Радкі і жыццё
Шрифт:
...Выйшла кніга Жэні Янішчыц «Снежныя грамніцы». Напісаў ёй кароткі ліст, у якім, у прыватнасці: чытаў душою, сёе-тое душа прамінала, але многае западала ў яе так дакладна і адзіна магчымым азначаным шляхам, калі, здаецца, да гэтага і без гэтага не ўявіш сябе ў свеце паэзіі і чалавечнасці...
«Уліваецца, нібы ручай, у мову палескі нетаропкі гаварок». Душэўна дакладна ў дачыненні да ўсяго настрою, тонка, проста — і нібы нават без замілавання...
14. XI.
...Прыезд Еўтушэнкі бударажыць рэдакцыю. Ліхаманка з білетамі ў філармонію. Ускочыў у пакой, спехам йаціснуў рукі, гледзячы міма, зачараваў нашых жанчын. Усе былі фонам, і неўзаметку прайшоў Васіль Быкаў, ханя ў ім столькі істотнасці...
15, 16, 17.
Усе дні — Еўтушэнка. ён сапраўдьі ўвесь у вершах.
Учора (16) у рэдакцыі сустрэча з ім, з дамешкам няёмкасці і брыды. ёсць людзі (жанчыны), якія гатовы і лашчыць, і лізаць, што несумяшчальна з сапраўднай любоўю да паэзіі і пашанай да яе творцаў.
Я не раз ужо думаў, што яму проста немагчыма пісаць новыя вершы — усё перамацаў, сказаў. Тут ён сам загаварыў пра гэта — буду пісаць прозу, мучыць рытм і ўсё такое... (Голас — б-р-р: «Не бросайте поэзию; ой, мы так вас любим...») Сказаў, што прапаноўвалі сыгрань Ісуса Хрыста, і рэжысёр (здаецца, італьянскі) напісаў ліст у Мін. культуры: фільм, маўляў, будзе марксісцкі. Фільм зроблены. Калі Хрыста вядуць на Галгофу, хор спявае: «Вы жертвою пали в борьбе роковой». Чытанне часта таленавітае, акцёрскае, але ж — эстраднасць, эстраднасць...
3 усяго, што чытаў, больш-менш цэласныя (ды што там — сапраўдныя) — «Флорентийские слезы» і «Идут белые снеги» (тут, праўда, крышку і павеў самалюбавання).
20. ХІ.
Прыезд да мамы Лідзіі Яфрэмаўны Тарасавай — з Арла. Жанчына настолькі гаваркая, што спасу няма. I гэта — ускладненне хатняга побыту. Але затое ёй абавязаны я і горкім позіркам на сённяшнюю нашу заможнасць — у людзей яшчэ столькі гаротнасці і цяжару, і скупая капейка, і нішчымны стол, і безабароннасць перад гнётам сытай і хцівай нахабшчыны...
«Слова» Сартра — іх іранічны інтэлект, гнуткая і глыбокая іронія, шырокая кніжнасць і недасяжнасць. I лёгкі пылок нуднасці.
Чытаючы Сартра, дзівіўся разбежцы насычанага інтэлекту з жывымі ўражаннямі. Адзіныя каштоўнасці, знойдзеныя ім кнігі, але і на іх лёг цень сартраўскай іроніі. Гэта аўтабіяграфічны трактат — пра дзяцінства. Канечне, інтэнсіўная мысліцельнасць кнігі сапраўды, відаць, пачалася там, у дзяцінстве, і зафіксавана тонка...
Мы не занатоўваем і забываем многія і нечаканыя хады свайго мыслення, мала сумуем вопыт, не ўмеем адысці ад сябе. Беднім уласную духоўнасць сурагатнай, перажаванай малаадукаванымі тлумачамі культурай.
У нейкай аповесці Жычкі сярод пералікаў страт, нанесеных вайной з фашыстамі: парушылі севазварот.
Мы самі, на жаль, свой севазварот парушаем замнога.
19. XII.
А мяне, выходзіць, любяць паэтэсы. Жартую, не, але так складваецца. Усіх іх шкада, хаця мо яны і пакрыўдзіліся б на мяне, калі б так ім сказаць. I ўсё ж не стае ім ласкі, увагі сапраўднай.
20. ХII.
У роднай мовы — асаблівае, светлае цяпло. Па-руску я магу напісаць лірычна, але гэта ўжо, як горныя высі— не відаць усіх гэтых узлескаў, горак, не чутно роднай гаворкі, няма самай натуральнай арганічнасці — адпаведнасці слова дыханию, першаснаму прадвытоку думкі і пачуцця.
Усе мае артыкулы, рэцэнзіі — голас адзіноты, якая горнецца да розуму, дабра і чалавечнасці.
22. ХІІ.
Падзеі ў Польшчы такія цяжкія для душы.
20 снежня сёмы пленум ЦК ПАРП зрабіў аналіз сітуацыі ў краіне і прыняў неабходныя рашэнні. Перамены ў Палітбюро, у складзе сакратарыята.
Самая доўгая мая ноч — самая доўгая ноч года. Месяц і птушка. Знямога і баязлівасць, палоханне ўсякай небяспечнасці.
28. XII.
Сіпакоў цытуе Блока: «Штодзённасць, будзённасць дзень пры дні — подла». Колькі ж у мяне подласці.
Сіпакоўскі пераклад Блока:
...А я сабраў душы збалелай Гады, дзе цені і святло;
Да болю стала зразумела:
Жыццё адпела і прайшло...
...I яшчэ раз успомніўся той дзіўны стары, што забрыў у рэдакцыю. «У времени времени нет» (гэта пайшло ў артыкул пра Вярцінскага). Дзіўна, як дакладна вымавілася ў здольнай, але наіўна-бесталковай Ганчаровай: «Значит, нет и возникновения».
А стары сваё далей — блытана, але не заблытваючыся: «Мне вот интересно. Не я это говорю, а разум предвечный. Разум — всё: и мотылек, и цветок — всё разум. Разум не дает права так отвечать, что нет творца, потому что я сам из некоего источника. Человек создает человека, но он прячется. Первый учитель природа, затем уже учит человек человека... Будет только закон божий и его исполнение, главным образом Христа. Конец будет греха. А то и Бога не видно, и правды нет...»
1971
1.І.
Трэба зноў пачаць жыць па-новаму. Навагодняя ноч занесла мяне ў свет, дзе я быў не свой, выпадковы і да ганебнасці ў недарэчным становішчы. Там жа, застаўшыся адзін (і гэта было — дзякаваць Богу), рабіў першы запіс года.
Усё не так проста — перавесці цяперашняе ў мінулае, пераіначыць бесталковіцу на толк, знайсці свой розум і даць яму новае. развіццё. Недарэчны дом. Нешта непапраўна страчанае і святое без святасці. Мне не свеціць ні сонца, ні месяц, ні новая радасць.
Папярэднія дні, званкі, званкі, званкі. Я заблудзіўся ў палкіх словах, жаданнях, капрызах... Я паўначы ішоў дамоў, потым не спалася. Я валяўся ў сваім кутку і думаў адну крыўдную, спустошаную, сумную думў, і гэтая дума не скончана... Бяру ў рукі пяро і стаігаўлюся чъгсцейшым,: інакшае жыццё сходзіцца са мною. Я магу яшчэ гэтым пяром кіраваць, завірухамі рассыпаць лісты, выпраменьваць усмешку, ціха свяціць маркотай. У мяне няма свабоды таленту, а душа распылена хваробай, нудой, адзінотай, але ў мяне добрае кітайскай ручкі пяро. Яно яшчэ не канчаткова спісалася. I ўсё-такі адно ў мяне сёння добрае — востры сум, які можа абяцаць праніклівасць. За гэта трэба плаціць, плаціць!
Ва ўсёй заблытанай бяздумнасці быў учора адзін кароткі пробліск: я нешта лёгка быў падумаў пра артыкул для «Литературки» («Связь опор»).
Добрая і тужлівая віншавалка Ніны Сярмяжка. Сёння сентыментальна чытаў «ЛіМ». Усё падабалася: і новае апавяданне Гіля, і вершы Янішчыц, і яшчэ — Звонак. У падборцы Ж. Янішчыц ёсць радкі, якія расчульваюць сентыментальную маю душу — «На пачатку красавца»:
Люблю, адышоўшы з марозу,
Бясконца раздольны прастор —
Зялёную радасць бярозак
I сінюю радасць азёр.
Я сінюю радасць вітаю
I клічу зялёную ў сны.
I песні з душы вылятаюць,
Як ластаўкі з гнёздаў вясны.
– ------------------------------
Не раскажу, не даскажу,
Таму што болей не вярнуся.
Я па-асенняму тужу
I па-вясенняму смяюся.
Што збудзецца — не мінаваць.
Між намі шлях святла і ценяў.
Нашто, забыўшыся, вяртаць
Кароткі. пошум летуценняў?!
Нашто захмурваць галаву
I думаць, што яшчэ кахаю...