ЖАНРЫ

Здубавецьця (кнiга) (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дык яго слабiць?

– Не.

– Яго крапiць?

– Не.

– Тады ён здаровы. Навошта да мяне прывяла?

– Дык ён, паночак, дрышчыць...

Свой адлiк

Адна дзеўка йшла на Пятра дый прыгаворвала сваёй касматачцы:

– Знай, пятля, калi было Пятра, намуразалася, як вiшань...

У кожнага свой адлiк часу.

Рэшата

Пра дзяўчыну, слабую на перадок, канкрэтна пра ейную масёху казалi вушацкiя:

– Гэта ўжо такое рэшата, што й пасеiна адна ня затрымаiцца.

Вобраз рэшата прынiжаны, затое выразна.

Як гэта?

Вушацкая студэнтка загуляла ў Менску. Просiць, каб мацi пайшла ў бальнiцу, узяла даведку, што яна дома прахварэла. Трэба вучобу на год "отсрочить". А мацi нiяк ня можа ўзяць да толку:

– Як гэта адсрачываць? Цi табе, дачушка, далi мяшалкай па срацы?

Захацелi сьцiснуць

Мама прыйшла з канцэрта й пра сучасную моду кажа:

– Паразьдзiралi ўсё, дык спаднiцамi захацелi сьцiснуць...

Выходзiць, што й з моды ёсьць выгоды.

Цяпер

Вушацкая жанчына заўважае:

– Цяпер дзевак замуж аддаюць цельных - тры месяцы пабудзiць i ацелiцца. Ня глядзяць, што цельная, бяруць. Раней бальшыной бралi няцельных, а цэлых.

Па клопату

Старыя цёткi кажуць сваiм аднагоднiцам:

– Ну што, сваiх курэй на курасаднi пасадзiлi ды ўспакоiлiся?

Адгiлела, ад'юрэла, адабрала.

Сама музыка

Мужык на худую жонку:

– Iскрыпка мая, балалайка мая.

Поўна хата музыкi.

Рамонт

У местачкоўца жонка высокая, а ён маленькi. Ды, напiўшыся, жонка б'е й б'е яго. Грокат, грукат стаiць. Выйшла гаспадыня з хаты пасьля чарговае бойкi, а суседка й пытаецца:

– Што ты, Полька, рамонт рабiла?

Неяк гэтая Полька п'яная разьбiла галаву. Абстрыглi нагала. Дык сябры пытаюцца ў цiхманага мужыка, цьвелячыся:

– Цi адрасьлi валасы, цi можна ўжо баньцiкi завязаваць?

Баялася

Вушацкая была за армянiнам замужам. Калi стрэслася бяда ў Арменii, яна была ў мацi ў Вушачы. Мацi замужнiцы казала пасьля:

– Баялася дачка, што мужык затросься й алiментаў ня будзiць.

Блiнная прафесiя

Лiчылася з даўнiны ў вушацкiх: шавец шыiць, а жонка з голаду выiць. Часта яшчэ канкрэтней удакладнялася:

Сядзiць мужык на палiцы,

Шыiць боты, рукавiцы.

Што пашыiць, то прапьець,

Прыдзiць дамоў - жонку бьець.

Пра каваля ўжо iнакш прыгаворвалася: каваль куець, а жонка пяець.

Пра млынара таксама ня сумна казалася: млынар шапку абтрасець, а жонка блiноў напячэць.

Выходзiла, што самая хлебная, нават блiнная прафесiя ў млынара. Цьвялiлася ж папеўка гарэзна:

Ой, млынар, ты млынар,

А я млынарыха.

Каб з табою мы, млынар,

Ня зробiлi лiха.

Дзе кашуля бялейшая

Казала вушацкая маладзiца, як мацi ейная паважала бацьку, стрэнчыла каля яго. Каб пад'еты быў, каб у карэлiках ня хадзiў, заўсягды давала яму чысьцейшую надзетку якую. Калi касiў, ад усiх на лузе сьвяцiўся. I мацi сама, было, нясе есьцi гаспадару свайму й малых пасылае. Дзецi й пытаюцца:

– А дзе ж мы бацьку нойдзiм?

– Дзеткi, глядзiце, дзе кашуля бялейшая.

I прыгадваецца, як песьня пытаецца:

Сягоньня субота,

А заўтра нядзеля.

Чаму ў цябе, хлопча,

Кашуля нябела?

Калi ж

Жанчына прыйшла ў вушацкi клуб. Моладзь адпаведна з часам i модай танцуе павольны танец. Глядзела, глядзела жанчына, чакала, чакала дый ня выцерпела:

– Дык калi ж яны ўжо танцаваць пачнуць?

У вырай

Маладзейшы сусед запрашае старэйшага гадамi на рыбу (у нас кажуць дасюль: пайсьцi на рыбу, у ягады, у грыбы). Старэйшы аднекваецца:

– Ня мае гады на рыбу хадзiць - у вырай зьбiрацца пара!

Сон на руку

Ранiцай жонка крыўдзiцца мужыку:

– Аж замарылася, пакуль з табой увосьнi сварылася.

Мужык пытаецца:

Чаму?

– Дык ты першы пачаў.

Галоўнае не ўступiць, хоць усрацца, а не падацца.

Барышы

Мама неяк тлумачыла мне, што барышное - гэта агуркi, цыбуля, рэпа й iншая гароднiна. Iм барышуюць, пьюць барышы: гарэлку, вiно цi якую юруху. I кажуць жа: бабы качэргi мянялi, а барышы пiлi.

Кароткi дыялог

Каля бочкi зь пiвам.

– Цi добрае ваша пiва?

– Пакуль што нi зь кiм ня бiлася.

Ад жарту пiва яшчэ п'янейшае робiцца.

Па-свойму чуе

Дзед Селiвей любiць унука. Баiць яму казкi. Бярэ з сабой на Вечальле рыбу вудзiць, на чаўне возiць. А малы чуе па-свойму дзедава ймя й клiча: дзед Салавей. I дзедаваму вуху прыемна гэткае нядачуваньне ўнука.

Гасьцiннасьць

Сват свацьцю частаваў ды прыгаворваў:

– Хлiбай, хлiбай, свацьця, а то ўсё роўна сучка зьесь...

I гасьцiнна й ашчадна. Усё адначасна.

Шчасьлiвая старасьць

Спаткалiся старыя прыяцелькi. Гукаюць спамiж сабой.

Чаго цябе ня вiдаць?

– Печы пiльнуюся.

– Ты хiба памiраць сабралася?

– Во! А каму я печ кiну. Цэлы дзень са старым сварымся - то я кажу яму, каб пасунуўся на пяколак, то ён мне. А ўсё ж нейкi рух.

На сваiм

Папрасiўся чалавек пагрэцца ў хату. Як грэцца дык грэцца. Ужо й ноч надыходзiць. Цярплiвыя гаспадары кажуць, каб начаваў, бо самiм адпачываць хочацца, а госьць на сваiм стаiць:

– Хоць да дня дабуду, а начаваць ня буду!

Важна захаваць прынцып.

Студэнтка

Iлонка адну зьмену была ў пiянерскiм лагеры недзе каля Кублiчаў. Адбыла. Прыехала. Пытаемся:

– Якая ў вас пiянерважатая была?

– Студэнтка, што ня паступiла ў iнстытут.

Бяседа

Марушка нябыццам сур'ёзна казала:

– Лепей бяседы няма, чьм хаўтуры: ня трэба нi дары, нi грошы. Сеў, напiўся, пад'еў - хочаш, кажы дзякуй, хочаш - не. Бо, як памрэць чалавек, каб хто ў хаце памог, а як за стол - дзьверы ня счыняюцца.

Показка сумна жартуе: наеўся, як дурань на хаўтурах.

Поделиться с друзьями: