Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Чаго там хальт! — незадаволена адказаў на нямецкай мове Мікіта Апановіч. — Хіба не бачыце, каго вяду?

— Каго? — запыталі вартавыя…

— А вы самі паглядзіце… Фашысты падышлі бліжэй.

— Васіль Баравы! — з зайздрасцю ўскрыкнулі яны. — Гут, гут…

— Вось вам і гут…

Гітлераўцы супакоіліся і пайшлі далей уздоўж чыгуначнага палатна. Калі партызаны падняліся па насыпу і ўзышлі на палатно, Васіль Баравы ўпаў на зямлю і хуценька спрактыкаванымі рукамі пачаў падкладаць пад рэйку міну. Мікіта стаяў і наглядаў, каб даць адпор, калі з'явіцца якая-небудзь нечаканая небяспека. Здавалася, усё ішло добра, але ў самы апошні момант, калі з-за павароту паказаўся паравоз, адзін з гітлераўцаў азірнуўся. Ён толькі паспеў убачыць, як «палонны» і «канваір» разам кінуліся з насыпу ў кусты.

Фашыст ускінуў аўтамат і хацеў даць чаргу, але было позна: паміж імі, выпускаючы з трубы клубы дыму, з'явіўся паравоз і вагоны.

Гадзіннікавая міна, пастаўленая з запасам часу, прапусціла першыя дзве платформы з пяском, якія паравоз гнаў перад сабой, і ўзарвалася пасярэдзіне састава.

Два спальныя вагоны ўзляцелі ў паветра. З тых вагонаў, якія засталіся стаяць на рэйках, пачалі выскокваць афіцэры і салдаты. Але іх сустрэў дружны агонь партызанаў. Скарыстаўшы паніку, якая ўзнялася ў момант аварыі, Васіль і Мікіта шчасліва вярнуліся да сваіх.

— Ну вось, — усміхаючыся гаварыў ён, — іншы раз карысна быць і ў ворага вядомым чалавекам.

За гэтую і многія іншыя аперацыі Васілю Баравому было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля гэтага выпадку фашысты падвоілі цану за галаву Васіля. Але злавіць яго ім так і не ўдалося: народ бярог сваіх герояў.

…Таня прачнулася ад шуму на двары. Яна расплюшчыла вочы, прыслухалася. Праз шчыліны ў дзвярах у зямлянку ўварваліся тоненькія праменні святла. Маленькія пылінкі кружыліся ў сонечных праменнях, быццам жывыя.

— Тр-р-р, каб на цябе ваўкі… назад… — пачула Таня гучны голас.

«Фурманкі па раненых прыехалі», — здагадалася дзяўчынка. Яна хуценька апранулася і выйшла.

Быў цудоўны ранак. Сонца ласкава сагравала зямлю. Лёгкі ветрык праносіўся па верхавінах дрэў, страсаючы кропелькі срабрыстай расы. Недзе над галавой звінеў жаваранак. Таня глыбока і радасна ўздыхнула і агледзелася навокал. Цётка Тэкля і медсястра Вера завіхаліся каля фурманак, рабілі пасцелі для раненых. Мужчыны выносілі з зямлянак рэчы дамашняга ўжытку, складвалі іх на вазы, моцна ўвязвалі.

— Таварыш Казіміраў! — падбег да Сцёпы ўсхваляваны дзяжурны па лагеру. — Прыйшоў наш сувязны з райцэнтра, паведамляе, што гітлераўцы буйнымі сіламі выступілі супраць нашага атрада. Начальнік паліцыі павёў іх праз Цімафееўскае балота, і яны вось-вось будуць тут…

— Якія сілы немцаў?

— Каля двух палкоў.

— Ну што ж, — усміхнуўся Сцёпа, — позна яны сабраліся. Таварышы! — аклікнуў ён партызан. — Хутчэй збірайцеся…

— Ды ў нас ужо ўсё гатова.

— Тады ад'язджайце.

— А хто сустрэне самалёт, які прыляціць уначы? — запытала медсястра.

— Я, — адказаў Сцёпа.

— Але ж сюды фашысты прыйдуць…

— Я так схаваюся, што яны мяне не знойдуць. А ўначы тут будзе зусім бяспечна.

— Ну глядзі, Сцёпа, будзь асцярожны, — развітваючыся з юнаком, сказала Вера. Потым з ім развіталіся і ўсе астатнія…

…— Больш пра Сцяпана Казімірава я нічога не ведаю, — закончыла расказ настаўніца.

— Зінаіда Антонаўна, — звярнуўся да яе шустры чарнявы хлопчык, — нам вядома, што ў школьнага вартаўніка дзеда Івана была і ёсць толькі адна ўнучка — Зіна… Ну, вы, Зінаіда Антонаўна… — паправіўся хлопчык. — А вы расказвалі нам пра Таню. Гэта ж, мабыць, вы і былі?

— Вось вы якія! — паківала галавой Зінаіда Антонаўна. — Так, Зіна і Таня — адна асоба… Гэта было маё партызанскае імя, калі вы ўжо так хочаце ведаць… А цяпер, давайце разыходзіцца, позна ўжо.

— Не, не, — запярэчылі дзеці,— пачытайце запісную кніжку… Мы не заснем, пакуль не даведаемся канца гэтай гісторыі…

— Не, — сказала Зінаіда Антонаўна, — прачытаць запісную кніжку не так лёгка. Вы ж самі бачылі, як пасклейваліся старонкі, парасплываліся літары… Каб усё разабраць, патрэбен час. Прыходзьце заўтра раніцай, і я вам раскажу пра ўсё, аб чым даведаюся з яе.

Настаўніца засталася адна. Яна прынесла з другога пакоя запісную кніжку Сцяпана Казімірава, якая ўжо добра падсохла, паклала яе перад сабой і пачала гартаць…

Сцёпа у пастцы

Назаўтра раніцой дзеці сабраліся зноў.

— Вось што, — сказала Зінаіда Антонаўна, — трэба ісці на дапамогу нашым падарожнікам.

— А што? Што-небудзь здарылася? — усклікнула некалькі галасоў.

— Нічога не здарылася. Я проста думаю, што мы чым-небудзь зможам ім дапамагчы. І, сказаць па праўдзе, — настаўніца крыху сарамліва ўсміхнулася, — нешта не сядзіцца дома, калі такія справы…

— Правільна! У паход! У паход! — весела загаманілі ўсе.

— Толькі, Зінаіда Антонаўна, раскажыце ж нам, што вы прачыталі ў запісной кніжцы, — не вытрымала Ніна.

— Я раскажу потым, па дарозе. А цяпер вось што: дзве гадзіны вам на зборы і — у дарогу!

І гадзіны не прайшло, як амаль увесь атрад сабраўся на лужку перад домам настаўніцы. Зінаіда Антонаўна таксама была гатова. З невялікім рукзаком за плячыма яна збегла па прыступках ганка і падышла да дзяцей.

— Ну дык слухайце далей пра Сцёпу, — пачала яна зноў свой расказ, калі яны выйшлі за ваколіцу вёскі.

…Антак ніяк не мог згадзіцца з тым, што сакваяжык доктара назаўсёды страчаны. «Трэба пашукаць у зямлянках, можа, ён тут застаўся», — парашыў ён. У адной з зямлянак Антак убачыў у кутку нейкія пакамечаныя паперы. Не інакш як тут сядзеў пісар, ды, відаць, і не пільны: чарнавікі ён не знішчаў, а камечыў і кідаў на падлогу. Антак пачаў старанна пераглядаць кожную з паперак.

«Першую пяцідзёнку чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі, тэмпература ад 5 да 15 градусаў цеплыні», — прачытаў Антак на адной з іх. «О, дык тут, мусіць, стаяла рацыя», — узнікла ў Антака меркаванне.

Асаблівую яго ўвагу прыцягнулі шматкі паперы, што ляжалі ў адным з куткоў зямлянкі. Але яны былі такімі дробненькімі, што, толькі склаўшы некалькі з іх, Антаку ўдалося прачытаць: «самалёт… ляціць…» Тады начальнік паліцыі яшчэ больш старанна пачаў збіраць кавалачкі папер. Ён нават успацеў, пакуль амаль цалкам аднавіў тэкст радыёграмы. Але затое, прачытаўшы яе, ён ледзь не ўскрыкнуў ад радасці.

У радыёграме, наколькі можна было разабраць, паведамлялася, што на партызанскі аэрадром прыляціць самалёт па доктара Долахава. Захавалася нават дата. Антак шырока ўсміхнуўся, агаліўшы рэдкія жоўтыя зубы.

Поделиться с друзьями: