Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

Мінулае ходзіць па слядах і прыходзіць здалёку. Тут і Тома Даўгяла, якая памалу дапамагае прыпомніць Плісу.

Вечарам — Бугаёў. Яго ўрачыста прыводзіць у сталоўку Шэйнеман... Гуляем у шашкі, я прайграю. Садзіцца нейкі піжон, і Бугаёў наўмысна блазнее, сыпле паўсялянскімі прыгаворкамі. Здорава.

«С неба полуденного — жара». Учора гарэў дом у Сцепянёве. Дзецям не дазвалялі раскладваць агонь на двары, дык яны — у хляве, у сене.

17. VIII.

Столькі сплыло часу, а ў мяне не прыбавілася амаль ведаў, уражанняў, думак. Я многа бадзяўся, але неяк нясвежа. Мала і кепска спаў. Не ездзіў на рыбу. Толькі аднойчы вяслярыў на лодцы. Грабіў сена М-м. Ягады. Жахлівая трата нервовай энергіі. Барацьба за духоўнасць у другім чалавеку — няўжо яна заўсёды такая

бессэнсоўная? Пільман; мая латынь. Сябруем.

Р. Гамзатов. «Мой Дагестан». Надпись на кувшине:

Самые прекрасные кувшины

делаются из обычной глины.

Так же, как прекрасный стих

создают из слов простых.

Гаворка з жанчынай, якая збірае жывіцу. Спецадзежа, мыла, карасіна. Што шыллё (ігліца) — цудоўнае ўгнаенне. «Конскі навоз кепскі — дае каросту бульбе». Як яе суседка, немаладая жанчына, пайшла замуж за маладога («Застарэла, піцулецка (маленькая), на 15 лет яна за яго старшая») і добра жылі. «У 39-м гаду, калі гэта Саветы ішлі, як сталі сыпаць салдаты як мак па нашых шнурах, заняло ёй мову. Вечна балела, гнілая была. А як выйшла замуж, пайшлі дзеці — зрабілася як печ».

5.ІХ.

Ліст Г. М.:

«Табе — 20, і каб вярнуць да цябе асеннюю раніцу з і^яккім туманам, вільготны пясок, прэлыя жоўтыя лісці на ўзбоччы дарогі і таго бестурботнага хлапчука, позірк каторага ты злавіла... — патрэбна ўжо не толькі Таб$, а і мне зрабіць душэўныя намаганні.

...Калі б мне зараз было толькі 20, быў бы я бесклапотным хлапчуком, але не такім, як на той, дзе мы ўпершыню ўбачыліся, дарозе — я б угрызаўся ярасна ў кнігі, лёгка і проста думаў бы пра спатканні, падлічваў, ці хопіць грошай да канца месяца, і весела заігрываў бы 3 сімпатычнымі дзяўчатамі.

Адышло. «20 год — незабыўная казка, а праз год гэтай казкі не будзе...»

Я шчыра жадаю табе многа дабра, адмеранага па самай шчодрай мерцы, а не маёй, якая, ведама, звузіла і пажаданні маім асабістым хаценнем быць тваім дарагім і галоўным.

Стаіць добрая цёплая сонечная пагода. Там у вас, можа, яшчэ траскацяць конікі, асеннія дачнікі п’юць асенняе хараство і соиечную цеплыню, мякчэюць душы, яснеюць галовы. Я жадаю табе яснай, цёплай, сонечнай жыццёвай пагоды.Хай не тужыць твая душа ад абыдзёншчыны і пустэчы, хай лёгка адкрываецца ёй светлая радасць гэтых засланых жоўтым лісцем дарог, ляснога разгулу баравікоў і лісічак, сіняга святла ласкавага месяца, прыгажосць спелых садоў і спакой азёрнай вады...

Хай бяруць тваю душу ў абдымкі багатыя і прыгожыя чалавечыя душы.

Я жадаў бы табе шчасця, але не ведаю, якім ты яго ўяўляеш.

Па-мойму, шчасце — ахвотна жыць, не паддавацца надоўга адзіноце, суму, не стамляцца душою надоўга...

Змагацца і душэўна расці, павялічваць веды, быць незадаволеным сабой, загартоўваць волю. Мець добрае здароўе. Нешта шукаць, ведаць, куды ісці, і бясконца асэнсоўваць, для чаго ўсё ж такі трэба жыць на зямлі. I трапляць у нешта невядомае, непрывычнае.

I яшчэ: ведаць,. што ёсць на свеце людзі, якім не ўявіць жыццё без цябе.

Калі табе шчасце ўяўляецца інакш, то хай Гасподзь і лёс надзеляць цябе шчасцем па тваіх уяўленнях. Толькі, гэта добра вядома, пастаяннага трывалага шчасця няма, асабліва для людзей, пазбаўленых абмежаванасці і самазадаволенасці.

Як пісаў адзін разумны чалавек, беражы маладосць, каб жыццё было доўгім; беражы раніцу, каб быў доб­рым дзень! Вельмі!»

7— 20. IX.

Пераплятаюцца даследаванні, успаміны, творы. На паштамце дзяўчына чытае добрае і шчырае пісьмо ад салдата сваёй сяброўцы і пошла, нядобразычліва каменціруе. А знешне такая, што паклікала б — пайшоў бы. Толькі дробныя сувязі, думаю, яшчэ памоцнілі б прагу духоўнасці і чысціні ў адносінах з прыгажосцю лепшай, большай, адухоўленай.

Які прыгожы ходзіць і жыве навокал свет! I яго прыгажосць трывожыць, калі суадносіш са сваёй знешняй і ўнутранай беднасцю. Абяцаеш сабе жыццё і барацьбу, не маючы мужнасці змагацца за свае намеры, планы, імкненні.

Добра блукаць у маіх лёгкіх і рассеяных думках, якія, знімаючы цяжар наўмыснага думання, выводзяць на прасторы інтэлекту.

Напісаць у апавяданні, як едуць людзі ў аўтобусе. Для прыкладу: цётка вязе свае бідоны і клункі разам з думкамі пра базар, выручку і тое, як яна выкарыстае выручаныя грошы.

Стомлены пажылы афіцэр чытае механічна газету.

Прыгожанькая маладзенькая дзяўчынка з асалодай збірае зацікаўленыя позіркі хлапцоў і мужчын. Хлопец, што сядзіць поруч з ёй, востра адчувае дотыкі яе лакцей і, усё болей поўнячыся трывожнай цнатлівасцю, не можа перабораць сваю няўпэўненасць, каб пачаць гаворку.

Пенсіянер глядзіць, як бесклапотна сядзяць, не аддаючы старэйшым месца, хлапчукі, і, наліваючыся злосцю, думае: які час, якія дзеці і т. д.

Гэты фон памацняе адчуванне адзіноты ў героя апавядання, і яго думкі тонка і востра ідуць у глыбіню душы і адносін а бясконцым россыпам сваіх супярэчнасцей, памылак, сваіх ваганняў паміж высокімі ідэаламі ўвагі, чалавечнасці, дабраты і пошасцю, на якую ён ча­сам пагаджаўся.

Найбольш беспрынцыпная сфера — палавыя адносіны.

Псіхалагічныя гарызонты сучаснага чалавека неабмежаваныя. Юнацкія адносіны да свету вельмі суб’ектыўныя. Юнак пакуль не мае такіх глыбокіх і шматлікіх карэнняў, якія звязваюць з акружаючым светам дарослага чалавека.

Чалавек можа аб’ектыўна меркаваць аб сабе толькі па выніках сваёй дзейнасці.

24.IX

Аказваецца, можна прывыкнуць да запісаў. Без іх нечага не хапае.

Нарачанскі эпізод, які кладзецца пад апавяданне: маладая (16 гадоў) і высокая дзяўчынка. Як знаёміўся на кіно, як ішоў на Сцепянёва і ўсё далей, возера. Саромеўся сам сябе, узросту, баналыіасці, як росціў удзячнасць за ўвагу, давер. Потым аказалася (у аўтобусе ехаў ужо дахаты), што яна зманіла імя, прозвішча... Не магла яна істотна зманіць толькі гады — сапраўды ў яе было іх мала.

На дварэ жыве ў добрым разгоне вясёлы верасень.

Вецер ганяе жоўтае лісце па вуліцах, неяк маркотна туляцца парачкі на лаўках, пад вясёлым сонцам выбі-ваецца бульба з барознаў, начамі высока ходзіць месяч­ная поўня, без стомы працуюць людзі. Усё гэта прайшло міма майго настрою і стану.

У нашых дамах труцілі мышэй. Загінулі Мушка (мілы быў сабачка) і Дымка (кошка з рэдкім самастойным характарам).

Выберу як-небудзь вальнейшы дзень, пайду ў лес і расхіну душу сіняму небу.

Мабыць, асаблівасць развітай літаратуры — пагроза павышэння рамесніцкага ўзроўню і большае прадонне паміж дасягненнямі і слабіной.

29. IX.

Апошнія дні з Вярцінскім у «ЛіМе».

Пра што напісаць, каб у часе пісання ажыць душою і варухнуць чужую свядомасць, каб яна адазвалася пачуццём.

Думаў пра дзеда свайго Лявона Кандратавіча Кароткага. Сялянскі сын, скончыў царкоўнапрыходскую школу. Асірацеў, але на здольнага юнака выпадкова звярнуў увагу мінскі архірэй і ўладкаваў яго ў фельчарска-акушэрскую школу.

Поделиться с друзьями: