Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

21.ІІ.

Даводзіцца саступіць В. I. Гапавай кнігу пра Панчанку. А так шкада! Усё-такі хацелася яе напісаць.

Вельмі цяжка выхоўваць Сяргея. Асабліва кепская сістэма бабіных патачак, матчынай непаслядоўнасці.

27.ІІ.

Учора ў Саюзе — сйраваздача «ЛіМа». Даклад Жычкі —«ЛіМ» на пярэднім краі літаратуры». Потым даклад Гардзіцкага, шмат сур’ёзных заўваг, але шмат што ўпушчана, здробнена. I. Маркевіч патрабаваў зрабіць сход закрытым («Не крытыкаваць камуністаў»), гаварыў, што «Лысагорская паэма» — ганьба для нашай арганізацыі, а ў слабасцях «ЛіМа» вінаваты найперш Каршукоў.

А затым Каршукоў сказаў, што Маркевіч за год не даў ніводнага артыкула; йе справіўся ў аддзеле культу­ры — псравялі на пісьмы. Мальдзіс, Вярцінскі. Шаўня крытыкавалі розныя аспекты, аднак Жычка сказаў пад канец, што гэта не дужа сур’ёзна. Не было адчуваиня, што Жычка разбіты, а так — паклёваны.

Ні слова Гілевіч, Бураўкін і многія іншыя, каго маглі б слухаць і чуць.

Між тым газета сёння — шэрая, дылетанцкая. Правінцыяльная.

«Совесть тактична: замолкает, когда ее не слушают».

18.ІІІ.

Мама ўвайшла ў пенсіённы ўзрост.

Успамін: гатовы сюжэт для нялёгкага апавядання. Але справа не ў прозе, а ў жыццёвай сутнасці. Як прыехаў да нас у 55-м з Кіева В-ч. Купаўся ў копанцы. Хацеў падарыць мне гадзіннік. Гэты прыезд — на таксі, не хацеў браць здачы (з сотні). Усё гэта было нейкім невядомым, загадкавым, ледзь не ўпершыню невытлумачальным. А ён лічыў, што мама усё яшчэ не замужам, што яна пойдзе за яго. У яго быў такі стан — нейкая збянтэжанасць, няўпэўненасць, але працягвала дзейнічаць (ужо пры поўнай расчараванасці) і інерцыя ранейшых планаў.

У свой час (ужо, здаецца, пры Пашкевічу) працаваў у «ЛіМе» I. С-ў, затрымаўся ў памяці. Чалавек без жыц­цёвай праграмы, пэўных планаў і акрэсленых прынцыпаў. Абы быў заробак і жыццёвыя даброты. Але ж між тым прапанаваў, што прапіша мяне ў цяжкую мінуту.

Кватэрныя клопаты з Г-м і В. Ж-ай. I там, і там аблапошваюць.

Трэба — паверх бар’ераў. Мы зусім мала думаем аб смерці, адсоўваем яе — яна для нас заўсёды застаецца нерэальнасцю, фікцыяй, як у самым няспелым дзяцінстве. А між тым адусюль вее яе суровы холад, яе нефальшывая і неабвержаная праўда.

Не разважаннямі аб смерці, вядома, канчаць трэба гэту запісную. Але вось патрапіла меркаванне: мы раз­веваемся не з жыццём, не з людзьмі — бо яны застаюцца. Мы развітваемся з сабой, са сваім целам, са сваім імем, і гэта прыводзіць у йедаўменне.

Нішто так не старыць, як адказнасць.

#

5.IX.

На дачы, пасля ўсіх перыпетый абароны, паваселля, будоўлі — пад ціхі дождж, спакойнае шэсце восені. Абстругваўся тут Сяргей, які ўжо ўпарта гаворыць, што больш за ўсіх любіць папу.

Мільганула: што разумеў я калісьці сваёй цёмнай свядомасцю да школы, калі прыехаў з вайны мой баць­ка. Дарэчы, Рыгор Няхай гаворыць, што мой бацька чэсна ваяваў.

У адной з бяссонніц (у абодва акны свяціў бела-сінім святлом месяц) думаў і думаў я пра сваё дзяцінства і бяссонны абвостраны розум гнаў старонку за старонкай з назвамі, эпізодамі, перыпетыямі.

Як доўга чакаць зарплаты, новых грошай — гэта таксама клопат, якога 3. не хоча ведаць.

23.X II.

Пазаўчора — пры пераходзе з адлігі на мароз — было добрае самаадчуванне. На ўсплёску — у выдавецтва, па званку Алены Сямёнаўны Васілевіч. Там размова з Верай Сямёнаўнай Палтаран. Як заўсёды — на светлай, чыстай хвалі (дзе крыху маркоцішся ад сваёй будзённасці, непрасветленасці). Часам адхінаедца і, прыўзняўшы сінія-блакітныя вочы (а голас спеўны, чароўна тонкі), уся захопленая быццам новай суперажыральнай хваляй, гаворыць пра інтэрв’ю Чынгіза Айтматава ў «Новом мире» (№ 12), аповесць Маха, пра дублікацыю ў «Маладосці» раздзелаў пра ленінградскую блакаду — Граніна і Адамовіча. Гаворым пра бацькоў.

— Як ваша маці, Варлен? Перадайце ёй нізкі паклон.

Я: — Дзеці сама меней ведаюць пра сваіх бацькоў...

— Праўда. Вось да нас зойдзе Брыль, пасля тры дні, тыдзень адчуваем нейкую зарадку. А для яго Наташы (дзяўчына неблагая) — нічога асаблівага.

Пытаюся, што піша. — Нешта пра быт, пра тое, як ён забірае чалавека...

Гаворыдь, -а я шкадую, што нельга запісваць, што не затрымаю ў памяці словы і думкі, разгублю той настрой і лад...

Размова падбадзёрвала, штурхала, абнадзейвала. Пры ўсёй ласкавасці, прывабнасці — строгасць пазіцыі, характар.

ЗО.ХП.

·

Набегла мінская пара — з мітуснёй, з новымі непаразуменнямі... Газеты пішуць: «В Австрии зеленые лу­жайки до сих пор еще не покрыты снегом». Але навош­та ж Аўстрыя — у нас цёпла і бясснежна.Радок Р. Баравіковай: «Адны складанасці, а проста не выходзіць...»

Пахвала Вярцінскага ў «Лит. обозрении».

У Маскве: чамаданы А. Г. Накупляў, напакаваў. Мне: «У цябе яшчэ свабодная рука...» Цягйуў яму. Намучыўся.

...Карэктура рэцэнзіі на Ліхадзіеўскага — знята ўсё пра круты паварот у лёсе.

1975

13.1.

Ноччу прысніўся В. Аскоцкі, які прывёз тры гадзіннікі. Усё трывожней цікаюць гадзіннікі, час ідзе.

Л. Толстой: «Чтобы поверить в добро, надо начать делать его».

Учора ў «Вячэрнім Мінску» агляд М. Бареток «Адкрываючы новыя шляхі». Дзве тэмы адкрэсліў тут П. Дзюбайла: 1. «Жыццё наша становіцца больш практычным, дзелавым, усё меншае месца займае ў ім ідэальнае, рамантычнае — тое, што нараджае паэзію, з’яўляецца для яе добрай глебай. 2. Вельмі слаба растуць маладыя. Чым тлумачыць іх такі запаволены рост? Магчыма, той уніфікацыяй у думках і пачуццях. якія адмоўна ўздзейнічаюць на развіццё асобы. Бо многія слабасці маладой паэзіі якраз і звязаны з беднасцю ўнутранага свету творцы, з анемічнасцю асобы».

...Еш, сват: хоць рэдка, зато шмат.

21.1.

Учора паштоўка: Прэзідыум ВАК 27.XII.1974 г. «...разрешил выдать диплом кандидата наук».

3.2..

...Когда Магомет женился, его жене было 11 лет, и она любила играть в горелки. И пророк бегал с ней и нарочно отставал, чтобы доставить ей удовольствие победы.

3. здае сесію, а С. хварэе грыпам, і я ў клешнях дзвюх гэтых падзен.

Анатоль Вярцінскі стаў аргсакратаром СП. Гэта — спрарядлівасць. Вельмі добра, што так.

18.2.

Пачынаецца кніга — нраз стомленасць, недасып, халодныя дажджы, што ідуць адзін за адным...

Выезд у Салігорск, дзе плакалі жанчыны, як чытаў вершы пра вайну.

23.4.

Учора — выезд у Зялёнае. Цёплая свежасць вясны,. пралескі і медуніцы, радасная пераклічка шпакоў — яны так спакойна і ўпэўнена сядзелі на шпакоўнях, — усё гэта давала свабоду сэрцу і імчала непрыкметна да вясны і адкрыццяў.

11.5.

Былі Каралішчавічы (тры дні) — з сонцам, смарчкамі, страчкамі. Размовы з Вярцінскім — падарыў мне сваё «З’яўленне». Неяк добра і ціха сябраваў з намі Рыгор Яўсееў (Рыгор Мінавіч). I сказаў Сярожка: «Я хачу, каб маім папам быў толькі ты або Рыгор Мінавіч».

Поделиться с друзьями: