Ад сяўбы да жніва
Шрифт:
Пасля трэба было б яшчэ расказачь пра тое, як ён вярнуўся дахаты, у спаленую вёску. Толькі з мамай i Верай, старэйшай сястрой, бо тата ix адразу пайшоў удагон за ворагам. Расказаць бы пра тое, як маленькі чатырнаццацігадовы хлапчук ішоў сюды цэлых сорак кіламетраў пеша. Лідзія Пятроўна, настаўніца, прачытала ў газеце, што тут адкрываецца школа, у якой будуць вучыць друкаваць кніжкі. I ён адразу пайшоў. Як ён блуісаў па вуліцах зусім незнаёмага горада, паку ль не знайшоў сабе сякога-такога прытулку!.. Як ён думаў пра хлеб, пакуль для ix не наладзілася сталоўка.! Як ён мёрз у сваім летніку, пакуль ім не выдалі форменнай вопраткі!.. Расказаць аб гэтым трэба было б хоць бы для таго, каб давесці, што ён, Міхась, нічога не збаяўся. Што вось дамогся свайго: ён тут хутка закончыць вучобу i будзе па-сапраўднаму друкаваць кніжкі. Надрукуе тады i дзядулевы — усе тыя казкі i вершы, што так хвалявалі калісьці малога Міхаську…
Трэба, безумоўна, трэба было б пра ўсё гэта расказаць. Але Бабашка не асмеліўся, ды i не паспеў. Ён так разгубіўся, што нават не змог прывітацца.
Вялікія вокны друкарні зусім замураваныя дзівоснымі ўзорамі дзеда-мароза. За імі — над горадам — позняя ноч. A ў цэху — гул машын, аднастайны, як гоман марскога прыбою.
З-пад барабана на доўгія лучыны «пальцаў» няспынна плывуць аддрукаваныя аркушы. Маленькі друкар Міхась Лазунок сочыць за імі i марыць.
…Ашто, каб цяпер — адчыняюцца раптам дзверы i ўваходзіць той самы дзядуля. Яшчэ больш: ён падыходзіць сюды, да машыны, i спачатку не кажа нічога, а проста бярэ верхні аркуш i моўчкі глядзіць. I толькi ўбачыўшы, як спраўна Міхась Лазунок друкуе яго Талаша, дзядуля кажа: «А як жа ты называется, хлопча?»
«Ох ты, таксама надумаўся! — прыемна ўздрыгвае Міхась, як быццам прачынаючыся ад салодкай дрымоты. — Чаго ён пойдзе сюды так позна. Зрэшты, без пропуска яго i не ўпусцяць. Ды i наогул ніколі ён сюды i не хадзіў…
А чаму б яму i не прыйсді? — зноў вяртаюцца цёплыя мары. — I пропуска яму ніякага не трэба: яго сам дырэктар прывёў бы. Тут я кнігу яго друкую, дык як жа яму не зірнуць! А што, як, i праўда, цяпер…» Ох, вы, мары! Неверыцца, не верыцца, а потым зноў — цік! — i паглядзіш на дзверы. Немагчымае здасца настолькі магчымым, што па ўсім табе раптам забегаюць салодка-казытлівыя мурашкі. Апусціш над працай галаву — i здаецца, што вось ён, дзядуля, стаіць над табой i глядзіць… Зробіцца неяк горача-горача, добра-добра. Проста так-такі i верыш, што вось ён стаіць…
— Ну, памочнік, як справы?
Ох ты!.. Ну, чаго, гэта ж майстар. Іван Сымонавіч глядзіць на Міхася i ўсміхаецца.
— Бачыш, — кажа ён, памаўчаўшы, — глядзець трэба пільна, уважна, а задумвацца лішне каля машыны не варта. Наша, брат, справа з табой такая, што мы нічога асаблівага не прыдумаем. «Дрыгвы» мы, братка, з табой ке напішам. А за гэтую штучку дык нам будзе брыдка.
Скажы ты, i як ён заўважыць: гэтая «штучка» — маленькая доўгая плямка паміж радкамі слоў.
— А я, таварыш майстар, не заўважыў,— зусім вінавата гаворыць Міхась.
— Нічога, паробіш хоць з палавіну майго — заўважыш…
Іван Сымонавіч паварочвае ручку матора ўлева, i вялікая машына паслухмяна спыняе працу. Пакуль ён, запаліўшы над высунутым талерам лямпачку, шукае i выраўноўвае ў ирабельным матэрыяле тую «штучку», якая робіць зусім непатрэбную ў кнізе плямку, Міхась сочыць за працай яго вялікіх запэцканых рук.
— Таварыш майстар…
— Ну?
— Ці можна мне ўзяць адзін такі ліст дахаты? Чытаць.
— А ты любіш чытаць? — пытаецца майстар, не адрываючы позірку ад работы.
Яму, відаць, зусім неўпрыцям, што гэтым пытаннем ён закрануў найбольш жывое месца ў душы свайго памочніка.
— Ого! — радасна кажа Міхась. — Я чытаю, таварыш майстар, вельмі многа. Бо вось вам — зірніце сюды.
Іван Сымонавіч перастае стукаць i глядзіць на Міхася.
— Працуем мы, таварыш майстар, восем гадзін. Застаецца — шаснаццаць, — гаворыць Міхась. На слове «восем» ён загінае адзін налец, а на «шаснаццаць» — два. — Шаснаццаць гадзін я свабодны. Ну, дык вось i чытаеш.
Іван Сымонавіч умее заўважаць, I цяпер ён адразу заўважае, што галоўнае тут — не «шаснаццаць гадзін»…
— Табе б, малец, вучыцца, — кажа ён, пазіраючы ў вочы Бабашкі.
— А я i найду, — усцешана адказвае Міхась. — У вячэрнюю школу для дарослых.
Пакуль майстар, выпрастаўшыся, папраўляе заключку, Міхась вырашае нарэшце снытацца ў яго пра сваё найбольш важнае.
— Дзядзька, — кажа ён, першы раз сёння выходзячы са службовага тону, — скажыце мне, а гэтае вось слова… ну, прозвішча мае на лісце, яно i ў кнізе застанецца?
Майстар i тут адразу здагадваецца, у чым справа.
— Вядома, застанецца, — кажа ён. — На тое мы яго i паставілі, каб засталося.
Гаворачы гэта, Іван Сымонавіч неяк дзіўна ўсміхаецца. Але Міхась не заўважае гэтага…
Некалькі дзён пасля гэтага галоўны рэдактар выдавецтва, падпісваючы да выпуску ў свет першы, так званы «сігнальны», экземпляр новага выдання аповесці Якуба Коласа «Дрыгва», зрабіў тэхнічнаму рэдактару заўвагу.
— Наогул, уражанне даволі прыемнае, — гаварыў ён, гартаючы кнігу. — Чаму, аднак, паважаны Лазар Міронавіч, мы з вамі ніяк не можам поўнасцю пазбавіцца недахопаў? Хоць два, хоць адзін, хоць маленькі,— a ўсё ж такі павінна нешта быць. Вось i тут: няма чаго іншага, дык хоць абрэзку сапсавалі. Ну, чаш гэта варта, зірніце.
Ён павярнуў разгорнутую кніжку бокам. На полі, даволі-такі далека ад краю, стаяла зусім непатрэбнае ў кнізе слова — «Лазунок».
— I тут вось, i тут, — гартаў старонкі галоўны рэдактар.
Убачыўшы яшчэ разоў некалькі тое лішняе слова, тэхрэдактар нарэшце згадзіўся, што гэта — хоць i нязначны, але таксама недахоп.
Згадзіцца з гэтым ніяк не змог бы толькі той, чыім прозвішчам было гэта «лішняе ў кнізе» слова. Дзе там лішняе! Міхась ледзь дачакаўся таго дня, калі ў кіёску з'явілася «Дрыгва» — першая кніга, у стварэнні якой ён прымаў иепасрэдны ўдзел.
I вось яна нарэшце ў яго руках!
Іван Сымонавіч не ашукаў: на палях кнігі ажно вунь колькі разоў паўтараецца Міхасёва прозвішча. Пусціш старонкі з-пад пальца — дык толькі i мільгае: Лазунок, Лазунок, Лазунок… Шкада толькі, што сям-там яно прыхвачана нажом, як быццам распілавана наўздоўж. Ну, ды гэта — драбніца! Бываюць i горшыя недахопы.
Бабашка доўга стаіць каля кіёска, бясконца гартае кнігу, i ўсмешка не сходзіць з яго вачэй.
1947
ЛІПА І КЛЁНІК
Галі
1
Зялёны домік дарожнага майстра стаіць каля самай шашы.
Праязджаючы тут на машыне, на хаду можна заўважыць толькі зялёныя сцены, зялёны плоцік, белыя ліштвы вялікіх акон і стракаты чарапічны дах. Потым абапал дарогі зноў пабягуць дрэўцы прысадаў, тэлеграфныя слупы і за слупамі то поле, то лес…
Не заўсёды заўважыш з машыны, што ў гэтым прыгожым, адзінокім доміку жыве Ліпа, дзяўчынка, якой нядаўна пайшоў пяты год.
Спачатку, калі яна прыехала ў гэты домік, Ліпе было вельмі цікава стаяць пры дарозе, махаць рукамі на кожную машыну і на кожную з іх нацкоўваць свайго неразлучнага сябра — старога калматага сабаку Дзіка.