ЖАНРЫ

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Верціхоўская Марыя

Шрифт:

Рабская псіхалогія не толькі гне да зямлі перад моцным («Толькі б не пападалі на калені!» — думае Мусатаў, спатольваючы сваю прагу здзекавацца і прыніжаць гэтае «быдла»), Яна не толькі штурхае «заўсёды рахманага, паважнамаўклівага» на тое, «чаго ніхто не чакаў» ад яго. Яна вынішчае душу канчаткова, яна асляпляе нянавісцю настолькі, што раб гатовы знішчыць нават свайго збавіцеля. I са збавіцеля найперш пачаць вынішчэнне і помету. Захапляючыся смеласцю, адвагай Алеся Загорскага, прызнаючы яго высакароднасць і тое, што «цвэнькае» па-мужыцку, Корчак усё роўна некалькі разоў, як заклінанне, паўтарае: «Хай бы цябе забілі, князь». I ніякі довад, напамін пра тое, што менавіта Алесю Корчак абавязаны сваім выратаваннем ад злюцелага Кроера, на Корчака не падзейнічаў бы. Кандрат Когут слушна даводзіць, што напамін такі нават пашкодзіў бы, бо Корчак ганарысты: «Дагэтуль усім кажа, што смяротны Кроераў бой вытрымаў адзінай толькі сваёй жывучасцю. I раптам — на табе, панская ласка». Грыня Паківач перасцерагае Корчака: «Ты залішнюю злосць з сябе выпусці, задушыць». Марная перасцярога: хто згубіў сваю памяць — згубіў усё.

Мінулае ў рамане не толькі вучыць, а папярэджвае пра вялікую небяспеку ўсталявання ўлады злюцелых рабоў. Грыня Паківач даводзіць, што Корчак, калі б стаўся панам, быў бы не лепшы за Кроера: «Няма горш, як з хама пан…» «Шэрым князем» назваў Корчака і Кандрат: «Каб табе ягоную (Алесеву) сілу — мы б праз тыдзень усплакаліся б. Крывёю сплылі». Бяспамяцтва, чорная няўдзячнасць і злюцеласць Корчакахама ўражвае, асабліва ў эпізодзе яго расправы з Раўбічам, з якога вырашыў пачаць «народную помету», каб падвысіць свой аўтарытэт «мсціўца». Стоячы звязаным перад Корчакам, церпячы ад яго жудасныя здзекі і ў думках падрыхтаваўшыся да немінучай смерці, Яраш Раўбіч душыўся ад бяссільнай лютасці: «Так па-дурному трапіць!.. Усе гады пакутаваць ад рабства радзімы, рыхтаваць закалат, амаль падрыхтаваць, пусціць сваіх на аброк, чакаць паўстання…» Яшчэ адна прычына дзікунскага намеру Корчака менавіта з такіх, як Яраш Раўбіч, пачаць «народную помету» — тое, што ў Раўбіча была зброя, шмат зброі. Бо рыхтаваўся дваранскі закалат супраць царызму, прыгону.

Хваляванне аўтара перадаецца і нам: ці змогуць зліцца дзве асобныя плыні, народ і шляхта, у магутным рэчышчы, каб знесці ненавісны царызм і прыгон? На гэтае пытанне адказала сама гісторыя: гэтыя плыні так і не змаглі аб'яднацца. Прыгоннае сялянства ў 1863 г. нярэдка выступала супраць паўстанцаў-шляхціцаў, не разумеючы іх мэт, не даруючы свае спрадвечныя крыўды. Гэта дазволіла Мураўёву-вешальніку хітра скарыстаць мужыкоў, абвясціўшы самую свядомую шляхту іх найпершым ворагам, пераканаць сялян, быццам шляхта была супраць адмены прыгону.

Мінулае вучыць нас, што рабства і давядзенне людзей да стану рабоў небяспечнае выключна для ўсіх, бо гэта глеба, на якой можа вырасці толькі кепскае дрэва. I «не можа дрэва кепскае радзіць плады двбрыя. Усякае дрэва, якое не родзіць плоду добрага, ссякаюць і кідаюць у агонь. I ўжо сякера пры дрэве ляжыць…». Невыпадкова гэтыя евангельскія словы сталі эпіграфам да другой кнігі рамана «Каласы пад сярпом тваім».

Мінулае, засведчанае ў летапісах і нагаданае нам у кнігах М. Ермаловіча, вучыць нас, што «Полацк ідзе на Менск і церпіць паражэнне», а «Менск ідзе на Полацк і церпіць паражэнне». Паходы брата на брата заўсёды канчаюцца паражэннямі, пераможцаў у братазабойных войнах не бывае ніколі. «Герой грамадзянскай вайны…», як напісана на мемарыяльнай дошцы ў гонар таго, чыім іменем названа адна з мінскіх вуліц (ці толькі адна!), — нонсенс, дзікунства, нават вар'яцтва. I галоўная прычына таго вар'яцтва — «спрадвечнае наша бяспамяцтва». Забыліся на законы вечныя, нават ставім помнікі ўласнаму бяспамяцтву. Колькі іх на нашай шматпакутнай зямлі тым, хто прыходзіў, каб зваяваць яе, а ў народа адабраць памяць!

Мінулае вучыць нас, што меч князя Вячкі. як і меч сапраўднага мужа, сына гэтай зямлі, павінен належаць толькі «ваяводзе справядлівай вайны, а гонар і чэсць кожнага — толькі яму самому. I больш нікому. I абараніць свой гонар кожны чалавек павінен сам, бо гэтага за яго ніхто не зробіць». Чалавек, як пісаў У. Караткевіч, «без гонару і годнасцінуль. Той, хто абражае і прыніжае годнасць другога, — таксама нуль, бо ён знішчае іншыя нулі, каб самому стаць большым нулём за кошт іншых. Але нуль — хай ён будзе з яблык, кола ці нават з цэлую планету — усё ж нуль». I ёсць толькі адзіны спосаб не стаць нулём — не прыніжацца і не прыніжаць!

«Мінулае вучыць нас, як жыць сёння» (2) (Ян Баршчэўскі)

Чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы.

Ян Баршчэўскі.

У адзін дзень памерлі два чалавекі — багацей і бядняк-пакутнік Лазар.

Першы пасля смерці быў кінуты ў пекла, а праведнік Лазар узнесены ва ўлонне Аўраамава — у рай. Багацей узмаліўся, каб Аўраам паслаў Лазара змачыць яго сасмяглыя вусны, але Аўраам адказаў, што паміж багацеем і Лазарам ужо велізарная прорва, якую нікому не дадзена пераступіць.

— Дык прашу цябе, ойча, пашлі тады Лазара ў дом майго бацькі, бо ў мяне там пяць братоў, якія таксама пагрузлі ў грахах і блудзе. Хай засведчыць ім, каб не прыйшлі і яны ў гэтае месца пакуты. Калі хто з мёртвых прыйдзе да іх — паслухаюць і пакаюцца.

— У іх ёсць Маісей і прарокі — хай слухаюць іх, бо калі не слухаюць і іх, то і ўваскрэслага не паслухаюць.

Так, сапраўды, кожнаму народу даюцца прарокі, надзеленыя лепшымі, чым ва ўсіх, памяццю пра мінулае, разуменнем існага і бачаннем будучага. Ды толькі бяда ў тым, што, як са скрухай гаворыць лірычны герой верша З. Марозава,

Мы геніяў не слухалі ніколі. Ці ж не таму асот буяе ў полі I множыцца напасцяў злых клубок?

Геніі-прарокі са званіцы бачылі, «дзе патоп, дзе пажар, дзе вораг на межах» (У. Някляеў), ведалі, што было, што будзе, раілі пакінуць «свой адвечны сон» і клікалі за сабой, а ў адказ на перасцярогу і заклік чулі і такое:

Па колькі нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?

Мінулае сведчыць, што прарокаў заўсёды гналі, пабівалі камянямі, распіналі. Прычым народ у стане асляплення і бяспамяцтва ператвараўся ў натоўп і люта крычаў: «Распні яго! Распні!»

Мінулае вучыць і папярэджвае, што народ без прарокаў асуджаны на згіненне, нябыт. Прыгадаем, як герой У. Караткевіча Ал есь Загорскі гаворыць Тарасу Шаўчэнку: «А тол ькі… гіне народ, калі на пачатку ягонай дарогі не з'явіцца такі, як вы — без кампрамісаў». У гэтых словах-прызнанні — аўтарскае ўсведамленне ролі такога героя, неабходнасці з'яўлення такога чалавека, які адзін «ратуе цэлы народ». Такія людзі павінны быць у кожнай дзяржаве, у Выселках, Нядолішчы… Іначай і вялікая дзяржава, і маленькая вёсачка загінуць, будуць знішчаны, зруйнаваны, як знішчаны былі Садом і Гамора, бо там не аказалася ніводнага праведніка.

В. Быкаў лічыць, а аповесцю «Знак бяды» пераканаўча даводзіць, што адным з самых недаравальных злачынстваў сталіншчыны з'яўляецца «ліквідацыя традыцыйнай хрысціянскай маралі, спрадвечнай сістэмы элементарных жыццёвых правілаў». Руйнавалася вера, спілоўваліся крыжы. Дзеці адшуквалі схаваныя іхнімі бацькамі на гарышчы абразы і разбівалі іх аб вугал гумна, як тое апісвае ў сваіх аповесцях В. Быкаў. Аляксей Башлыкоў з рамана I. Мележа «Завеі, снежань» патрабуе ад загадчыка райана, а праз яго ад усіх настаўнікаў вучыць у школах дзяцей так, каб яны прымушалі сваіх бацькоў уступаць у калгас. I многім дзецям такая роля, вядома, спадабаецца настолькі, што, падросшы, яны будуць гатовы да аблавы на родных бацькоў.

Руйнаванне законаў вечнасці, вынішчэнне хрысціянскай маралі пачалося з вынішчэння Багацькаў. Раней Багацькаў была палова ў Выселках, другая палова — Недасекі і Гужы. Тых з Багацькаў, каго не паспелі саслаць на Салаўкі, даб'юць, крыжуюць, спаляць Недасекі і Гужы. Вынішчэнне Багацькаў — носьбітаў векавой народнай (а значыць, хрысціянскай) маралі — знак бяды для нашага народа. Самыя лепшыя, самыя высакародныя і чыстыя душой гінуць пакутніцкай смерцю ад рук сваіх жа суайчыннікаў. Трагедыя будучых пакаленняў у тым, што Багацькі так і не дачакаліся ўнукаў, не сустрэліся з імі ў гэтым жыцці. I не перадалі ім векавую народную мараль і тыя прынцыпы, па якіх жылі і ад якіх не адступіліся нават пад страхам смерці.

Поделиться с друзьями: