Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

Маці расказвае К. нешта смешнае, але чыста бытавое. Той спачатку абдумвае, перш чым засмяяцца, як трэба рэагаваць з вышыні свайго старшынёўскага становішча.

Ідзе п'яны дзядзька ў шэрым капелюшы, пахістваючыся: моршчацца зялёныя калашыны; не разбярэш — прывалоквае нагу ад чаго ці толькі гарэлка. Мае нейкі маршрут, і гэта, мабыць, адзінае, што зараз разумев і ведае яго п’яная істота...

Бесклапотнасць танцаў, пацалункаў, вечаровых гулянак і ўсё такое ўжо належыць іншым...

Электрык з Сенніцы мне: «Муж сястры, панімаеш, шышка — літсатруднік у райгазеце».

9.5.

Е. Астахов:

...А ты, коль пулями не сбит,

Ты, мне когда-то руку жавший.

Ты всем скажи, что я убит,

Что я не без вести пропавший.

Скажи, что мы убиты все.

Плечом к плечу на дне лощины

Собой закрыли Туапсе

Двадцатилетние мужчины.

30.5.

Маю — канец. У маіх бязлюдных днях сёння — гус­та. Гаворка з найразумнымі і найсумленнымі людзьмі — Брылём і Панчанкам. Панчанка, калі гаворыць, — з табой і душою. Мучыліся, вынуджваючы «Мерапрыемствы...».

3.6.

Ішоў пасля работы, дзень дёплы, сонечны. Гул, рух, адцяплелая свежасць колераў, гукаў, жыцця. Я нёс у сабе багатае ўражанне ад гэтага разгулу, разнастайнасці, разнаквецця. I нанізваў усё зусім не на сум, як звычайна, не на тугу, а на ўсмешку. I не пры няжкой быў і стомленай галаве, а здаецца нішто сабе.

Дзень быў спакойны і лёгкі. Крыху патрывожыла яго нейкая... Яна пакульгваючы хадзіла, пазірала на мяне, але — пэўне — і міма. Ей недзе круціць галаву каханне, яна вышуквала вакол сваю лодку, а я пад той час быў толькі шчэпкай.

Мне работа знесла гэту маркоту. Дамашэвіч і Шкраба рэгулярна напамінаюць, што трэба пісаць пра Куляшова.

Як толькі паяўляюся ў Прылуках на якой пляцоўцы, усе дзеці чапляюцца на мяне і шалеюць ад радасці. Я і не чакаў такога поспеху. Вельмі цешаць іх «вершыкі», прыкладам, «Сядзіць Галя на траве, скубе смецце ў га­лаве»...

Думка: а ісці трэба толькі цяжкім шляхам; асцерагацца спроб і жадання палёгкі. Болей бываць з самім сабою, але адпраўная да сябе справа.

Справа не ў тым, абганяюць ці адстаю; пра ўсё думаць, не спыняць работы; судакранацца з усім няспынна і настойліва, не замыкацца, бо — гэта будзе толькі падкормліваць самалюбства. Думкі трэба далучаць да дзеяння. Тут, як і ва ўсім, кепска без прапорцыі, трэба жыць запяткам, але мець час, каб думаць...

6.VІ.

Інтэрв’ю з Панчанкам зрабіў, здаецца, кепска.

Учора ў сталоўцы іняза ў чарзе гаварыў з дзяўчынкай. Мая па знешпасці, па голасу, па характару, па жывінцы. Дробязі: час, абставіны, нерашучасць — зрабілі недасягальнай. А такіх сустрэч і не было, бадай, у мяне.

Гаворка ў «ЛіМе» (Адамовіч, Кіслік, Гіль, Яфімаў) пра надпісы на магілах. Бярозкін успомніў: у Берліне на сабачых могілках — «Ты всегда, Джек, на полшага впереди своего хозяина».

У бібліятэцы ад кароткіх дзявочых сукенак — страхоцце: сядзяць да пояса амаль голыя.

Маякоўскі: «поэзия — каждый день по-новому люби­мое слово».

Бялінскі: «Произвол не производит ничего великого».

Л. Леонов («Лит. газ.»., 9—67):

«Литература есть такая важная сторона народной жизни, что небрежно обращаясь с ней, можно свести на­род на несколько биологических ступенек ниже».

Вітка: і старыя, і маладыя, мы будзем шукаць марна, бо нічога не знойдзем у тэарэтычным космасе, дзе няма нават адзнак самой літаратурнай атмасферы.

Капыловіч пасля планёркі (рэдактар некуды меўся ехаць). Было жаданне иагаварыць, нават, здаецца, ўзаемнае. Не пагаварылі — паелі. Можа, няма ў нас сумежнасці для размовы. Ці яшчэ што?

У лесе немагчыма разглядаць асобныя дрэвы. Можа, толькі тыя, што каля твайго дому — душы тваёй.

А. Твардовский. «Памяти Гагарина»:

Ах, этот день двенадцатый апреля,

Как он пронесся по людским сердцам.

Казалось, мир невольно стал добрее,

Своей победой потрясенный сам...

И неизменен жребий величавый,

На нем горит печать грядущих дней.

Что может смерть с такой поделать славой?

Такая даже неподсудна ей.

8.VI.

Праўда заўсёды высакародная. «Голой правды си­ла» — Кантемир.

«Долг поэта в мир правду вещать» — Державин.

Я. Купала:

Не пагасіць вам праўды яснай,

Жыў беларус і будзе жыць. » -Учора былі (Толя Кудравец з дачкой, Мікола Гіль) у кіно, «Лясная сімфонія». Лента пра жыццё звяроў. Сімфонія хараства і жорсткасці. Ліса выпалёўвае качанят, рысь палюе на аленя, ваўкі загналі аленя. Думаў, што Толева Верка надрыжыцца. А ёй проста былі цікавыя звяры.

25. VI.

Мне 29. Ці было дзяцінства? Не стала і юнацтва. I ўсё скончана, а нібы толькі пачынаецца.

У дні нараджэння — толькі мама...

Цяжка бачыць, як мама шые, мые, корміць, ездзіць і паспявае хлапатаць за Ц., К., Б., наведваць Р., у нейкіх клопатах і перапісках трымаецца за сотню людзей...

Цярпенне мамы: зрабіла сняданне мне. Потым В., яшчэ падыдзе — Я.

Памылка імкнуцца як хутчэй сцвердзіць свае погляды. Трэба даваць людзям пагаварыць, раскрыцца. Паболей слухаць. Колькі разоў ты пачынаў лічыць сябе вышэйшым за некага — столькі ты быў ніжэйшы.

Не раз хочацца сказаць: жыццё, прынось мне столькі радасці і шчасця, колькі кнігі.

6. VII.

Субота. Пякельная гарачыня. Прыехаў Толя Кудра­вец і прывёз нейкі сэнс дню. Мы нешта вымяркоўваем на абед, гуляем у футбол, ходзім за аернымі шышкамі. Лета, лета, лета. Цвіце бульба. Сабрана сена. Канчаецца клубніка. Пачаліся парэчкі.

9. VII.

Паветра вые, і шкло аж стогне ад напінання. Расшчапілася яблынька.

Калі запісваць жыццё, дык трэба было б занатоўваць і тое, што паўгода ўжо жыве з перасаджаным сэрцам Блайберг, што робіцца ў Вьетнаме, Кітаі і т. д.

Дзённік — не газета.

Р. Гамзатов:

Ценить не научились мы поныне

Высоких слов и запросто порой,

Что произносят тихо на вершине,

Выкрикиваем громко под горой.

11.VII.

Адкінуўся яшчэ адзін тэрмін на Куляшова. Але спяшацца не трэба.

Брыль: «Пражыта, здаецца, мала, а ужо так прыемна бывае вяртацца ў думках да вытокаў нялёгка заробленай сталасці».

Размова Бярозкіна з N пра яго вершы: «Не разварочваецца ў маім сэрцы, напружанне без прычыны, канфлікт без зерня. Мне шкада і Вашага ўмельства і мовы... Гэта нарадзілася не ў Вашых кантактах з жыццём, а ў горных высях».

Поделиться с друзьями: