Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Прабачце, доктар, — пачала Каця.

— Мяне завуць Марыя Паўлаўна.

— Прабачце, Марыя Паўлаўна, але вашу дачку выратаваў не ён, а вось гэты хлопчык. — І Каця паказала на Васю.

— Няўжо? — Марыя Паўлаўна разгублена падышла да Басі.— Ты?

— Не… не я, — Вася нарэшце падняў галаву.

— Дзіма, што ж гэта такое? — Каця неўразумела паглядзела на Дзіму.

Цяпер ужо і ён сарамліва апусціў галаву.

— Я так сказаў таму, што хацеў, каб вы даравалі майму сябру. Я не ведаў, хто сапраўды выратаваў дзяўчынку.

— Дык вось чаму, Паўлік, у цябе баліць нага?! — нарэшце здагадалася Мая.

— Значыць, ты хацеў абараніць свайго сябра? — спыталася, звяртаючыся да Дзімы, Марыя Паўлаўна.

— Ага, — ціха адказаў Дзіма.

— Але ж яму такая абарона не патрэбна. Праўда, Вася?

— Праўда, — гэтак жа ціха адказаў хлопчык.

— А тое, што вы паміж сабой сябруеце, гэта вельмі добра.

— У нас, Марыя Паўлаўна, усё звяно дружнае, — з гонарам сказала Каця.

— Гэта я паспела ўжо заўважыць, — усміхаючыся, сказала Марыя Паўлаўна. — Толькі добра запомніце, дарагія мае сябры, што ў дружбе самае галоўнае і самае каштоўнае — гэта сумленнасць і праўдзівасць.

Поделиться с друзьями: