Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Шрифт:
Паміж даследчыкамі даўно вядуцца спрэчкі наконт таго, хто такія палачане. Справа ў тым, што ўжо першапачатковы летапіс зрабіў гэта пытанне праблематычным. Сапраўды, у пераліку ўсходнеславянскіх плямёнаў, які быў зроблены двойчы, названы палачане, у той час як крывічы ў ім не ўпомнены. Аднак у паведамленнях аб пазнейшых падзеях, такіх, як «прызванне» варажскіх князёў, паход Алега ў 882 г. на Кіеў і ў 907 г. на Візантыю і інш., — усюды ўпамінаюцца крывічы і адсутнічаюць палачане, хоць полацкія крывічы і прымалі ўдзел ва ўсіх гэтых падзеях. I ў давяршэнне ў летапісе непасрэдна сказана, што ад палачанаў «крывічы, якія сядзяць на вярхоўях Дзвіны, Волгі і Дняпра». Дык хто ж такія палачане і ў якіх яны адносінах знаходзіліся да крывічоў? Хто ад каго паходзіць: крывічы — ад палачанаў ці — палачане ад крывічоў? Адказы на гэтыя пытанні былі розныя. Адны катэгарычна прымалі палачанаў за асобнае ўсходнеславянскае племя (А. П’янкоў), другія лічылі іх «малым племем», што было ядром «вялікага племя», якім з’яўляўся палачанскі саюз плямёнаў (Г. Лаўмяньскі), паводле трэціх, палачане — гэта крывічы, што асімілявалі балтаў і адначасова самі ўвабралі некаторыя рысы асіміляваных плямёнаў (Л. Аляксееў). Былі выказаны і іншыя меркаванні, якія мы адзначым пасля. Хоць некаторыя з гэтых думак, як, напрыклад, Л. Аляксеева, у некаторай ступені слушныя, аднак усе яны абміналі галоўную сутнасць палачанаў як прынцыпова новай гістарычнай з’явы. А прычына гэтаму — ігнараванне летапіснага паведамлення аб рассяленні дрыгавічоў да Дзвіны. Таму мы яшчэ раз падкрэсліваем негрунтоўнасць гэтай папраўкі да летапісу. Асабліва здзіўляе тое, што археолагамі выключаецца поўнасцю магчымасць мяшання крывіцкага і дрыгавіцкага насельніцтва, прынамсі, у цэнтральнай, як пісаў Л. Аляксееў, частцы Беларусі. Маўляў, «у XI ст. стыхійнае прасоўванне крывічоў спынілася: яны ўвайшлі ў сутыкненне з дрыгавічамі, якія засялілі землі на поўдзень ад Менска, Барысава і Друцка»134. Пры гэтьш сцвярджаецца, што дрыгавічы толькі ў XI–XII стст. рассяліліся да лініі Заслаўе — Менск — Барысаў — Орша, а крывічы падышлі да гэтага рубяжа ў X–XI стст.135, хоць далей указваецца, што палачане, якія лічацца галіной крывічоў, дайшлі дасюль толькі к XV ст.136. У сё гэта, вядома, не можа не выклікаць недаверу.
Свае вывады археолагі абгрунтоўваюць характарам пахавальных абрадаў і такімі рэчамі, як скроневыя колцы і пацеркі. Вядома, гэтага ігнараваць нельга, але і нельга толькі на гэтым матэрыяле, вельмі абмежаваным, вырашаць складаныя праблемы этнічнай прыналежнасці.
Асабліва супярэчаць вывадам археолагаў аб мяжы рассялення дрыгавічоў дадзеныя мовазнаўства, этнаграфп і фальклору. Е. Раманаў, грунтуючыся на дадзеных мовы, песеннай творчасці і бытавой абраднасці, прыйшоў да вываду, што «можна з болынай праўдападобнасцю лічыць, што дрыгавічы дасягнулі Зах. Дзвіны, засялілі Дрысенскі павет, прасунуліся на захад, дзе засялілі ўсходнюю частку Дзвінскага павета і паўднёвую Люцынскага»137. Дрыгавічы праніклі да Заходняй Дзвіны найперш у раёне Полацка, таму што яны спачатку рухаліся па Дняпры і Бярэзіне'38, а з апошняй пераходзілі на Улу і Ушачу. У. Пічэта таксама лічыў, што паўночная мяжа дрыгавіцкіх паселішчаў гіраходзіла недалёка на паўночны захад ад Полацка139. Дрыгавіцкія моўныя рысы на поўначы Беларусі адзначаў П. Растаргуеў. Фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы, сабраныя С. П. Сахаравым сярод беларусаў Латгаліі, таксама яскрава выяўляюць у іх мове і культуры спалучэнне крывіцкіх і дрыгавіцкіх элементаў141. М. Я. Грынблат паказаў на пашырэнне далёка на поўнач дрыгавіцкай матэрыяльнай культуры, у прыватнасці палескай сахі142. Ён жа ўказаў на характэрны для палачанаў каравайны рытуал абраднасці, які распаўсюджаны на ўсёй дрыгавіцкай тэрыторыі143. Усё тэта побач з моўнымі з’явамі, як цвёрдае «р», аканне, фрыкатыўнае «г>>, пераход «в» у «ў», магло перайсці да палачанаў не сумежнымі кантактамі двух плямёнаў, а толькі ў выніку сталага пражывання дрыгавічоў на гэтай тэрыторыі і мяшання дрыгавіцкага і крывіцкага насельніцтва.
Вельмі шкода, што даследчыкі не звярнулі ўвагу на непасрэднае сведчанне пра ўтварэнне палачанаў, якое маецца ў адным з летапісных варыянтаў і данесена да нас тацішчаўскімі матэрыяламі: «Инии (маюцца на ўвазе плямёны, — М. Е.) сели меж Припятью и Двиною, нарекшися кривичи и дреговичи на Двине, а потом и назва лися полочане от реки текусчей в Двину Полоты»144. Гісторык I. Бяляеў сцвярджаў, што ў выніку мяшання дрыгавічоў і палачанаў (гэтых апошніх ён лічыў першапачатковым племем) утварыліся крывічы145. Але, як бачым з прыведзенага летапіснага запісу, палачанамі называліся крывічы і дрыгавічы, што пасяліліся на Дзвіне.
У свой час I. Завітневіч выказаў зусім слушную думку, што ўжо ў самыя старажытныя часы дрыгавічы разам з крывічамі склалі адно палітычнае цэлае146. I гэта было вышкам іх этнічнага зрашчэння, якое пачалося найперш на дрыгавіцкакрывіцкім сумежжы ў Падзвінні і прадаўжалася па меры прасоўвання крывічоў на поўдзень, у глыб дрыгавіцкай тэрыторыі аж да Прыпяці. Працэс гэты быў глабальны для ўсёй Беларусі. Інтэнсіўны рух крывічоў быў не толькі на поўдзень, у раён Бярэзіны, але і на ўсход, дзе ўзнікаюць такія іх буйныя каланізацыйныя цэнтры, як Віцебск на Заходняй Дзвіне і Смаленск на Дняпры. Крывіцкае прасоўванне на поўдзень і на ўсход цягнула за сабою зрашчэнне найперш земляў дзвінскага і дняпроўскага басейнаў. Найноўшыя археалагічныя даследаванні паказваюць, што днепрадзвінскае міжрэчча ў перыяд VIII–X стст. уяўляла сабою дастаткова адасоблены і разам з тым унутрана адзіны (курсіў наш. — М. Е.) арганізм147. Адсюль становіцца ясным, чаму гэты раён стаў сарцавінай нашай першапачатковай гісторыі.
Радзімічы таксама былі ўцягнуты ў прадэс зрашчэння беларускай тэрыторыі. У парэччы Дняпра на Гомелынчыне яны змешваліся з дрыгавічамі, а ў басейне Асцёра і вярхоўі Іпуці — з крывічамі. толькі ўжо не з полацкімі, а з дняпроўскімі (смаленскімі). У Панямонні ж факт мяшання дрыгавічоў і крывічоў прызнаецца і археолагамі, і спрэчка паміж імі ідзе толькі ў пытанні: хто пераважаў тут — крывічы ці дрыгавічы149.
Вось гэта ўзаемапранікненне і мяшанне дрыгавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага насельніцтва і стала найгалоўнейшай з’явай нашай старажытнай гісторыі, беларускага этнагенезу і фармавання беларускай тэрыторыі. Дзякуючы гэтаму ўзмацняўся славянскі элемент, што садзейнічала хутчэйшай асіміляцыі балцкага насельніцтва. Палачане былі першым на тэрыторыі Беларусі вынікам дрыгавіцкакры- віцкага зрашчэння і асіміляцыі гэтымі плямёнамі балтаў. Яны з’явіліся першай па часе мадэллю беларусаў.
3 другога боку, умовы славянскага засялення Беларусі мелі сваім вынікам і карэнныя змены ў сацыяльных адносінах. Найперш яны аказалі вырашальны ўплыў на разлажэнне родавага ладу. Можна ўявіць сабе, якая этнічная цераспалосіца ўтварылася на Беларусі ў выніку прыходу славянаў. Адны плямёны і роды асядалі тут на ста лае жыхарства, другія, праходзячы, толькі часткова пакідалі тут сваіх супляменнікаў і суродзічаў. Усе яны, апынуўшыся на новым месцы, павінны былі наладжваць і новыя ўзаемаадносіны як з балтамі, так і між сабой. Яшчэ В. Ключэўскі адзначаў, што ўмовы перасялення славянаў і каланізацыя імі новых земляў «разбуралі супольнае жыццё родзічаў»150, што спрыяла адміранню родавай сваяцкай абшчыны. Сапраўды, ужо ўзаемаадносіны славянаў з балтамі, як і балтаў са славянамі, маглі будавацца не на грунце родйасці, а толькі на грунце супольнага тэрытарыяльнага жыцця, што было вялікім крокам наперад, бо выводзіла і славянские і балцкае насельніцтва з вузкага кола родаплемянных інтарэсаў і аб’ядноўвала яго агульнымі тэрытарыяльнымі інтарэсамі. Тым болей гэты працэс узмацніўся яшчэ і ў выніку сумеснага пражывання дрыгавічоў і крывічоў. Гэтым і тлумачыцца паскарэнне грамадскага развіцця ў полацкім Падзвінні, дзе сустрэліся балцкая, дрыгавіцкая і крывіцкая стыхіі. Вось чаму Полацкае «княжанне», якое ў пачатку было племянным крывіцкім, стала першым пераўтварацца ў палітычна-тэрытарыяльную адзінку, што і дало яму значную перавагу ў пашырэнні сваёй тэрыторыі, у паступовым уключэнні ў яго склад дрыгавіцкіх земляў, прынамсі, іх паўночйай часткі, прыкладна па лініі ўпадзення Свіслачы ў Бярэзіну. Лішне гаварыць, што гэта было вынікам прасоўвання крывічоў, якія, мяшаючыся з дрыгавічамі, павялічвалі колькасць палачанаў і пашыралі іх тэрыторыю. Гэтым і тлумачыцца, чаму ў пазнейшы час назва дрыгавіцкай зямлі захавалася толькі за яе прыпяцкай часткай, у якой гістарычны працэс працякаў павольней.
Магчыма, адной з прычын апошняга з’яўлялася меншая ў параўнанні з Полаччынай ступень рознаэтнічнасці ў гэтым рэгіёне. Балцкі элемент тут, як паказваюць гідранімія і археалогія, быў значна радзейшы і таму слабейшы. Крывічы прыйшді сюды пазней і ў меншай колькасці. Цяжка сказаць, дзе быў племянны цэнтр дрыгавічоў. Наўрад ці з’яўляўся ім Тураў, бо летапісныя і археалагічныя дадзеныя гавораць аб яго ўзнікненні толькі ў канцы X ст. Менавіта заснаванне Турава і было выяўленнем пераўтварэння дрыгавіцкага племяннога княжання ў Тураўскае княства, якое ўжо з’яўлялася тэрытарыяльнапалітычнай адзінкай. Праўда, размешчанае ў непасрэднай блізкасці ад Кіева, яно доўгі час знаходзілася ў сферы яго палітычнага прыцягнення і таму не магло набыць той ролі, якую мела Полацкае княства. I ўсё ж, хоць тураўская гісторыя не была такой бліскучай, як полацкая, нельга прыменшваць яе значэння. Трацячы свае землі на Дзвіне, па Бярэзіне і Друці, дрыгавічы пашыралі сваю тэрыторыю ў Пасожжы, Панямонні і Пабужжы, гэтым самым намнога павялічваючы абшар Беларусі. Менавіта дрыгавічы тварылі сваю гісторыю «без шуму і гвалту», і гэты іх почырк у пазнейшыя надзвычай цяжкія часы страты дзяржаўнасці быў засвоены ўсімі беларусамі. Калі ў Падзвінні склаўся як адзін з правобразаў беларуса — палачанін, то ў Папрыпяцці ў той жа якасці ўзрос паляшук, наш найболей чысты славянскі тып.
Гэтак жа інтэнсіўна, як і ў Полаччыне, але трохі пазней адбываўся этнаўтваральны працэс у Панямонні, дзе на землях балцкіх плямёнаў літвы і яцвягаў таксама сустрэліся крывіцкая і дрыгавіцкая каланізацыя і асіміляцыя. А гэта зноўтакі пацвярджае галоўную асаблівасць пачатковай нашай гісторыі — арганічнае зрашчэнне дрыгавіцкага і крывіцкага насельніцтва, што стала грунтам, на якім вырасталі Беларусь і беларусы. Гэты галоўны закон беларусаўтварэння ў поўную моц дзейнічаў і ў Панямонні. Не дзіўна таму, што тут узнік другі пасля Полацка і роўны яму па значэнню дзяржаўны цэнтр Беларусі, які ў сярэдзіне XIII ст. прыйшоў на змену Полацку. Невыпадкова, што тут вырас і трэці прататып беларуса — ліцвін, які і аб’яднаў усю Беларусь у адзінае цэлае і даў ёй на доўгі час сваё імя.
Але да сярэдзіньі XIII ст. рэй нашай гісторыі вёў Полацк. Вось чаму яна ў гэты час была пераважна полацкая. На нашу думку, рост полацкай тэрыторыі ішоў болынменш бесперашкодна прыкладна да сярэдзіны IX ст. К гэтаму часу па меры рассялення крывічоў улада Полацка на ўсходзе абдымала вярхоўі Зах. Дзвіны і Дняпра, на поўдні заходзіла за Свіслач да вярхоўяў Пцічы, на захадзе цягнулася ад вярхоўяў Нёмана да вярхоўяў Дзісны, на поўначы ішла ад У свята праз вярхоўі Дрысы і далей пара ле льна Зах. Дзвіне заходзіла ў межы сучаснай Латвіі.
Як бачым, Полацк ужо ў IX ст. сканцэнтраваў вакол сябе велізарную тэрыторыю і стаў адным з важнейшых кмагутнейшых дзяржаваўтваральных цэнтраў Усходняй Еуропы. Гэта і дало яму магчымасць выйсці пераможцам з цяжкіх выпрабаванняў, якія пачаліся для яго з сярэдзіны IX ст.
БЕЛАРУСЬ З СЯРЭДЗІНЫ IX СТАГОДДЗЯ ДА KAHЦA X СТАГОДДЗЯ
КІЕЎ — НОЎГАРАД — ПОЛАЦК
3 гэтага часу пачынаецца наша датаваная гісторыя. Праўда, крыніцы пра падзеі гэтага перыяду — адзінкавыя і, што асабліва дрэнна, супярэчлівыя і невыразныя. Яны і з’яўляюцца тымі «костачкамі», па якіх мы і павінны хоць болынменш прыблізна ўзнаўляць нашу пачатковую гісторыю. Вядома, што пры такім стане крыніц нельга чакаць цвёрдых станоўчых сцверджанняў пра гэты час. Мы можам задавольвацца толькі гіпотэзамі.
Пяройдзем да разгляду гэтых пісьмовых паведамленняў. У летапісе пад 859 г. адзначана, што ў той час, як варагі, якія прыходзілі зза мора, бралі даніну з чудзі, славенаў, меры і крывічоў, хазары спаганялі яе з палянаў, севяранаў, вяцічаў. Найболыная каштоўнасць гэтага паведамлення ў тым, што яно сведчыць пра існаванне ў той час двух саюзаў плямёнаў: паўночнага і паўднёвага. Падобна на тое, што летапіс раскрывав і прычыну ўзнікнення гэтых аб’яднанняў, якая заключалася ў неабходнасці барацьбы са знешнімі ворагамі: для першага — з варагамі, для другога — з хазарамі.