Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Вяртанне

Аркуш Алесь

Шрифт:

ЧОРНЫЯ ПТУШКІ

Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы Ў жудасны колер. Голае поле. Дарога. Калёсы. Вецер у коле. Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы… Птушак няволяць — Гоняць, як хмару, птушыныя лёсы. Вецер у коле. Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы… Цьмяна у полі. Пругкія крылы, як вострыя лёзы. Вецер у коле. Чорныя птушкі ўсадзілі ў нябёсы Крылы. Даволі! Ўпалі на глебу чырвоныя сьлёзы… Вусьцішна ў полі.

НАТОЎП

Натоўп рухаецца па шляху, брукаваным жывымі чалавечымі галовамі. На адзіным дрэве ўскрай бясконцай людской плыні пугачом сядзіць вірлавокі дзядзька. — Хадынка нібыта, Хадынка нібыта… — бесперапынна мармыча ён. Ці ён папярэджвае, ці ён пытаецца? Натоўп моўчкі абмінае дзівака. Каб неяк прыхаваць пачатак і канец, масянжовы месяц спрабуе захінуць залатое сонца. Але сонца паглынае цемру, і натоўп — як на далоні. Толькі дзе той пачатак, дзе той канец? Углядайся да зьнямогі, а калі стомішся, то шлях, брукаваны чалавечымі галовамі, здзівіць бязлюддзем.

ДЫСКУСІЯ

«Я з Вамі не згаджаюся, выкладчы», — І яйка курыцу вучыла, Нягледзячы на розум матчын. І непісьменны ведаў больш магістра. Я за траісты Саюз сумлення, ведаў, апантанасці. Хапае і ў маіх развагах таннасці. Затое некалі панурыцца І слухаць міратворныя сівыя байкі. А што калі зарэзаная курыца Нам несла залатыя яйкі?

НА ВЕЧАРЫ ПАЭЗІІ

Анатолю Сысу

О, колькі нас вояў Мянціць языкамі, І то калі ў гэтым Няма небяспекі. — Ты сам паспрабуй. …І стаю перад вамі, І вусны дранцвеюць, І шэпты, як здзекі. З чаго распачаць Мне размову, каб словы Прытулак знаходзілі — Ў душах сагрэцца? Якія узрушаць Жыццёвыя сховы, Каб грукала слова Аб сэрца да сэрца? Хвіліны маўчання Даўжэй за гадзіны. З чаго распачаць?.. Пачынаю з Радзімы.

ДЭЛЕГАТ

Сто тысяч людзей дэлегата Сем дзён выбіраюць на Сойм. Сто тысяч пытанняў узнята. (Багата прыкрыюць крысом.) Дзве тысячы кандыдатаў Люд вынес на суд грамады. З іх кожны прамоўца выдатны І вораг нішчымнай вады. З іх кожны грамадзкі руплівец… А гэты глядзіць немаўлём. Хто ў позірк паверыў шчымлівы? Хто праўду заблытаў жыццём?

Я САМ УБЫЧЫЎ

Не пазычай мне сваіх воч, Я сам убачыў, не дзіця, Сусветаў бездань — калі ноч, А калі дзень — мяжу жыцця. Яшчэ я ўбачыў птушкі след, Што на шляхах вятроў, аблок, І як займаецца сусвет, Дзе панаваў мярцвячы змрок. І цуды дробныя — наўзбоч, Не патрабуюць адкрыцця. Не пазычай мне сваіх воч, Я сам убачыў, не дзіця.

МЯНТУЗ

У сонных водах рэчкі Гайна Жыццё віруе разнастайна. Міфалагічныя істоты Мянтуз пакінуў без работы. Як вадзянік, людзей пужае, Лятае ноччу на кажане. Сарвецца — плёх — буйныя хвалі На строме рэчку абганялі. А рыбакам замест улову Заблытаў лёскі адмыслова. Гучней за музыку «Дып папал» Раўлі гурбою — ну і д’ябал!

ГОСЬЦЯ

Ты ўвайшла нечакана, ікліва. Я пісаў і нічога не чуў: Ад гранёнага слова шчаслівы, І ад роспачы слёзы ўваччу. Ты ўвайшла і як сябру сказала: — Добры дзень, кандыдыт на Парнас! Ты прабач, на хвілінку з вакзала… Ну як справы? Відаць, ужо ас?! Прыгадала было здарэнне, Толькі ў ім я сябе не пазнаў. — Вось прывезла літроўку варэння, Гэта вішні, як ты заказаў. І пайшла, і як воблака знікла, Нават дзверы не рыпнулі ўслед. Толькі білі гадзіннікі звыкла Ды літроўку разглядваў буфет. Хто яна, таямнічая госьця? Я не ўспомню, не ўспомню ніяк! Гэта сон, гэта мне падалося… Слоік вішняў — пакутлівы знак.

У КАЛГАСЕ

Не лясы тачыце, а косы… У горадзе іншае лета. Кіруе студэнтамі босы Дзед Жычка. Яфрэйтар кабетаў. Навука сялянскага быту Даецца, не так, каб адразу… Ваду ліе з конаўкі Рыта, Як стромкую рэчку Каўказа. Дзед Жычка у новай фуражцы (Са службы вярнуўся Камосін) На фоне будынкаў фуражных Заслухаўся спевам калосся.

ПАЭТКА-ДЗЯЎЧЫНА

У таршэра сталёвая лапа. У таршчэра прыватнае вока. Невялічкая штучная малпа, Як анёлак, аблётвае цокаль. Акуляры, стаміўшыся дужа, Утаропяцца з гэтай прычыны. Спадзяюся, цудоўнага мужа Адшукае паэта-дзяўчына.

НА ПАЛЯВАННІ

Бусел — балотны каморнік — Мерае багну рупліва. Шчыльны трыснёг ледзьве горне Вецер — стары і сварлівы. Порсткі сабака дзядзькі Ягора Раптам замёр, быццам стодка з фарфору.

КРАІНА ВЯЛІКАГА МАТЫЛЯ

Вусені на гусенічным ходзе соўгаюцца па здратаванай глебе. Брыдка. Паўсцістыя, пачварныя, яны ведаюць выйсце: кожны шукае краіну Вялікага Матыля. Калі ўзыходзіць сонца, варушацца на ўсход, калі хаваецца — назад варочаюцца, паўсцістыя, пачварныя. Як ноч — ад стомы дранцвенне. У сне народзяцца крылы.
Поделиться с друзьями: