Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Голас Рамана сарваўся. Ён бясшумна закрыў кодэкс і ціха

сказаў:

– Т акія словы сказаўшы, адрачыся ад іх. Эх, людзі...

І яшчэ цішэй, з нейкім жаласным дзідячым непаразуменнем спытаў:

– Як жа гэта ты, Леў?. .

Паглынуты гэтай споведдзю, я здрыгануўся ад нечаканасці, калі вузкая жаночая рука апусцілася на маё плячо. Перада мною стаяла пані Любка, накінуўшы на плечы белую - на знак жалобы -хустку.

– Можна да яго?

– Ідзіце, пані.

Яна ўвайшла і зачыніла за сабою дзверы. Нейкі час я нічога не чуў, але гэтыя дзверы былі з норавам: спачатку з’явілася вузкая шчыліна, пасля шырэйшая, потым такая, як раней. Я не стаў іх зачыняць - няхай сабе стаяць, як ім падабаецца.

І я пачуў мяккі, зусім не такі, як раней голас жанчыны:

– ... і бяздзетных выганяюць з маёнтка другія сваякі. Хто абароніць, калі абаронцы забітыя?

– Чаму ж раней не было?

Дзверы адчыніліся яшчэ крыху шырэй. Праз рэдкую штору я ўбачыў гаспадара, які сядзеў на шырокай ложы, накрытай ручным русінскім кілімам, і жанчыну, што сядзела насупроць, праўдзівей, яе галаву, залацістую, злёгку нахіленую ўперад.

І гэтая галава ціха сказала:

– Ты нічога не ведаеш. Праз паўтара месяца пасля вяселля яны ішлі грамідь цябе, і страла пазбавіла яго мужнасці.

Я сам сабе свіснуў. Так, нявесела было Кізгайле. Вось чаму ён быў такі кіслы, калі Ірына праклінала яго.

– Ну што ж, - сказаў Ракутовіч, і я ўбачыў яго вялізныя шалёныя вочы, - вы ж і мяне пазбавілі кахання, пазбавілі роду. Ён гадзюка. Няхай згасне яго род!

– Ты сам разумееш, як гэта страшна, гаспадар, - ціха сказала

яна.

– А што ты зрабіла для мяне добрага?
– нахіліўся ён.
– Забой-ства Якуба? Упартасць? Стрэл у брата? Яд? Другі вас бы з зямлі сцёр.

Жанчына, здавалася, вось-вось заплача. І я не чуў больш кранаючага голасу, чым той, якім яна загаварыла:

– А ты памятаеш, як мы збіралі пярэсны і лотадь? Мне было трынаццаць, ты - трохі старэйшы. Ты прывёз мяне ў лес на сваім кані. І я адчувала спіной руку, якой ты мяне трымаў, такую цвёрдую руку... Або калі ты прынёс мне крылы сіваваронкі, каб я магла ўбрацца мятлушкай10.

– Ты была мне, як сястра... Але я не дарую вам, што вы пад замком Ірыну трымалі.

– Тады забі мяне. Не трымала я. Гэта ён.

– Я не ваюю з жонкамі, - сказаў ён, - я нобіль, і нас тры, чый род застаўся.

І раптам я пачуў яго крокі.

– Цхакен, - сказаў ён, з’явіўшыся на парозе (я стаяў, павярнуўшыся спіною да дзвярэй), - пакліч Лаўра.

Насуплены Лаўр прайшоў у бібліятэку, і хутка там загучаў голас Ракутовіча:

– Бачыш гэтага хлопца? Падабаецца ён табе?

– Так, ён вельмі падобны да цябе, Раман.

– А яна табе падабаецца?

– Т ак, гаспадыня вельмі прыгожая.

– Дык вырашай, калі хочаш, я зараз, тут, зраблю яго дваранінам. Гэта будзе апошні дваранін.

– Не хочаш выслухадь мяне, Раман, - з дакорам сказала яна.

– А ты бяры яе ў жонкі. Будзеш трымаць гэты замак маёю рукой на выпадак, калі трэба будзе адседзецца.

Я бачыў упартую спіну Лаўра. Потым блазнюк падкінуў падбародак і з папрокам, відадь, жадаючы ўкалоць, сказаў:

– Не, гаспадар. Куды ўжо вароне... Ды і не хачу я дваранінам

быць.

І Раман зразумеў укол.

– Т ады ідзі, - сказаў ён сурова, - і чакай майго загаду.

Яны засталіся адны. І дзверы зноў былі прачынены. Не надта тыя клапаціліся аб таемнасці.

Цяпер гаварыла пані Любка:

– Ты так і не зразумеў мяне. Ты нічога, нічога не зразумеў. Гэта ж я вінаватая. Гэта я не дазволіла Аляхну аддаць табе Ірыну. Я не магла.
– І я з жахам прадбачыў словы, якія зляцелі з яе вуснаў.
– Цябе я кахаю, ты адзін мой жаданы... А ты не глядзеў на мяне: сястра і сястра. А Кізгайла спытаў на маю згоду... Як я магла... сваімі рукамі аддадь.
– Голас яе перарваўся.
– Раман, даруй мне мой грэх. Гэта ўсё я. Але ж я не магла іначай...

Раман маўчаў, сурова гледзячы ўбок. Я бачыў яго круты лоб, насупленыя бровы. Потым ён сказаў:

– Другая ніколі ў такім не сазналася б. Адна ты... Таму і не магу я цябе ненавідзець. І калі што перашкодзіла б мне цябе кахаць, дык не гэта тваё прызнанне.

– Раман...
сказала яна.

Ён маўчаў, і яна сказала яшчэ цішэй:

– Ды вазьмі ж ты мяне. Няўжо не разумееш, няўжо сляпы?

– А табе не брыдка, што я без любасці буду ляжадь з табой?

– Я кахаю цябе, - сказала яна.
– Ці не ўсё адно.

– А Ірына?
– глуха спытаў ён.

– Ты яе не пабачыш, гаспадар. Іх, напэўна, ужо затачылі. Яны адвезены ў Магулёў.

Ён устаў і павярнуўся да жанчыны спіною. Яна не бачыла, але ж я-то бачыў яго твар. Гэта было, як... як алень, што кліча вясной каханне, якое загубіў стралок. А ён не ведае, а ён кліча, і ў вачах неўразуменне, крыўда і няўтоленая пяшчота.

– Што ж ты, гаспадар?

– Не, - сказаў ён.
– Я з табою не магу быць. Са мною ніводная не была з той пары.

Г олас яго крыху ўзмацнеў:

– Але першае, аб чым ты прасіла, я не перашкоджу табе выканаць. Бяры хоць Лаўра. Калі дзіця з’явіцца ўчасна - ніхто не асмеліцца думадь, што яно не Аляхнова. Толькі не ведаю, нашто я раблю гэта. За тваю праўду? Ці шкада цябе? Ці я дурны?

– Дзякуй і на гэтым, - сказала яна горка.
– Не даеш любові, але даеш хлеб.

Ракутовіч зрабіў крок да мяне, спыніўся:

– Швейцарад, прапусцідь сюды гэтага хлопца. Пометы не будзе. Род не памрэ.
– І дадаў: - І нават, можа, будзе праследаваць маіх нашчадкаў.

– Якіх, гаспадар?

Ён скалануў галавой.

– Я прыйду ў яе турму, - са страшнай упартасцю сказаў ён.
– Выпалю ўсе замкі. Конскім хвастом попел размяту. Але з мячом ці ў ланцугах - прыйду. Жывы ці мёртвы - вазьму. Я яе вазьму з Магілёвам, з усёй нашай зямлёй, з воляй або смерцю.

– Са смерцю?
– узняла яна бровы.
– Не верыш, значыцца?

– Не, але бідца буду нават без веры. Справа не толькі ў Ірыне.

– Але чаму не верыш?

– Ужо другая старая варожыць, што Ірына ніколі не ўбачыць мяне. А сёння тое самае крычаў Кізгайла.

– Ён панствам кляўся, - сумна ўсміхнулася яна, - а ты ж яго збіраешся звесці, панства.

– Не, - сказаў ён, - дуда не будзе. Няпраўду так скора не вынішчыш. Патрушу хіба вас трошкі?

– Нашто ж ты ішоў тады?

– Думаеш, не ведаю, што на смерць асуджаны? Ведаю. Людзей шкада. Зямлі дзядоў шкада.

Поделиться с друзьями: