Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Разьвітаньне з Танталам

Алесь Аркуш

Шрифт:

Не пазбыцца яго аніяк.

У кілішках статычна чакае віно —

Ці адбудзецца змоўніцкі знак.

Я ахвяра — і споведзь мая, як пчала,

Абавязак і праца — штодзень.

Гіпнатычная хваля мяне ўзьняла,

Як бярно, як мэталь, як камень.

НА ВЯЛЕСАВЫМ ЖЭГЛІШЧЫ

Вялес, нібы глушэц, сьпявае гімн

Сваем ўладаньням і сваем падданым,

Трубіць у рог, рагоча апантана,

На пір зьбірае ўсіх, на жэглішча сваё.

Сярод аблокаў адгукаецца Ярыла,

Ляціць на кліч, як ластаўка дамоў,

Хутчэй на сьвята — дзе каханьне і віно,

Две веснавая ўладарыць сіла.

Вялес, ня маючы старых ілюзій,

Мне даспадобы твой бясхітрасны хаўрус,

Ды толькі ведаю — не адгукнуўся Зюзя,

І больш таго — зьлякаецца Пярун.

ВАНДРОЎКА ПА КРЭСАХ

Марская вандроўка – клясычны сюжэт –

Насустрач прыгодам, чужым інтарэсам,

Сьпявае сірэнаў асіплы клярнэт –

Гуляем па крэсах.

Наш вэктар стыхійны, а мэта адна –

Мяжы зразумець таямніцу зямную.

Далей не праб’ёмся, як айсбэрг, сьцяна –

Надзейная збруя.

Чужым інтарэсам навошта трываць

Наш нос калектыўны ў сваім вадаёме.

– Плывіце туды, дзе вас могуць пазнаць,

Вы нам не знаёмы.

РАЗЬВІТАНЬНЕ З ТАНТАЛАМ

Дзе вуліцы, дзе сьнег даюць па картках,

Ніводнай страказы, ні мятліка, ні пчолкі,

Адзіны слуп, зь яго

у бездань скокне месяц, —

Ўладаньне змрочнага Аіду.

Прыступак не відно — ідзеш

гарызантальна,

Ў паветры жахі сноў дзіцячых

Лятуць усьлед —

паветраныя шарыкі на нітцы.

Хачу сказаць: — Бывай, Тантал!

Аід не гаспадар — ён Пан і Бог,

Ён сустракае кожнага абдымкам,

Ягоная гасьціннасьць — хітрыкі пракуды,

Дзіця — якому безьліч год.

І ты, ахвяра ўласнага нахабства,

Вар’ятам аглядаеш сьвет фантомаў,

Зьняверлівы ва ўсім, ва ўсіх, —

Бывай, Тантал!

Зярнятка кволае — адзіны апанэнт Аіда,

Для навуковых спрэчак вільгаці хапае.

Дарэмна шкадаваць цябе, Тантал,

Ты сам сабе ўзнагарода і вырок,

Твой лёс, як лябірынты Мінатаўра,

Ты заблукаў, ты схлусіў сам сабе.

Вада зьнікае — рэха вадаспадаў

цьвеліць:

Бывай, Тантал!

Бывай, ні шкадаваньня, ні трымценьня,

Учынкі засталіся за плячыма,

Цяпер маё жыцьцё крынічкаю

струменіць,

Кудысь бяжыць, сьпяшаецца ўпарта,

Ніхто ня ведае куды.

Ты назіраеш з хіжасьцю вар’ята,

Ня верыш іншаму зыходу,

(Падман Аіда?) бо вакол фантомы,

І толькі голас мой сапраўдны:

Бывай, Тантал!

НАШЧАДКІ ДЭДАЛУ

– Прабач, мой сябра, ты – Дэдал...

І рэха ўецца, - не сьляза...

– Прабач, мой сябра... – я сказаў.

Афіны не даруюць – Тал

Яшчэ на пастамэнт узыйдзе,

Апошні сказ не за Авідыем.

Злачынства бачыць Пасэйдон,

Як Тал загінуў на ўзьбярэжжы,

Мана пазбавіцца адзежы.

Аб гэтым сьніў прарочы сон,

Для часу міг – тысячагодзьдзе,

А праўда не заўжды ў народзе.

Сьпяшаешся хутчэй на Крыт?

Чаму руку ты ўзьняў на талент?

Пыл зайздрасьці няўжо мэнтален?

Не Герастрат і не бандыт,

І як Тантал ня краў амброзій,

Няўжо вініць “Мэтамарфозы”?

Чакаў на востраве Мінас,

Ёсьць для майстроў такіх работа,

Яшчэ далёка да палёта –

Наперадзе Ікара час.

Спачатку ты для Мінатаўра

Збудуеш лябірынты. Аўра

Твая і тут даецца ў знак:

Дзяўчат і хлопцаў для ахвяры

З Афінаў павязуць па парах

Для Мінатаўра. Будзе так

Пакуль Афіны не заб’юць пачвару,

І цела сынава – Ікара –

(За Тала расквітаўся лёс?)

Не праглынуць марскія хвалі...

Тады сябе, як сьмецьце, спаліш.

<
Поделиться с друзьями: