Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Жыцьцё пад агнём

Юрэвіч Лявон

Шрифт:

– «Zur"ucktreten», - адступі назад.

Зараз пад’ехалі аўтобусы й «ахвотнікаў» павязьлі недзе, а Барыс падзякаваў мне за параду.

Песьні Першага Беларускага Штурмовага Зьвязу

Чутны гоман — там войска сьпявае, Ўвёсцы водгалас рэха чуваць. Беларускі жаўнер прыбывае Ў сваю вёску начлегам стаяць Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы, Беларусь — родны край бараніць. Хоча скінуць чужыя аковы Ў вольным краі, каб вольным мог жыць Людзі кветкамі іх абкідаюць, А дзяўчаты цалункі ім шлюць Яны з радасьцяй гэта прыймаюць Так прыгожа празь вёску ідуць. Па кватэрах гаворка, шаптаньні, Прысяганьні, ў вачох поўна сьлёз, — Ноч прайшла, надыйшло развітаньне Бо жаўнера такі ўжо лёс. Беларускае войска сьпявае — У крывавы гатуецца бой, А дзяўчына жаўнера пытае, Чаму браць ён ня хоча з сабой.

Родная краіна

Шкода роднае Краіны І тый міленькай дзяўчыны, Шкода, шкода, баліць сэрца, Яна гіне ў паняверца. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Яна, бедная, чакае, Горкі сьлёзы пралівае А я тутка між чужымі Тужу вечна за сваімі. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Але прыйдзе і хвіліна Калі любая дзяўчына Зможа пры мне пасядзеці І ў вочкі паглядзеці. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Ў нас гаворкі будзе многа, Ў аднога і ў другога. Што чуваць і як жывецца Да чаго кожны імкнецца. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны! Будзем Бога мы прасіці, Каб пазволіў разам жыці Па прайшоўшай завірусе Ў сваёй роднай Беларусі. Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі! Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!

Новыя часы

Ўжо новыя часы для нас наступаюць, Бо і нас у войска сваё заклікаюць. Ня сумуй, дзяўчына, і ня плач сьлязамі Як зло пераможам, дык зноў будзем з вамі. Мы роднай старонцы йдзём усе служыці І ворага злога ўсюды будзем біці, Бо дзе лясы, рэкі, дзе старонка тая, Гэта край наш родны — Беларусь сьвятая. Дык мы ж, яе дзеці, будзем ёй служыці І колькі сіл хваце будзем бараніці. Каб наша змаганьне марна не прапала І Беларусь вольнай як найхутчэй стала. Дык я заклікаю ўсіх з усёй сілы Бараніць край родны да самой магілы. І хоць бы прыйшлося жыцьцё ёй аддаці, Мы ўсе ж гэта зробім, бо яна нам маці.

Нямеччына, травень 1941 г. Б. Д-ч.

Поделиться с друзьями: