ЖАНРЫ

Уяўны мастак (на белорусском языке)
Шрифт:

З гэтага дня Дуаен пачаў скупляць уласныя карцiны. Два разы на месяц ён хадзiў на аўкцыён, дзе плацiў вельмi высокiя цэны. Адчуванне нейкай адрынутасцi надавала цяпер суботнiм вячэрам яшчэ большую палкасць захаплення, нiбы Дуаен падняўся на неба цi на Галгофу i зноў спусцiўся да сваiх верных вучняў. Сам ён знаходзiў таемнае задавальненне, купляючы за такую цану карцiны, вельмi падобныя да тых, якiя ён толькi што намаляваў. Але яны цанiлiся ў Парыжы ўсё менш i менш, бо нiхто, акрамя ягоных сяброў, яго не падтрымлiваў. Часам iх купляў недасведчаны або вельмi заўзяты калекцыянер. На шчасце, нягледзячы на ўсе аферы вакол мастака, нешта ўсё-такi застаецца i ад яго самога.

Калi грошы скончылiся, Дуаен стаў эканомiць, каб купляць, i нават пазычаць.

– Дзякуй богу, - казала Эла, - што гэтая гiсторыя здарылася з такiм чалавекам, як ён. Калi б гэта звалiлася на пасрэднага мастака, той бы ўжо нiколi не падняўся.

Тым часам у Парыжы толькi i гаварылi, што пра мастака Кервэна, якi памёр на дасвеццi свайго поспеху i вялiкая выстаўка творчасцi якога рыхтавалася.

Поделиться с друзьями: