Радкі і жыццё
Шрифт:
Усё астатняе адпадае з гэтых дзён.
Твардоўскі Ісакоўскаму. У паэта няма ўзросту, сапраўдны паэт — равеснік усім пакаленням — і свайму ўласнаму і сваіх унукаў.
28.8.
Вызначыць шлях да шырокіх абагульненняў.
Ганьса Грзалова: Шальда, самабытны і празарлівы крытык, пісаў, што ў пераломныя перыяды літаратурнага развіцця, у перыяды самавызначэння напрамкаў і стыляў, крытык набывае рашаючую ролю.
С. I. Бэлза: «Бялінскі аднойчы сказаў, што крытыка — навука, народжаная мастацтвам. На сучасным этане набывае права на жыццё і адваротная формула: крытыка — мастацтва, народжанае навукай».
Ноч распачыиае восеньскую дажджлівасць. (Пройдзе!) Сёння я не хачу паміраць. Не страх смерці, і не адказнасць за сям’ю — палохае (і патрабуе дзеяння) бяздоннасць неажыццёўленага. Сёння мне патрэбна яшчэ некалькі дзесяткаў год, каб стала вялікай крона.
Сёння я хачу яшчэ раз адолець хваробу, стомленасць, бяссілле, бясталеннасць.
Пімен Панчанка. «Прарастаю ў новы дзень»:
...Я аддам усё, што маю,
Буду голы, як Адам,
Толькі слёзы прыхав,аю,
Толькі гора не аддам.
Што яшчэ мяне сустрэне? —
Я пытаюся радзей.
...Зноў варушацца карэнні —
Прарастаю ў новы дзень.
Людзі — дрэвы... Пра гэта напісадь. артыкул, успомніўшы «Сасну і бярозу» Куляшова, міфалогію, кнігу Жака Трэвера «Дрэвы», многіх нашых паэтаў і гэта: «Мне кажется, деревьям, а не нам дано величье»... У паэ.тэе; «Мяне маці ў бары нарадзіла, як сасонку — тата — дасадзіла» (Бічэль), пасля Янішчыц і іншых.
19.11.
Без запісной проста не жылося — незваротна сплывалі дні, вятры, галоўнае ж — сонечныя ўзлёты душы.
У жніўні згубіў -запісную з двума аркушамі (пра духоўнасць і пра Вярцінскага), з накідамі іншага, з памяццю пра «Лісты з блакнота».
Рэдагаванне кнігі «Беларуская савецкая лірыка». Вымятанне ўсяго, што мела адзнакі майго слоўнага стылю.
Налісанне тэмы. 3 наскоку нічога не напішаш, але што паробіш. Збыць, каб вярнуцца ў лепшае.
Ліст з вершамі ад Папова, іярэя (цікава!).
21.10.
Пачаліся новыя набегі дажджу і цыклонаў. А да гэтага: увесь верасень халады і дажджы, з аўральнай уборкай, з выездамі акадэмічных груп. (Мы — Тычына, Кабаковіч, Савік, Чыгрын, Жук, як звычайна, у Дрычыне.) Потым два тыдні яснай, светлай, грыбной восені.
I вось — зноў пацямнела і паліло.
Смерць Гены (Генадзя Анатольевіча) Кажушкова. Таксама паслалі на ўборку. Ніхто пазней не згадзіўся падмяніць. Перакулілася машына, загінулі яшчэ шафёрІ маленькая дзяўчынка. Ен заўсёды быў сугучны ў нечым Ігару Хадановічу — безабаронная адкрытасць душы, прага жыццёвага, інтэнсіўнасць аддачы. Душэўная таленавітасць...
Лісты — Марыі Ігнатаўне Хадановіч, Жэні Янішчыц (ёй і Жуку прысуджаны прэміі Камсамола Беларусі).
Артыкул Міколы Мятліцкага «Пад нарачанскімі соснам!» («ЛіМ», 20.Х.78) — можна смела ўключаць у любую чытанку.
А. Кушнер. «Воспоминание о любви».
Нельзя оглядываться мне.
Не потому, что тень утрачу дорогую,
А потому, что, прячась в стороне,
Она приблизится — и снова затоскую (...)
Лётаюць — густа і рэдка — сняжынкі. На зямлю ім пакуль што не легчы, але восень ужо ў новай пары.
24.10.
Чаму так хочацца патрабаваць удзячнасці? Нават ад самых блізкіх (дзяцей, жонкі)? Колькі ж людзей жыве, не вымагаючы нічога.
I снілася мне ноччу талькаўская Кепціха (нават імя І па бацьку яе не ведаю, не помню) з трыма дзецьмі-сіротамі. I плакаў я ў сне, і стаяла перад вачыма яе гаротная хата. Трэба напісаць Колю Трызне і папрасіць, каб пра яе — ці жыве? — мне расказаў.
Ліст Марыі Якаўлеўне Ярашэвіч, сястры Еўдакіі Лось:
«Вось пішу, а ў душы адгукаецца адно, другое, трэцяе.
Е. Я. была чалавекам рэдкай інтэнсіўнасці жыцця. Адных гэта вабіла, другіх бянтэжыла ці нават адштурхоўвала. Але пасля трагічнага ліпеня імя яе стала зорным, адхінулася ўсё штодзённае і ў пранізлівым святле ўбачылася велічная постаць вялікай працаўніцы, жыццялюбкі, таленавітай паэтэсы, незвычайнага чалавека. Яна накінула аб сабе вялікую, светлую, балючую і доўгую памяць...
Дар душэўна істотнага і шчодрага слова».
З.11.
Сонца ў тумане, цеплыня, добрая восень для непаспешных спраў. Вярнуліся на зямлю пасля 140 сутак палёту касманаўты Уладзімір Кавалёнак і Аляксандр Івачэнкаў.
...Па ўсіх, хто рана адышоў, — усё больш самотна. I Лена Грыневіч, і Ігар Хадановіч, і Іван Сяргееў, і Алесь Міклуш, і Сымон Блатун, і Сербантовіч, Нядзведскі, Кажушкоў, Адам Кляніцкі, Самусевіч... Яшчэ, яшчэ — трывожаць адтуль, з незваротнасці.
13. 11.
I снілася, шго зноў паехаў я да Кепціхі, а нейкі чалавек гаварыў мне, што ёсць у яе новая хата, а я — у сне захлынуўся слязьмі і шкадаваннем. Пэўна ж, яна павінна яшчэ жыць — была зусім не старою, нават маладою. Асаблівасць дзіцячага ўспрыняцця: тое, што яе дзеці — сіроты, тады ўспрымалася як дадзенасць, факт, з якім бадай што згаджаешся. Наогул, у дзяцінстве ўсё ўспрымаеш як норму.
Быць на вышыні духоўнага — недасяжнасць. Маштаб асобы, сіла характару — так многае тут залежыць толькі ад саміх сябе, а мы — тулягі.
14. 11.
Ліст Галіне Кажушковай:
«Немыслимая, невероятная беда обрушилась на Вас. Ничего не изменишь, и даже сказать: «Крепитесь!» — пустой звук.
Анатолий — редчайший человек. По какой-то сразу располагающей открытости, удивительной увлеченности жизнью, замечательной общительности, яркой и разносторонней одаренности. Жизнь, к несчастью, почему-то таких не щадит.
У меня он все время так и стоит перед глазами, не оставляет души. И сейчас слова вязнут, и чувство большой общей и личной потери определяет внутреннее состояние.
Что же говорить о Вас, если горе у Вас стоит в каждом углу, отзывается во множестве шагов, воспоминаний и раннем сиротстве сына.
Судьба уготовила Вам суровейшее испытание. Избавиться от него невозможно. Остается лишь просить у судьбы, чтобы она совсем Вас не подкосила. Пусть растет Ваш ребенок здоровым, пусть не знает новых бед. Еще много людей скажут ему, что своим отцом он может гордиться. Примите низкий поклон и глубокое участие в Вашем горе».
З.12.
Быў у Толі Псікава. Усё ў парадку. Здаў артыкул у «ЛіМ» — «На ўсё жыццё». У спеху не ўсё сказаў, ды і плошчу можна было ахапіць шырэйшую.
Сёння ад С. П. Шушкевіча чарговая бандэроль з біяграфічнымі матэрыяламі. Цяпер — копіі лістоў Вахмістрава, яго былога начальніка геалагічнай партыі.
Учора — зімні холад. Сёння яшчэ халадней, пароша. Толькі цяпер мінулася паласа вясны і лета.
Усё клопаты з-за Сяргея: кожны дзень здарэнне.
Чамусьці я не здолеў напісаць пра хату Кепціхі, пякарню каля яе.