Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сад Замкнёных Гор

Мінскевіч Серж

Шрифт:

Я хацеў і есьці і піць. Наліў сабе вялікі кубак і разам з усімі хутка выпіў.

Халодная пякучая вадкасьць працяла мае горла.

Цёплы прыліў пракаціўся па жываце.

Я, згаладнелы, схапіў вялізны кавалак мяса, запусьціў у яго зубы. Я амаль пасьпяваў глынаць і хапаць новую і новую страву.

Потым яшчэ адна дзяўчына танцавала на стале…

— Вып’ем, — закрычалі вакол, калі выявілася новая пара.

— Вып’ем, — загарланіў я.

Я выпіў другі кубак. Галава мая пераўтварылася ў воблака і кудысь паляцела. Мне захацелася яго дагнаць, я пабег, закрычаў: «Гэй, глупотнае, я тут, чаго зьлятаеш?» Я бег каленкамі па падлозе і калі зразумеў, што галявы ўсё роўна не дагнаць, вырашыў пажыць безь яе… і зваліўся на зямлю.

VІІІ

Я ачуняў ад моцных крыкаў.

— Руата! Руата!

Юная абаяльная смуглянка ўстала.

— Вы просіце, каб я прамовіла: «Мусім наканаванасьці»?

— Руата! Руата!

Пунцовы румянец зазьзяў салодкімі сьпелымі яблыкамі на смуглых шчаках дзяўчыны.

— Выбірай з нас!

Яна ўстала на стале, усьміхнулася.

— Я ўжо магла б мець свайго хлопца.

Усе зарагаталі.

— Толькі вось бяда, — яна прытворна ўздыхнула, — ён жыць ня можа безь вяровачных арэляў.

Новы залп рогату разарваўся ў карчме.

Ад рогату і абразы я ў момант працьвярозеў.

Дзяўчына ганарліва павяла плячыма, чорныя вочы ўспыхнулі.

— Мусім наканаванасьці!

— А-аааа! — завішчалі ўсе.

Пошчак бонга заглушыў узбуджаныя глоткі.

Дзяўчына скінула сваю ружовую туніку.

Танец юнай смуглянкі быў пасткай, магнітам, вірам, забыцьцём, куды траплялі думкі, пачуцьці, жаданьні.

Адразу пяць-шэсьць маладых мужчынаў кінуліся да яе. Яны перакулілі суседні стол, зьбівалі з ног адзін аднаго, штурхаліся, барукаліся, але вельмі нехлямяжа, як сьляпыя шчаняты… Сапраўды, іх асьляпіла жывое полымя — Руата.

Яна наталялася барацьбой.

— Давайце! Хто ж мацнейшы?

Кожны імкнуўся згарэць!

Я ўстаў! Я быў абражаны да разьюшанасьці.

Я рынуўся ў сярэдзіну мітусьні, злосна раскідаў шчанюкоў і па праву пераможцы падышоў да Руаты.

Яна спыніла танец, ня ведаючы ў разгубленасьці, што рабіць.

Усе ахнулі і застылі ў нямой сцэне.

Не пазнаць мяне было немагчыма.

— Я той, хто ня можа жыць безь вяровачных арэляў…

Я глядзеў на яе шчыра, колка, працінаў пякучай вастрынёй сваіх вачэй. Я — пераможца над імі, над ёй, над усім горадам. Я жывы і моцны!

Дзяўчына авалодала сабою, зірнула-зіхнула на мяне:

— Хто б ты ні быў, жывы ці нябожчык, ты шчыра перамог. Я твая! Але, я ведаю, ты прыйшоў забіць мяне. Што ж, ты маеш на тое права! Нож! Дайце яму нож!

Ніхто не варухнуўся.

Яна ўшчыльную падышла да мяне. Я адчуў дакрананьне яе смочак, полымя ўварвалася ў мяне.

— Хочаш, задушы…

Я быў зьбянтэжаны. У мяне не існавала думкі яе забіваць.

Яна выцягнула шыю наперад, выказваючы сваю пакорлівасьць.

У яе вачах быў зьдзек, але за ім успыхвала зацікаўленасьць мною.

Зь вялікім намаганьнем я пагасіў у сабе вулькан.

— Сёньня ты будзеш не маёй, ты будзеш належыць паветру! — рэзка разьвярнуўся і пайшоў па стале.

Дзяўчына порсткай яшчаркай абегла мяне і, перакрываючы мой шлях, пачала танцаваць. Бубнар падхапіў яе тэмп.

Яна танцавала адмыслова для мяне, уся яе маладая жарсьць была сфакусавана на мне! Шалёныя, прагныя хвалі спакушальнага дзявочага цела, нібы кпілі: «Што ж ты…»

— Учора я выйграла цябе. А сёння ты выйграў мяне. Я належу табе, — яна сьмяялася мне ў вочы.

Я ахапіў яе за плечы, акуратна прыўзьняў і моўчкі паставіў за сабою. Потым саскочыў са стала:

— А-ну прапусьцеце! — крыкнуў у натоўп.

Я сышоў!

ІХ

Непадалёк ад гораду я ўзьлез адпачыць на вялікія трубы. Бактэрыі, якія разводзіліся ў іх, забясьпечвалі людзей электраэнэргіяй і цяплом. Трубы праходзілі праз усе паверхі, нібы зьядналі народы і плямёны, а самі калёніі бактэрый лічыліся прыродным багацьцем. Іх яшчэ у старажытнасьці разьвялі нашы агульныя продкі.

Спаць на трубах было ўтульна. Мяккая абалонка служыла добрым матрасам.

Але заснуць я не пасьпеў. Злосны сабачы брэх абудзіў мяне. Унізе стаяла дзяўчына, над касьмічнымі вачамі якой, квітнелі заплеценыя ў вянок чорныя ружы.

— Вось ты дзе! Што ж так хутка ўцёк, нават мяне не прыхапіў… Ад Берсара не схаваесься. Дый не хвалюйся, я адна.

– І што табе трэба?

— Мне трэба! Табе мала, што я прыйшла сама?

— Паслухай, я для вас — ідыёт зь нізу, ня ведаю вашых законаў і звычаяў. Я іду сваім шляхам…

— Куды?

— Вышэй.

— Выдатна! Там наш народ. А мне, як і табе, нязручна заставацца ў горадзе. Я ня выканала просьбу самога бургамістра. Пойдзем разам. Калі ты яшчэ захочаш на «арэлі», я з задавальненьнем пазмагаюся за цябе.

— Мне нармальна і аднаму, — сказаў я і адчуў, што зусім не хачу, каб яна сыходзіла.

— Берсар, хадзі дамоў, — Руата нібы не пачула маіх слоў, спусьціла сабаку з павадка.

Пёс журботна паглядзеў на гаспадыню.

— Гэта для маці, — дзяўчына зьняла з рукі бранзалет, — па ім яна здагадаецца, што са мною нічога кепскага. Ну, хадзі!

Разумны пёс, апусьціўшы хвост, пайшоў па цьмяным тунэлі.

— Бывай!

Дзяўчына спрытна ўзьнялася на трубы, лягла побач са мною.

— Я стаміўся і хачу спаць, — буркнуў я, сам не жадаючы таго.

— Прабач, я таксама вельмі хачу спаць.

Мы разам цудоўна выспаліся.

* * *

Па чорнай стальной лесьвіцы мы падняліся на наступны паверх і борзда пакрочылі па прасадзе невялічкіх пальмаў, што расьлі ў плястыкавых вёдрах.

— Руата, — сказаў я, — а ты не баісься ісьці разам зь незнаёмым чалавекам?

Яна засьмяялася.

— А хіба ты чалавек? Цябе ўстырнулі на шыбеніцы — ты жывы. Ты прагнеш мяне, але адмаўляесься кахаць. У цябе хоць ёсьць імя?

— Ты ж была маім катам! Магла чуць, як зваць злачынцу.

— Калі абвяшчалі прысуд, мне было не да таго. Увогуле, якая розьніца як клічуць шыбеніка?

Я сумяўся, а потым прамовіў:

— Я — Даляшорзах Ін-Йорм.

— Руата Наяроч Першая. Вельмі прыемна.

— Чаму Першая?

— Першая дзяўчына-спартсмэнка ў нашым родзе. Калі ў мяне будзе дачка — і яна стане спартсмэнкай, то будзе Наяроч Другая.

Поделиться с друзьями: