слізготны абутак, які я пакуль не засвоіў, - хутчэй за ўсё дазволілі б пазбегнуць затрымання і кары. Ды вельмі ж я падаўся ім (дазволю сабе такое слова) вальяжным!

Дарэчы, апошнія падзеі (Усёафрыканскае Паўстанне, якое ахапіла свет) дазволілі мне без праблем аднавіць дакументы, быццам бы знішчаныя ў пажары, пасля якога я жыў у Храме Андаманскіх Вешчуноў. Згодна з пашпартам мне сорак сем гадоў, хоць выглядаю пакуль старэй гадоў на пятнадцать. Яны думаюць, што мяне састарылі жыццёвыя катаклізмы. На самай справе я цяпер не толькі вечны, а і маладзею.

Нядаўна загледзеўся на трыццацігадовую кабету і яна збянтэжыла вулічнай гаворкай: “Што, кантакты перамкнула?

Пяцьдзесят!” Толькі дома я зразумеў, што гэта цана яе сексуальнай даступнасці.

На гэтай планеце ў мяне даўно няма нікога, апроч Адамава- Імартала, якога я не спадзяюся ўбачыць. Ён не з’явіўся, калі мне споўнілася сто дзесяць гадоў, - гэта нонсэнс, маветон або алагізм, як заўгодна. Значыць, ён усё ж перайшоў на іншы ўзровень жыцця. Зрэшты, пра гэта, як і пра мой узрост, ведаем толькі мы.

З год таму па тэлеплаце (так пагардліва называюць тэлевізар) я ўбачыў Відю: ён цяпер адзін з босаў фонда Сорасаўскіх прэмій. Гэта і ёсць твой “вышэйшы” ўзровень, Вітэрнал? Ці гэта твой клон?

Пасля бачыў, як ён адлятаў у космас. Само сабой, Імартал зноў меў другое прозвішча. Праз некаторы час далі інфармадыю, што адзін з энсураў-раскрадальнікаў Сорас-фонда асуджаны да пажыццёвага зняволення на востраве Мас. Бясспрэчна, што Адамаў- Вітэрнал клануе сабе падобных смяротных і ўладкоўвае іх на ўплывовыя пасады ці робідь вядомымі асобамі. І больш не клапоціцца пра іх. Навошта, не разумею. Магчыма, проста перадае мне прывітанне або нейкую, пакуль незразумелую для мяне, інфармацыю.

Я ўжо разабраўся, што блакіроўка гена старэння пасля дасягнення сталага ўзросту падаўжае жыццё, нават дае рэгенератыўны адкат, але не аднаўляе традыцыйную рэпрадуктыўную функцыю. Значыць, бессмяротныя ствараюць падобных сабе з вялікай колькасці смяротных. Гэта азначае, што і сам Імартал-Адамаў такі ж, як і я, толькі ўзрост яго большы. Магчыма, на некалькі десяткаў ці соцень гадоў.

Напэўна, і мне трэба будзе рыхтаваць пераемніка. Як гэта робідца, пакуль невядома. Што там казаў Адамаў пра атрыбуты - знешнія прыкметы? Магчыма, іх можна ўбачыць толькі ў дзіцячым узросце. Рэбусы-шарады. Ну, нічога, час у мяне ёсць.

Каб не забыцца - пра формулу, па якой цяпер жыву: супадзенне агульнага рытму жыцця з рытмам жыцця ўласнага; пры немагчымасці гармоніі знешняе жыццё ігнаруецца змяненнем яго ўспрымання; паслядоўнасць любых дзеянняў і паступовасць пашырэння або звужэння сфер дзейнасці; пры немагчымасці выканання абставіны, якія ператкаджаюць, лічадца перадумовай для заканамернага чаргавання; выбраная мэта павінна быць вялікай або далёкай, каб выключыць промах ці пагадзіцца на неабавязковасць дасягнення. Зрэшты, такія сентэнцыі непазбежна прыходзяць у любую разумную галаву, калі хвалістае мора мітусні скоўвае лёд мудрасці.

Я харчуюся цяпер сціпла і толькі пару разоў на тыдзень - дастаткова.

120-130

P. P. P. S. Метэарыт не знішчыў чалавецтва, аднак напэўна прынёс нямала бяды майгрынам, пра якіх Адамаў некалі казаў, што іх цывілізацыя жыве ў глыбінях Сусветнага акіяна. Яны, відаць, пакрыўдзіліся на чалавецтва і наслалі на Аўстралію вірус. Вірус смяротны не для ўсіх, таму чалавецтва засяляе пяты кантынент спецыяльна падрыхтаванымі ізгоямі. Здаецца, гэтаксама было напачатку асваення Аўстраліі белай расай.

Майгрыны не могуць самі выйсці з-пад тоўшчы вады, аднак яны здолелі падрыхтаваць іншых марскіх насельнікаў як баявую сілу. Адзначаны сотні выпадкаў патаплення караблёў німбамалюскамі і дзесяткі тысяч - нападу на людзей нома-скатаў. Праўда, пра гэта гаворыцца на навукова-папулярным узроўні. Акулы і дэльфіны ў вайне супраць чалавецтва пакуль не ўдзельнічаюць.

.Учора ў нашым квартале з-за нашэсця на станцыю шаравых маланак прапала энергія. Калі я падымаўся па цёмнай вузкай запыленай лесвіцы аварыйнага ўваходу ў свой бярлог, спатыкнуўся і кулём каціўся цэлы пралёт. Паткоджанняў на сабе, як апрытомнеў, не знайшоў, аднак дагэтуль балідь раструшчанае калена, якое паспела зрасціся, і дзіка ные шыйны пазванок. Значыць, мяне нельга пашкодзіць. Аднак трэба берагчы сябе. Боль - канечне, таксама пачуццё, але пакуль не вельмі прыемнае.

Поделиться с друзьями: