Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

— Ты ўжо заплаціў па рахунку? — зноў прамармытаў меднік, думаючы, што размаўляе са сваім сабутэльнікам. — Як велікадушна з твайго боку. Павер мне, я не забуду тваёй шчодрасці, калі справа дойдзе да дзяльбы ўзнагароды.

— Навошта мне твая ўзнагарода! — кіпеў гневам карчмар. — Аддай, што вінен, і будзь здароў,— і так страсянуў медніка, што з яго імгненна зляцеў сон.

— Што? Чаго? Чаму? — прагаварыў ён збянтэжана. — А дзе мой таварыш, адважны ёмен, які падрадзіўся ісці са мной і браўся заплаціць за дваіх?

Раптам позірк Слая ўпаў на раскрытую сумку. Ён схапіў яе і зазірнуў усярэдзіну. I адразу зароў, як бык.

— Памажыце! — закрычаў ён. — Памажыце! Мяне разарылі! Абакралі, абрабавалі, прадалі! Дзе папера ад караля? Яна знікла, яе ўкралі!

— Папера ад караля? — здзівіўся карчмар. — Хто даверыць такому абадранцу паперу караля? А што ў ёй?

— Паверце мне, добры гаспадар, у мяне быў дакумент ад самога шэрыфа Нотынгема: дазвол караля злавіць злачынца па імені Робін Гуд.

— Злавіць Робін Гуда? — усклікнуў карчмар. — Нічога не разумею… Ты ж толькі што піў з ім, з Робін Гудам.

Толькі замест ярка-зялёнай вопраткі, у якой ён звычайна ходзіць, сёння на ім была пунсовая.

Ад здзіўлення меднік разявіў рот, вочы яго, здавалася, вось-вось выскачаць з вачніц. Нейкі час ён не мог вымавіць ні слова, потым сутаргава глытнуў паветра і выціснуў з сябе:

— Гэта быў Робін Гуд?! А людзі ж казалі, што з выгляду ён вельмі страшны, што ў яго дужа жорсткі твар. Сапраўдны дзікі лясны разбойнік. А гэты чалавек вельмі прыстойны, падобны на добрага ёмена.

— Робін Гуд мае шмат абліччаў,— зазначыў карчмар. — З табою быў ён. Гэта такая ж праўда, як тое, што я стаю вось тут, перад табою, і як тое, што ты выжлукціў вялікі збан найлепшага майго элю і цэлую бутэльку канарскага.

— Дык ён жа абяцаў заплаціць. Сам запрасіў мяне ў карчму выпіць з ім.

— Пра гэта я нічога не ведаю, — суха адрэзаў карчмар. — Адно ведаю: збан і пляшка стаяць парожнія і ты павінен расплаціцца.

— Колькі ж гэта выходзіць? — сумна спытаў меднік.

— Дзесяць шылінгаў.

— Дзесяць шылінгаў? — усклікнуў меднік. — У мяне не знойдзецца і дзесяці няшчасных фартынгаў.

— Раз так, аддавай свой малаток і сумку з начыннем.

— Што?! Малаток і прылады? А як на харч я сабе зараблю?

— Раней трэба было пра гэта думаць, да таго, як у даўгі ўлазіць, — холадна адказаў карчмар.

Меднік бушаваў, ашалела крычаў, пасылаў праклёны на галаву ашуканца, абвінавачваў карчмара ў змове з ім, прысягаў, што знойдзе на іх управу.

— Вось і добра, — сказаў карчмар. — Думаю, закон будзе на маім баку. Сядзіш, п’еш з нейкім разбойнікам, а калі той дае драла, не хочаш плаціць па рахунку. Я ўпэўнены, давядзецца табе адказаць па закону.

Слай зразумеў, што карчмар кажа праўду і што лепш як мага далей уцякаць ад бяды. Ён аддаў карчмару малаток і прылады, схапіў свой тоўсты яблыневы кій і пайшоў з «Каралеўскага аленя» ні з чым.

— Мне б толькі спаткаць дзе-небудзь гэтага прайдзісвета ў пунсовым, — прабурчаў Слай, зачыніўшы за сабой дзверы карчмы. — Я выб’ю тады пыл з яго курткі, каб на яго чума і мор! — Ён помсліва пакруціў над галавой цяжкай дубінай.

Меднік рушыў у дарогу і выпадкова збочыў на тую ж сцяжыну, па якой незадоўга перад гэтым ішоў Робін Гуд. He прайшоў Слай і мілі, як наперадзе, на павароце, мільганула яркая пляма, а потым ён убачыў чалавека ў пунсовым. Чалавек стаяў і пазіраў на аленяў, якія мірна пасвіліся на лужку.

Слай з усіх ног кінуўся да незнаёмца, выкрыкваючы — пагрозы і выклікаючы на бой.

Робін Гуд павярнуўся да раз’юшанага медніка і, усміхаючыся, сказаў:

— Што за грабежнік бяжыць да мяне?

— Я не грабежнік! Гэта ты грабежнік! Нарэшце я высачыў цябе, Робін Гуд, і вось гэтай цяжкай дубінай адаб'ю ў цябе ахвоту абкрадаць людзей. Я разлічуся з табой.

Як маланка наляцеў Слай на Робін Гуда. Робін Гуд не паспеў выхапіць з ножан меч, і цяжкі кій са свістам апусціўся на яго плечы. Ён пахіснуўся, але праз момант трымаў ужо меч у руцэ і гатовы быў да паядынку.

Спачатку Робін Гуд ухіляўся ад страшных удараў медніка, а потым у ім закіпела кроў, і ён сам пачаў атакаваць праціўніка, прымусіў яго перайсці да абароны. Але і ў абароне Слай паказаў умельства і спрыт, раз за разам адбіваючы напады. Меч звінеў, стукаючыся аб дрэва, дрэва гуло пры ўдары аб меч, і рэхам адгукаўся лес. Нарэшце імклівым выпадам Слай моцна выцяў сваёй доўгай дубінай Робін Гуда па локці правай рукі. Рука анямела ад кончыкаў пальцаў да пляча, і Робін Гуд не мог ужо трымаць зброю.

— Давай перадыхнём трохі, меднік, — сказаў Робін Гуд. — Я гатовы нават прасіць літасці.

— Літасці захацеў?! — закрычаў меднік. — Перш чым злітавацца, я павешу цябе вось на гэтым суку! Ну падыдзі, падыдзі, нягоднік. Здаецца, я зараз схаплю славутага Робін Гуда. Узнагарода ўжо ў мяне ў кішэні!

Меднік бачыў ужо сто залатых у кішэні і нават некалькі разоў падскочыў ад радасці. Потым азірнуўся, шукаючы, у якім баку Нотынгем.

Улучыўшы момант, калі Слай павярнуўся да яго спінай, Робін Гуд схапіў свой сігнальны ражок і затрубіў.

— Кінь! — закрычаў меднік. — Цяпер позна ўжо трубіць у ражок. Пойдзеш са мной, а калі заўпарцішся, дык я ўгавару цябе вось гэтай дубінай, — і кій Слая прасвісцеў у паветры.

Але тут на сцежку выскачылі Маленькі Джон і Уіл Скарлет. Яны спяшаліся на дапамогу свайму атаману.

Меднік здзіўлена ўтаропіўся на Маленькага Джона. Людзей такога вялікага росту яму яшчэ не даводзілася бачыць.

— Клянуся галавой, — усклікнуў Слай, — я такіх веліканаў у жыцці не бачыў! He думайце, што я ўцякаю. Вы яшчэ мяне не знаеце! — закрычаў ён, падбег да бліжэйшага дрэва і прыхінуўся да яго спінай. Ён пільна сачыў за праціўнікамі, гатовы абараняцца і атакаваць.

Робін Гуд апусціўся на прыдарожны грудок, бо ногі яго не трымалі. Усё цела налілося болем, рукі і пляча ён амаль не адчуваў: дубіна медніка Слая добра пагуляла па ім.

— Што тут было, атаман? — устрывожыўся Маленькі Джон. — Чаму ты такі змрочны і зняможаны?

— Бачыш каля дуба чалавека з дубінаю? Гэта вандроўны меднік. Ён зрабіў з мяне адбіўную, — сказаў Робін Гуд.

— Ах нягоднік! — закрычаў Маленькі Джон. — Дык няхай паспрабуе і з мяне зрабіць тое ж самае! Цяпер мая чарга.

Поделиться с друзьями: