Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

І, наадварот, камень… ніводнае брыво падчас бойкі не зварухнулася на твары блёндынкі. Толькі зялёны позірк настойліва працінаў і гасіў, гасіў агонь у чорных зрэнках смуглянкі. Кожны рух зеленавокай дзяўчыны быў дакладны, вывераны.

Смуглянка кінулася ў новую атаку, але ногі «адспружынілі» блёндынку трохі ўбок. Смуглянка прамахнулася і па інэрцыі падалася далей — у гэты момант доўгая рука блёндынкі падштурхнула яе ў напрамку руху. Смуглянка паляцела за сьпіну сваёй спаборніцы і перад самым краем пастамэнта, спрабуючы прызямліцца на ногі, устояць, спатыкнулася, упала на плястыкавую падлогу.

Блёндынка разьвярнулася, падскочыла да смуглянкі і ўсей вагой цела навалілася на яе, сантымэтар за сантымэтрам выціскаючы на краёк.

Нечакана магутны рогат пакаціўся па натоўпу.

Смуглянка злаўчылася, перавярнулася пад даўготным тулавам блёндынкі, і, дзякуючы алею, выпаўзла між нагамі сваёй спаборніцы.

Відовічша публіцы падабалася. Неверагодны гоман, сьвіст, рогат сатрасалі горад.

Толькі мне тая бойка не прыносіла радасьці. Я стаяў на ўслончыку, трошкі далей ад разьюшаных дзяўчат, у глыбіні сцэны-пастамэнта, праваруч і леваруч ад мяне знаходзілася ўзброеная п’езапісталетамі варта. Мае ногі стаміліся, зацяклі, але — я сумна ўсьміхнуўся — вісець ім усё роўна не жадалася.

Дзяўчаты ў моцных абдымках перакаціліся на самы край пастамэнта. Яны цяжка пыхкалі і з апошняй моцы намагаліся выціснуць за край іншую.

Але іх целы былі настолькі шчыльна пераплецены, што здавалася зрослымі, як у сіямскіх блізьнятаў, і толькі па тоненькай рысцы — мяжы перамены колеру, можна было здагадацца хто ёсьць хто.

Дзяўчаты яшчэ пару разоў хіснуліся і разам паляцелі на зямлю, і разам застагналі.

Да іх падбег худы паліцмайстар, што выконваў ролю арбітра, агледзеў, узьняў крыжом рукі над сабой — пераможцы няма!

У выпадках, калі спаборнікі разам падалі з пастамэнта, перамога прысуджалася таму, хто знаходзіўся зьверху.

А цяпер смуглае і белае плячо аднолькава дакраналіся зямлі.

Нічыя — даволі рэдкі выпадак!

V

Нічыіх не бывае!

Дзяўчат зноў вывелі на пастамэнт-сцэну.

Бойка працягваецца!

Разумовая «машына» зеленавокай блёндынкі пачала даваць збоі. Крокі, выпады, рухі былі ўжо не такія адточаныя, упэўненыя, як спачатку.

А юная смуглянка мела сапраўды невычарпальны запал. Можа яна стамілася, але тэмпэрамэнт не стамляецца!

Яна нечакана для ўсіх падбегла да краю і крыкнула ў натоўп:

— Хлопцы, калі звалюся, падтрымаеце!

— Так!

— Падтрымаем! — забасілі галасы.

— Давай! Давай! Рытм! — зноў крыкнула смуглянка і некалькі разоў пляснула ў ладкі.

Сотні, тысячы далоняў падхапілі шалёны тэмп.

На самым ускрайку рухоткая смуглянка пачала танцаваць старажытны танец. Яе прыродны келіх імкліва затрапятаў, здавалася, вакол яе хвалюцца паветра, якое раскрытымі ратамі лавілі мужчыны гораду.

– Ідзі сюды, жардзяйка. Глядзі! Я на самым краі! — яна танчыла і сама запалялася сваімі зьвіўнымі, як полымя, рухамі.

Бліскучае ад алею, юнае цела насамрэч выглядала пялёсткам жывога агню, над якім зьзялі дзьве чорныя іскрынкі вачэй.

– Ідзі да мяне, жардзяйка! Табе варта толькі дакрануцца!

Юная смуглянка псыхалягічна перамагла сваю спаборніцу, і тая частка публікі, якая падтрымлівала яе, трыўмфавала.

І ўсё больш і больш хмурнеў бургамістар, ён жа паставіў на блёндынку.

З каменным тварам тая падышла да смуглянкі, рэзка выпрастала рукі… Але смуглянка адскочыла і чамусьці пабегла на супроцьлеглы край пастамэнта.

— Яна спалохалася! — усклікнуў бургамістар і трошкі прыўзьняўся на насілках. — Давай, Адэльжа! Дагані яе! Выштурхні чортаву блазьнючку!

Зеленавокая блёндынка, павінуючыся, кінулася за юнай дзяўчынай.

Вось-вось белыя кулакі дастануць смуглую сьпіну. Але юная смуглянка зьнянацку падсаджваецца, амаль падае пад ногі разьюшанай блёндынцы, тае губляе раўнавагу, пералятае за край пастамэнта і, зрабіўшы высокае сальта, апускаецца на бэтонную зямлю. Ляжыць, не варушыцца. Да яе падбягае варта, неяк прыводзіць у прытомнасьць…

А ўзрушаная абаяльная смуглянка ўзьнялася і ўскочыла і ўзьняла рукі да гараджан!

Перамога!

Засіпелі дудкі і сурмы аркестра.

— Слава Руаце!

Фантаны кветак узьняліся ў паветра і пакрылі пастамэнт жывым кілімам.

— Слава пераможцы, пекнай Руаце!

Мяне апанаваў страх.

Чорная пятля абмяжоўвала зрок і сьвет…

Там, у пятлі, разьзяваліся тысячы ратоў, у якіх трэсьліся белыя, жоўтыя, чорныя зубы. Здавалася яны грызьлі паветра… разам з маім жыцьцём.

Перамога!

Прыгожая перамога азначала пачатак маёй сьмерці.

Юная дзяўчынка з букетамі кветак зрабіла круг гонару і да яе падышоў худы паліцмайстар, у руках ён трымаў вянок чорных руж.

— Калі ласка, ціха. Жыхары горада! Паводле закону Цэнтральных Скрыжаваньняў пераможца робіцца караючай рукой правасудзьдзя. Ціха! Але пераможца можа адмовіцца ад сваёй перамогі і ўзяць сабе асуджанага. У такім выпадку перамога, гэты вянок славы і большая частка ганарару перадаецца яго спаборніку. Таксама нагадаю, што стаўкі, якія рабіліся на пераможцу, у такім выпадку прайграюць, а стаўкі яго спаборніка выйграюць! — крыкнуў паліцмайстар, а потым незаўважна нахіліўся да Руаты.

— Бургамістар ня супраць, каб вы ўзялі сабе няшчаснага хлопца, — шапнуў ён і зноў паўтарыў публіцы «літары закона».

Упала цяжкая цішыня! Сотні вачэй углядаліся ў твар юнай дзяўчыны.

— Руата! — сьвяточна прамовіў паліцмайстар. — У вас права выбару! У вас адной на ўсёй плянэце права караць і мілаваць.

Я адчуў подых надзеі.

Руата павольна падышла да шыбеніцы. Я адагнаў ад сябе страх: мужчына не павінен выкрываць свой страх перад жанчынай! Паглядзеў на яе шчыра і ясна. Яна першая адвяла погляд! Я адчуваў, што там, у чорнай бездані яе вачэй, нарадзілася жаданьне: мець свайго моцнага, сьмелага, прыгожага мужчыну…

Нарадзілася жаданьне!

Тонкія пальцы зь вінаградзінамі пазногцікаў, дзе з-пад скуранога далягляду ўзыходзіць пэрлямутравае сонейка, накінулі на мяне пятлю… Яе вочы апальвалі мяне. Яна выпрабоўвала мяне, чакала страху. Я ж нішчыў свой страх.

Капронавая луска агідна заласкатала скуру. Я праглынуў камяк сьліны.

Дзяўчына апошні раз пільна паглядзела мне ў вочы, зноў там у глыбіні мільганула цікавасьць і жаданьне…

Яна хутка адвярнулася.

— Толькі вам дадзена права караць і мілаваць, — прагугнявіў паліцмайстар.

Поделиться с друзьями: