Шукае лекавыя травыСабака брудны, нехлямяжы.Паміж няіснасцю і явайПрашкандыбае — зноўку ляжа.Няўжо не знойдзе і загіне?Няўжо ў Чырвонай кнізе лекі?Цвітуць у дворыках вяргіні,Буяюць флёксы ля аптэкі.
СТАЛЁВАЯ РЫБА
Рыба губляе луску —Сталь дамагаецца цела.Па металёвым пяскуРыба знямогла ляцела.Чуеш — як скрыгат расце,Воды стаўбурацца ў гудзе?Безліч смяротных асцейРэчцы патрапілі ў грудзі.Бачыш — хвалюецца сталь,Срэбныя воды ўскіпаюць?Чайка і хлопчык-вудальМарна ратунку гукаюць.На металёвым пяскуСлед пісягом застаецца.Рыба, згубіўшы луску,Блешняй сама абярнецца.
МАТЧЫНАЕ ХВАЛЯВАННЕ
Доўгі вятрыска люляе бярозу,Дужы вятрыска люляе рабіну.Шолахі вабяць паволі да роздуму:Як там адзінаму сыну?
ВЯРТАННЕ
Маці
Са сталага твару згаліў я касмічную змору.І вочы вандроўніка зеўраць нібыта парэзы.Яшчэ не аціхла ў вушах завыванне матораў,А я ўжо бягу да цябе, барадаты гарэза.
НЕВЕРАГОДНАЕ ЗДАРЭННЕ
Купка хлопцаў растала таемнаАдвячоркам ля ног вербалоза.Як у кніжках Станіслава Лема,Адбывалася метамарфоза.Тая сцежка, дзе хлопцы пасталі,Ваўкалакаў не ведала, пэўна:Як анёлы, там людзі ляталіІ саюз ашчаджалі крэўны.Ўсё квітнела, спявала, бруіла…Кожны гмах — як стварэнне прыроды.Дабрыню невядомая сілаВыкрасала паміж электродаў.Колькі цудаў яны прыкмячалі:Трактар жвавенька рухалі промні!Каб не лыпаць дарэмна вачамі,Падзялілі — каму што запомніць.Як будуюць — цікавіўся першы.Як лятаюць — наступнага клопат.Я складаў іншамоўныя вершы,Пераймаў цудадзейны вопыт.
ТРАСКА
У кансероўцы зварухнулася траска.І плаўнікі запрацавалі, што вінты.У плаўнях морквы і лаўровага лістаЯна ўсплывала са статычнае вады.Марудзіць час… лятуць вякі…Траска ўсплывае — новы мацярык.Ня ведаюць спакою маракі.Лунае акіянам рыбін крык.
НАФТАПРАВОД
Паток ільсняны халепнай цячэ.Прыборны зрок пільнуе абмяленне.Хада падземная ўяўляецца лягчэй,Калі хавае ноч свае праменні.Нябачная, няспынная ракаСлухмяна круціць колы механізмаў:Бульдозера, дарожнага каткаІ сродкаў трансагенства і турызму.Паток ільсняны рухае прагрэс.Старэнькі драндулецік-небаракаСпрабуе ля калонкі А-Зэ-эСШлях паліва ўявіць да бензабака.
ВОЎК
Я заплюшчваю вочы і бачу ваўка.Ведаю: ён мой вораг.— Каб ты спарахнеў! — крычу што ёсць моцы. —Каб ты захлынуўся крывёю сваіх ахвяраў!Я паслабляю павекі — гляджу.Воўк не зьнік, але, нібыта спужаўшыся,адбег на бяспечную адлегласць.— Каб ты спарахнеў! — крычу яшчэ мацнейі, раз’ятраны, подбегам набліжаюся да яго.Я трызню помстай!Я вар’яцею ад злосці!Воўк валюхаста пабег мне насустрач.Ад гэтага я раз’юшваюся ўдвая.Я сам раблюся падобным да ваўка.Няхай! Няхай да д’ябла! Няхай да ваўкалака!Бо шэры — мой вораг! Я трызьню помстай!Яшчэ імгненне — і я пашкамутаю гэтую погань!Побач прабег куртаты сабачка.Цяжка дыхаючы, я спыняюся, заплюшчваю вочыі бачу Ваўка.
* * *
Сьвет наш не ведае райскіх мясцін,Мусіць, яны толькі ў кнігах ды песняхКлічуць вандроўнікаў мройным узлессем.Свет наш не ведае райскіх мясцін.Прывіднай зьнічкаю думка ўваскрэсне:Досыць рабіць пісягі каляін, —Свет наш не ведае райскіх мясцін,Мусіць, яны толькі ў кнігах ды песнях.Зьнічка хвіліну трымціць…
ВАБІК
Забі пярун мяне, — я чуюВыразна сумны голас твой!Наперадзе чарот сцяной.Праз чараты на кліч прастую,Бо голас — ТВОЙ!Хаваюць неба чараціны.Хапаюцца за ногі балаціны.А голас кліча, мкне чароўныІ працінае мне душу.Марудна як! Хай парашутМяне на голас выкіроўваў.Я захліснуў бы парашут!Сцяну апошнюю патрушчыў.Насупраць — праз лагчыну — пушча,Дзе пад кашлатаю ялінайДзмуў паляўнічы ў чараціну.
* * *
Даўно не спаў, як ў жаўнерскім ложку.Дакучлівая стома цвеліць толькі.Тваіх вачэй маўклівыя валошкіЗапаланілі зырка наваколле.Ашчадна захаваю сум блакітныУглыбіні чысцюткага ўспаміну.Як Свіслач, вопратку гранітнуюЗа тлумным горадам я скіну.
КАМЕТНАЯ СВАБОДА
Гавораць: двайчы не ўвайсці ў адну раку.Лухта! Я ўвайшоў у тыя ж воды.Трымаў, як скарб, ў руцэ тваю рукуПраз год вандровак і свабоды.Праз галактычныя прасцягі чую спеў.Мацнее сіла прыцягнення з кожным годам.Я толькі сёння раптам зразумеў,Якая ты, каметная свабода.
ТАБЕ
Бягуць успаміны, як хвалі,На бераг з адзінай сасной.І дзён маіх стынуць караліБез пацеркі зыркай тваёй.Ўсё роўна тваёй зараніцыЯ вершамі буду маліцца.
ЧАС ЧАКАННЯ ЛІСТОЎ
Набліжаецца час чакання лістоў —Назапашвай цярпенне.Адшукай у кахання пяшчоту са слоў.Першы ліст не збавенне.Зноў на сэрца ляцяць і ляцяць матылі…Першы ліст не збавенне.І на гэтай найлепшай зямлі на ЗямліЯ не ведаю снення.Зараніцы пачуцці свае даручу.Страціў час вымярэнне!Я да скрыні паштовай на крылах лячу…Соты ліст не збавенне.
* * *
Вэнэра пацеркай мігціць,У аскетычны космас запрашае.Камэты срэбнаколерная ніцьТчэ немаўлятам стужкавыя шалі.У цемры нараджаецца жыццё.Сусьвет — нібыта казачна-умоўны,Чаканьне, як паўночнае ліццёРасплаўленага месяца у чоўны.
* * *
Раней я баяўсяцемры,жудасна-таямнічай,халоднайі бязлітаснай.Ашуканы,я баяўся цемры,але час ператварыўпудзіла боязіу аскепакбезабароннай з’явы.Пануюць ліхтары.Слепяць фары.Палохаюць вогнішчы.
СЯРГЕЮ ПАЛУЯНУ
Вы клікалі мяне — восья прыйшоў,З воч паздзіраў усім павязкі.Але, як матылі, з усіх куткоўВы паляцелі на святло, а не на краскі.
ХАЛЕПА
Вандроўнік маўчаў, ён быў дзіўны вандроўнік,Сядзеў і маўчаў, як нямко.На вуліцы халепа смеціла слотай —Найбольш пад акном у святло.Які ж ты вандроўнік — мармоль засцянковы,Калі назапасіць гісторый не змог.Праз халепу месяц сляпіўся замовайЯк новы вандроўнік ступіў на парог.А потым яшчэ і яшчэ, як навала,І цесна зрабілася ў хаце са шкла і металу.Гарбатай усіх частаваў — і чатыры фаеркі няспыннаВыключна займаліся вырабам кіпеню…— Ты дзіўна падобны на Анцева сына, —Прамовіў з гасцей нехта ў спіну мне.І болей ні гуку, у цішу закуты.Я сціснуў далонямі вушы — пакута.