ЖАНРЫ

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён нiчога не зразумеў, але каб не паказаць, што нiчога не зразумеў, важна пайшоў да адчыненых дзвярэй харчэўнi. Бурацiна схапiў яго пад крылы за бакi, прыкрыўся яго хвастом i на кукiшках прабраўся на кухню, да самага камiнка, дзе мiтусiўся лысы гаспадар харчэўнi, круцячы на агнi ражны i скавародкi.

– Пайшоў прэч, старое булённае мяса!
– крыкнуў на пеўня гаспадар i так паддаў нагой, што певень:

– Ку-дах-тах-тах!
– з роспачным крыкам вылецеў на вулiцу да псрапалоханых курэй.

Бурацiна, незаўважаны, шмыгнуў мiма ног гаспадара i прысеў за вялiкiм глiняным збаном.

У гэты час пачулiся галасы Карабаса Барабаса i Дурамара.

Гаспадар, нiзка кланяючыся, выйшаў iм насустрач.

Бурацiна залез у глiняны збан i там прытаiўся.

Бурацiна даведваецца пра таямнiцу залатога ключыка

Карабас Барабас i Дурамар падсiлкоўвалiся смажаным парасём. Гаспадар падлiваў вiна ў шклянкi.

Карабас Барабас, абсмоктваючы парасячую нагу, сказаў гаспадару:

– Дрэнь у цябе вiно, налi хiба мне вунь з таго збана!
– i паказаў косткаю на збан, дзе сядзеў Бурацiна.

– Сiньёр, гэты збан пусты, - адказаў гаспадар.

– Хлусiш, пакажы.

Тады гаспадар падняў збан i перакулiў яго. Бурацiна з усяе сiлы ўпёрся локцямi ў бакi збана, каб не вывалiцца.

– Там нешта чарнеецца, - прахрыпеў Карабас Барабас.

– Там нешта бялеецца, - пацвердзiў Дурамар.

– Сiньёры, скула мне на язык, прастрэл мне ў паяснiцу, - збан пусты!

– Калi так, стаў яго на стол - мы будзем кiдаць туды косцi.

Збан, у якiм сядзеў Бурацiна, паставiлi памiж дырэктарам тэатра лялек i прадаўцом лячэбных п'явак. На галаву Бурацiна пасыпалiся абгрызеныя косцi i скарынкi.

Карабас Барабас, выпiўшы шмат вiна, падставiў да агню бараду, каб з яе капала налiплая смала.

– Пакладу Бурацiна на далонь, - выхваляючыся, гаварыў ён, - другой далонню плясну, - мокрае месца ад яго застанецца.

Нягоднiк цалкам гэтага заслугоўвае, - пацвярджаў Дурамар, - але спачатку яму добра было б паставiць п'явак, каб яны выпiлi ўсю кроў...

– Не!
– стукаў кулаком Карабас Барабас.
– Спачатку я адбяру ў яго залаты ключык...

У размову ўмяшаўся гаспадар, - ён ужо ведаў пра ўцёкi драўляных чалавечкаў.

– Сiньёр, вам няма чаго стамляць сябе пошукамi. Зараз я паклiчу двух кемлiвых малайцоў, - пакуль вы падмацоўваецеся вiном, яны хутка абшукаюць увесь лес i прыцягнуць сюды Бурацiна.

– Добра. Пасылай малайцоў, - сказаў Карабас Барабас, падстаўляючы да агню вялiзныя падэшвы. I паколькi ён быў п'яны ўжо, дык на ўсё горла заспяваў песню:

Дурны i рахманы

Мой народ драўляны.

Уладарнiк лялек

Вось хто я, каб зналi...

Грозны Карабас,

Слаўны Барабас...

Лялькi прада мною

Сцелюцца травою.

Нават i на кралю

Бiч не мае жалю,

Бiч у сем хвастоў,

Бiч у сем хвастоў.

Як махаць iм стану

Мой народ слухмяны

Песенькi спявае,

Грошыкi збiрае

У маю кiшэнь,

У маю кiшэнь...

Тады Бурацiна змененым голасам завыў з глыбiнi збана:

– Адкрый таямнiцу, няшчасны, адкрый таямнiцу!..

Карабас Барабас ад нечаканасцi гучна ляснуў скiвiцамi i вылупiўся на Дурамара.

– Гэта ты?

– Не, гэта не я...

– Хто ж сказаў, каб я адкрыў таямнiцу?

Дурамар верыў у забабоны; апрача таго, ён таксама выпiў шмат вiна. Твар у яго пасiнеў i зморшчыўся ад страху, нiбы грыб смарчок.

Гледзячы на яго, i Карабас Барабас заляскаў зубамi.

– Адкрый таямнiцу, - зноў завыў таемны голас з глыбiнi збана, - iнакш не ўстанеш з гэтага крэсла, няшчасны!

Карабас Барабас паспрабаваў усхапiцца, але не мог нават i прыўзняцца.

– Яку-ку-кую та-та-таямнiцу?
– спытаў ён, заiкаючыся.

Голас адказаў:

– Таямнiцу чарапахi Тарцiлы.

Ад жаху Дурамар павольна палез пад стол. У Карабаса Барабаса адвiсла скiвiца.

– Дзе знаходзяцца дзверы, дзе знаходзяцца дзверы?
– нiбы вецер у комiне ў асеннюю ноч, правыў голас.

– Адкажу, адкажу, замоўкнi, замоўкнi!
– прашаптаў Карабас Барабас. Дзверы - у старога Карла ў каморцы, за намаляваным камiнкам...

Толькi ён прагаварыў гэтыя словы, з двара ўвайшоў гаспадар.

– Вось надзейныя малайцы, за грошы яны прывядуць да вас, сiньёр, хоць самога чорта...

I ён паказаў на лiсiцу Алiсу i ката Базiлiо, якiя стаялi на парозе. Лiсiца пачцiва зняла стары капялюш.

– Сiньёр Карабас Барабас падорыць нам на беднасць дзесяць залатых манет, i мы аддадзiм вам у рукi нягоднiка Бурацiна, не сыходзячы з гэтага месца.

Карабас Барабас залез пад бараду ў кiшэню камiзэлькi, выняў дзесяць залатых.

– Вось грошы, а дзе Бурацiна?

Лiсiца некалькi разоў пералiчыла манеты, уздыхнула, аддаючы палавiну кату, i паказала лапай:

– Ён у гэтым збане, сiньёр, у вас пад носам...

Карабас Барабас схапiў са стала збан i раз'юшана шпурнуў яго на каменную падлогу. З чарапкоў i кучы абгрызеных костак выскачыў Бурацiна. Пакуль усе стаялi, разявiўшы раты, ён, як страла, кiнуўся з харчэўнi на двор проста да пеўня, якi ганарлiва разглядаў то адным вокам, то другiм здохлага чарвячка.

– Гэта ты мяне выдаў, стары катлетны фарш!
– злосна выцягнуўшы нос, сказаў яму Бурацiна.
– Ну, цяпер iмчы што маеш духу...

I ён моцна ўчапiўся ў яго генеральскi хвост. Певень, нiчога не разумеючы, растапырыў крылы i кiнуўся бегчы на цыбатых нагах. Бурацiна - у вiхры - за iм, - з гары, цераз дарогу, па полi, да лесу.

Карабас Барабас, Дурамар i гаспадар харчэўнi апамяталiся нарэшце ад здзiўлення i выбеглi ўслед за Бурацiна. Але колькi яны нi азiралiся, яго нiдзе не было вiдаць, толькi далека па полi iмчаўся з усяе сiлы певень. Але паколькi ўсiм было вядома, што ён дурань, то на гэтага пеўня нiхто не звярнуў увагi.

Поделиться с друзьями: