Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Шрифт:
Камандзiр спецпадраздзялення i не здагадваўся, што з першай хвiлiны ўзначальвання iм гэтай невялiкай баявой адзiнкi ён пачаў выконваць спецыяльнае заданне, за якiм вачамi генеральнага штаба сачыў сам Прэзiдэнт Злучаных Штатаў Амерыкi.
* * *
Масква насцярожылася. Вестка аб натаўскай, як тут лiчылi, агрэсii супраць невялiкай дружалюбнай эўрапейскай дзяржавы без важкiх на тое прычын i, галоўнае, без дыпламатычных намаганняў узняла хвалю адназначнага пратэсту ў вышэйшых колах улады.
Людзi на вулiцах, на кухнях таксама гаманiлi i асуджалi такую крайнасць, як ваенныя дзеяннi, але людзi толькi тое i маглi, што пратэставаць супраць чагосьцi цi пляскаць у далонi, падтрымлiваючы штосьцi, ствараючы гэтым адмоўны альбо станоўчы фон. Фон гэты па аднаму i таму ж пытанню, як правiла, мае эфект "палкi з двума канцамi".
Вось i сёння на адным канцы "палкi" - у Маскве, людзi сурова асуджалi агрэсара, а на другiм канцы - у Вашынгтоне, людзi захаплялiся чарговым "вiдовiшчам", услаўляючы гераiзм i правiльнасць дзеянняў сваiх салдат сейбiтаў дэмакратыi.
Магутны паток iнфармацыi i дэзiнфармацыi рабiў сваю справу, узрушваючы мiльёны людзей, ствараючы неабходны кожнаму "канцу палкi" фон...
Масква насцярожылася. Дарэмна амерыканскi Прэзiдэнт назваў Расею моськам. Гэта быў усё той жа славуты расейскi мядзведзь. А з прыходам новага расейскага кiраўнiка мядзведзь набыў характар грызлi - злоснага, непрадказальнага i лютага драпежнiка...
Савет Бяспекi, тэрмiнова склiканы Прэзiдэнтам Расеi, разглядаў адно пытанне: "Што рабiць?!"
Члены Савета Бяспекi ведалi, што яны будуць рабiць, бо двух меркаванняў ужо даўно ў Крамлi не было - рабiлi ўсё тое, што загадваў Прэзiдэнт, нават калi ён часцяком памыляўся. Тады "памылялiся" за iм i ўсе дарадцы i ўся Расея. А праз некаторы час памылкi спiсвалiся на пошукi новых падыходаў у вырашэннi стратэгiчных задач, на недасканальнасць законаў, на надвор'е i на iншае...
– Сёння памылкi не павiнна быць!
– пачаў нараду Прэзiдэнт.
– Сёння нам зноў плюнулi ў твар, не хаваючы гэтага. Выцерцiся i прамаўчаць немагчыма - наш адказ павiнен быць адпаведным... Якiя будуць прапановы?.. Вашы?
– i Прэзiдэнт глянуў на мiнiстра абароны.
Мiнiстр ускочыў з месца:
– Як загадаеце, таварыш Галоўнакамандуючы!
Прэзiдэнт зморшчыўся:
– Зноў я... А вы? Што б вы рабiлi на маiм месцы ў такой сiтуацыi?
– На Вашым месцы я нiколi не буду, таварыш Галоўнакамандуючы, але выканаць любы Ваш загад гатовы!
– адрапартаваў ваенны мiнiстр.
Прэзiдэнт не здолеў схаваць самазадаволеную ўсмешку:
– Добра, добра... Ведаю... Ну а ракеты? Спадзяюся, вы не перанацэльвалi iх з буйнейшых гарадоў i важнейшых аб'ектаў у нiкуды, як намi было афiцыйна заяўлена?
– Не, таварыш Галоўнакамандуючы! Стратэгiчныя ракеты, з першага дня пастановы на баявое дзяжурства, трымаюць пад прыцэлам усю зацверджаную Вамi стратэгiчную сетку тэрыторыi верагоднага працiўнiка...
– Не верагоднага, а ўжо рэальнага!
– перабiў Прэзiдэнт мiнiстра. Працягвайце, я слухаю...
Мiнiстр працягваў:
– Нашы падводныя лодкi таксама прыведзены ў стан павышанай баявой гатоўнасцi ўздоўж узбярэжжа альянсу - пуск балiстычных крылатых ракетаў гатовыя ажыццявiць у любы момант па Вашаму загаду!..
– А чым дыхае космас?
– пацiкавiўся Прэзiдэнт.
– Думаю, што верагодны... прабачце, рэальны працiўнiк не дагадваецца, што нашы касмiчныя навiнкi ператвараюць iхнi супрацьядзерны славуты парасон у звычайны парасон ад дажджу.
– Ну дык што?!
– абвёў прысутных запаленым поглядам Прэзiдэнт.
– Абатромся i прамаўчым цi пакажам гэтай зажраўшайся дэрмакратыi, адкуль ногi растуць?! Сядайце!
– задаволена кiўнуў ён ваеннаму мiнiстру. Зноў абвёў усiх поглядам i працягваў: - А што чуваць у нашым мiнiстэрстве замежных спраў?
Мiнiстр замежных спраў устаў, адкашляўся.
– Што тычыцца пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыi дружаскай нам дзяржавы, нiводная дзяржава-агрэсар не толькi не ўведамiла нас, але i не спрабуе тлумачыць матывы такой дзёрзкасцi нават у Савеце Бяспекi ААН. Наш запрос у дзяржаўны дэпартамент ЗША аб прычынах i мэтах агрэсii, па сутнасцi, застаўся без тлумачэння. Нам адказалi, што i Расея павiнна быць зацiкаўлена ў тым, каб дэмакратыя ўсталявалася паўсямесна, кiваючы i на нашы ўнутраныя справы...
– Та-а-к... Зразумела... Сеюць вецер... Амерыка яшчэ нi разу не ваявала на сваёй тэрыторыi - думае i цяпер адгарадзiцца акiянам. Дзiвакi! Не ведаюць, з кiм маюць справу!
– раптам Прэзiдэнт змянiў накiрунак думкi.
– А як паводзяць сябе ахвяры агрэсii?
– зноў звярнуўся ён да мiнiстра замежных спраў.
– Якiя з iмi перамовы?
Мiнiстр адказаў коратка:
– Яны просяць дапамогi.
– I мы не можам на гэты раз iм адмовiць!
– падхапiў Прэзiдэнт.
– Не можам i не маем права! Нас вымушаюць!
– У нас няма з iмi агульнай мяжы...
– нясмела ўдакладнiў мiнiстр замежных спраў.
– Згодна мiжнародных абавязацельстваў i пагадненняў...
– Начхаць на мiжнародныя пагадненнi!
– ускочыў Прэзiдэнт.
– Начхаць, як i яны начхалi! Ёсць мора, па якiм нам нiхто не забаронiць плаваць, ёсць варыянты, ёсць супраць сiлы сiла!..
Пахадзiўшы, Прэзiдэнт зноў сеў на месца.
– Так! Нашым сябрам перадайце, што дапамога хутка будзе! I будзе эфектыўнай i нечаканай! Горача ўсiм зробiцца!..
Вытрымаўшы паўзу, Прэзiдэнт звярнуўся да шэфа знешняй разведкi:
– А што нашы вушы i вочы?
– потым рэзка дадаў: - Чаму праспалi?!
Кiраўнiк ФСБ, хвалюючыся, пачаў:
– Я дакладваў Вам, таварыш Галоўнакамандуючы, аб актывiзацыi натаўскiх ваенных вакол аб'екта "А". Гэта ўспрымалася, як дэманстрацыя сiлы i псiхалагiчны цiск... Нават Савет Бяспекi i ў цэлым ААН...
– Ведаю!
– перабiў Прэзiдэнт.
– Ты пра сваё гавары, а пра ААН я ведаю не горш твайго. Якiя планы натаўцаў? На што разлiчваць?
Кiраўнiк ФСБ з неахвотай сказаў:
– Мы распалагаем iнфармацыяй, што галоўны разлiк альянсу на слабасць Расеi...
– Што?!
– зноў ускочыў Прэзiдэнт.
– Што?! Слабасць Расеi?! Я iм пакажу слабасць Расеi!
– голас Прэзiдэнта нервова сарваўся.
Шэф разведкi ўдакладнiў:
– Яны спадзяюцца, што эканамiчныя цяжкасцi не дазволяць Расеi ўмяшацца ў гэты канфлiкт.
– Дурань думкай багацее!
– недыпламатычна заўважыў Прэзiдэнт.
– Так, што яшчэ ёсць у вашых запаснiках?..