Албанскае танга
Шрифт:
Бычкоўскія дзеўкі чатыры разы езьдзілі ў Гарадок на рэпэтыцыі, але ўсё адно: суладнага сьпеву з аркестрам ніяк не атрымлівалася. Дый з вымаўленьнем былі праблемы. Вось і цяпер, сёмым прагонам, дзеўкі гукнулі: – «Радам, радам», – Нінэль Іванаўна бліснула гнеўным вокам, пяюхі, схамянуўшыся, выдыхнулі: – р-рядасть и бида…» – і далей прасьпявалі як належыць:
Нада, нада цьвёрдый даць атвет:Солнечнаму миру – Да! Да! Да!Ядзернаму взрыву – Нет! Нет!– Н-ниэ-эт! – выдыхнула разам зь пяюхамі Нінэль Іванаўна, дырыгуючы фінал песьні ў экспансіўнай манеры Густава Эрнэсакса [2] – трасучы галавой і ўзьнятымі ўгору кулакамі.
Пасьля восьмага прагону Лёшка, які кіраваў аркестрам і ўадначас граў на баяне, аддзьмуўся, змучана прамовіў:
– Ну што, давай свайго саліста…
Нінэль Іванаўна агледзела залю.
– Рэм Ісаевіч! – у голасе прагучала лёгкая паніка. Нінэль Іванаўна прабегла па залі, выскачыла ў калідор, потым, расьпіхваючы дзяўчын у нацыянальных строях, вылецела на падворак.
2
Знакаміты эстонскі харавы дырыгент.
Конец ознакомительного фрагмента.