Блакіт і золата дня
Шрифт:
– Вяртайся, бадю, або давай грошы за праезд крэса. Тут табе не задрыпанца якога зямля, а яго крулеўскае мосці пана Якуба Знамяроўскага з Ліды. Наша, цыганскае, царства! Калі грошай няма, дык прызнавай яго за караля, злазь са сваёй спірэпы і шыбуй пешака да палаца. Не - атрымай дубцы і гэн хоць да д’ябла! Дзевяць год мы тут гаспадары, прывілею зацвердзіў кароль польскі, хоць мы ім платы падпіраць можам, калі захочам.
– Я табе паразмаўляю, цыганская храпа!
– Яноўскі выцягнуў шаблю, хоць добра бачыў, што ражны ў цыганоў даўжэйшыя.
Цыган у адказ флегматычна сунуў амаль пад нос конніку кулак, падобны на валасаты гарбуз, і... атрымаў плазам удар па галаве.
– На калені, хлопы!!!
У той самы момант яго атакавалі. Ён закрудіўся, адмахваю-чыся шабляй і атрымліваючы адчувальныя штуршкі ражноў. Адзін з нападяючых спрытным ударам ражна па падкаленных жылах каню прымусіў жывёліну спатыкнуцца. Яноўскі прыпомніў, што цыганы мастакі адным такім ударам зваліць быка, які імчыць “на поўны намёт”, і таму, не чакаючы ганебнага фіналу, сцёбнуў каня карбачом пад пах і так пусціўся дарогаю, што толькі пыл закурэў.
Каня ўдалося стрымадь толькі тады, калі за павароткаю дарогі ўстаў ва ўсёй прыгажосці “стальны град” цыганскага каралеўства. Злева была рэчка, справа, з-за далёкіх узгоркаў, выглядалі стрэхі вёскі, а паміж ракою і вёскай, бліжэй да ракі, размясціўся “град”. З трох бакоў абкружаў яго ці то вельмі запаскуджаны і запушчаны сад, ці то ліставы лес, сярод якога сям-там узнімаліся ў неба чорна-зялёныя конусы ялін. З чадвёртага боку быў выган з атрутна-зялёнай травой і мноствам каровіных праснакоў. Дарога, па якой ехаў Яноўскі, ішла выганам і пераходзіла бліжэй да “града” ў змрочную і вільготную, як нара, алею з пакручаных, хворых ад вільгаді, нізкарослых ялін, алешніку, абламаных кустоў туі, карычкі і хмелю, які буйна абкручваў усё гэта багадце. Нізкія берагі, мярзота пустэчы вакол, глухая крапіва, няўцешны выган.
Ды і палад стаў перад Міхалам ва ўсёй сваёй несамавітай галізне. У той сваёй часціне, што была бліжэй да рэчкі, гэта былі астанкі нейкага храма. Без званіды, падобны на княжацкі старадаўні саркафаг, храм гэты быў пабудаваны з плоскіх каменных плітак, і на франтоне ледзь выступалі збітыя літары “Anno Domini 1550”. І тут была пустэча, толькі вітражы ў вокнах блішчалі ўмыта і радасна пад праменнямі нізкага вячэрняга сонца. Будынак, як бачна, адыгрываў ролю камяніцы (“Што гэта за магнат, калі поруч з новым замкам няма старой вежы? Яны-то, праўда, не дапамагаюць, але ж гонар”).
З камяніцы цягнулася над пушчай з лопухаў і здзічэлых жоўтых вяргінь “галдарэя” да астатняй часткі палада.
Гэта была вялізная драўляная хата, складзеная не з бярвенняў, а з чатырохгранных дубовых брусоў. Шалёўка збераглася толькі сям-там, але магутна падтрымлівалі сцены бэлькі, пакладзеныя крыж-накрыж. Дах з пачарнелага дору, галерэя вакол хаты на драўляных слупках. Акенцы малюсенькія, затое ганак на каменных калонах раскошны, хоць і самому каралю сядзець. Ад камяніцы падаў шэры адбітак на хату, сад, на ўсё вакол.
Каля ганка, поруч з пазелянелай гарматай, спаў вартаўнік, адклаўшы ўбок павязку з пер’ямі, голым жыватом да зямлі. У валасах вартаўніка была салома.
Яноўскі спешыўся і крануў яго нагою пад рэбры. Пасля трэцяй спробы вартаўнік ачмурэла ўскочыў, схапіў тлеўшы ў збане фіділь... і як пярун гахнуў над палацам. Грукаючы, пакацілася кудысьці рэха, чорнай хмарай зляцелі з дрэў вароны. У доме пачаўся сапраўдны “аларм” - мітусяніна, крыкі.
І тут адбылося такое, што ў Яноўскага вочы палезлі на лоб.
Зарыпелі дзверы, і на ганак выплыў, як павіч, чалавек у звы-чайным, але празмерна яркім уборы паюка: залатым цюрбанам з пя-ром, шаўковым жупане - на голае цела, з яркім шалем замест пояса.
Чалавек узнёс жазло і абвясціў:
– Літасцю бога кароль Якуб Першы. Кароль цыганскі, вялікі намеснік Ліды, уладар Мадыевідкі і Беларускі, гаспадар усіх мясцін, дзе ступаў капыт цыганскага каня, гаспадар егіпцян беларускіх, падляшскіх, абедзвюх Украін і Егіпта, Якуб - кароль. На калені!
За спіною ў Яноўскага заспявала труба. Т рубіў надоешні сонны вартаўнік.
А цырымоніймайстар цягнуў далей:
– Сіла і моц, апора бога, уладар вандроўных сцежак і аброці, за ўсё вышэй - шляхціц!
Зноў заспявала труба. У трубача вісела пад носам вялізная кропля і вочы былі чырвоныя, як у трусіка.
Не паспеў ён скончыць, як у дзвярах з’явіўся чалавек, які аніяк не мог быць уладаром вандроўных сцежак, бо насіў манашую расу. У чалавека была голая галава, патройны падбародак і валасатыя рукі. Яго не паспелі затрымаць, і ён, хістаючыся на нагах, раўнуў:
– Пудзіла першы, гарлачагаловы, рызмананосны, цар белай рэ-пы, вялікіх і малых гуркоў, вераб’інае пасмешышча і вышэй за ўсё -дурань.
І з размаху, як дзідя сеў задам на падлогу.
– Дзень добры!
Гайдукі схапілі яго за рукі, але ён, упіраючыся, крычаў на ўсё
горла:
– Ізыдзіде, грэшнікі! Пакаянне накладу. Блукаеце самі, акі са-бакі, шлях свой згубіўшы, пастыраў ганьбіце. Акі Елісей, мядзведзіц на вас напушчу, патрушчу вас аслінай сківіцай!
Елісея гайдукі спалохаліся. А чалавек шчасна спяваў, седзячы на ганку:
Як была я малада
Як была я нежна...
І адразу з гэтым, цалкам лагічна:
Хоць з мядзведзем у бярлог,
Абы не ў бадькі.
За гэтым відовішчам Міхал не заўважыў, што ў дзвярах ужо стаяў сам кароль, заспаны, азызлы, і моцна соп носам. На ім была кашуля да пупа, і на галаве срэбны абруч. Якуб нагадваў Апалона, калі богу было пад сорак год і ён густа зарос дрымучымі валасамі.
Ніводнай сівінкі ў патлах, нізкі лоб, шырокія грудзі, доўгія магутныя рукі, караткаватыя для тулава ногі, што моцна стаялі на зямлі. І твар гэты быў вельмі азызлы ў шчоках.
– Ты хто такі?
– Ізыдзі, сатана!
– раптам залямантаваў манах.
– Няўдобана-сімы ты кураед, мясаед, яйкаед!
– Замаўчы, мітрапаліт, - сказаў кароль.
– Адцягніце яго куды ў адпаведнае сану месца.
Гайдукі падхапілі манаха і падягнулі, але ён яшчэ некаторы час упіраўся, напінаўся і пры гэтым роў, пляваўся і вытвараў усякія іншыя дзеянні.
– Ты хто такі?
– уладна спытаў Знамяроўскі.
І тут Яноўскі, нечакана для сябе, нізка пакланіўся і сказаў:
– Паслом да цябе, вялікі кароль.