Блакіт і золата дня
Шрифт:
– Тады здайся ... Здайся, любы.
Ён засмяяўся, як дарослы над неразумным дзіцёнкам, крыху насмешліва і з паблажлівасцю:
– Не-е, такое я і праўнукам забараню. Калі няма шчасця для сябе, для суседа - чаго галаву берагчы? Тады яе назнарок ламаць трэба.
– І дадаў: - Біцца трэба да канца, да іклоў, да апошняга хрыпу. Вы гэтага не зразумееце, вы спешчаныя. У вас і душы сталі не тыя.
– Раман, - сказала яна, - мне шкада цябе, мне страшна за цябе. Навошта ты нада мною злітаваўся?!
– Зла і так - мора. Не мне яго множыць. Жыві. Можа, сумленне заварушыцца?
– Ворагу даў літасць, - сказала яна.
– Праўда, ты ж самы страшны мой вораг.
– Гэты вораг кахае цябе, - ледзь чутна сказала яна.
Але ён ужо ўстаў, падняў яе і паставіў перад сабою.
– Бывай, варагіня. Бог з табою.
І пацалаваў яе у галаву.
Я чуў яго крокі па калідоры,чуў яго кароткую размову з Лаў-рам, чуў, як Лаўр паспрабаваў быў за нешта дакарадь яго і як Раман на яго прыкрыкнуў. І я чуў потым ціхую размову юнака, падобнага на архангела, з пані Любкай. І чуў, як іхнія галасы рабіліся больш мяккія.
Я не зразумеў толькі, чаму яна называла яго Раманам. Хіба што падобны? Але потым я адышоў ад дзвярэй. Мы цікаўныя таксама толькі да пэўнай мяжы...
...А раніцай мужыцкі цар выступіў з замка ў паход. Войска яго, што ўзрасло на трэць, аброслае нашай зброяй, закутае на чвэрць у нашы даспехі, стала сапраўды страшным. Валіла конніда, везлі пятнадцать гармат, знятых з муроў, рыпелі вазы.
Косы. Вілы. Доўбні.
І я ведаў, што гэты чалавек за два тыдні ператворыць паляўнічых - у стралкоў, сялян - у баявых маладьбітоў, вуглепалаў, што звыклі да пешні, - у пікінёраў.
І ўсіх ператворыць у воінаў.
Перад тым як выехаць за браму, ён пад’ехаў да мяне, па-ранейшаму ў барвяніцы, па-ранейшаму на белым кані, падняў руку ў жалезнай пальчатцы і паказаў на замак:
– З табою людзі застаюцца. І баба. І муры. Беражы і брамы перада мною не зачыняй. Зімаваць прыйду.
Вочы яго гарэлі.
– Зберагу, гаспадар,- сказаў я.- І не зачыню. І другому не дам.
Ён кіўнуў мне галавою і паскакаў за сваім войскам.
Мільгануў удалечыні барвяны плашч. А потым усё закрыла
бясконцая хмара пылу.
Нізавошта на свеце я не згадзіўся б другі раз стаяць на мурах супрадь гэтага чалавека!
IV
Скардзіся, звон!
Без надзеі на дуда,
Кату яддядзены,
Ў змроку стаю,
Адрынуты богам,
Адрынуты людам,
Адрынуты сонцам У гэтым краю.
Скардзіся, звон!
Адное каханне,
Песню маю,
Сляпую яд мук,
Пакуль у грудзях Не згасне дыханне,
Цемра не вырве з бяспалых рук.
Зніклі. Рассеяўся пыл.
І над Кісцянямі падягнуліся лянівыя і пагодныя дні. У замку амаль не было мужчын, акрамя мяне і невялічкай варты. Ды і ў вёсках засталіся амаль толькі адны бабы.
Адшумеў май, адзвінела конікамі лета, адшапацеў лістапад. А потым пачаліся снягі, сінія, ваўчыныя, бясконцыя.
За гэтыя месяцы адоылася толькі адна нечаканая гісторыя. Я ажаніўся. Абкруділа мяне тая самая вартаўнікова дачка, Дар’я. Хлопцы мае не хацелі сядзець і пайшлі. Засталося чалавек дзесяць з тых, што былі ў гадах, не хацелі цягаць сваю скуру па брудных палёх пад свінцовым дожджыкам і запрагнулі спакою. Большасць таксама пера-жанілася. І пачалося ціхае жыццё з ежаю, ды пітвом, ды цішынёй.
Жонка трапілася харошая, памяркоўная, несварлівая. Ды я і сам такі. Т ак што жылі добра, па-божаму. І я пачаў уставадь уначы, каб паесці, і звыкнуў да іхняга палявання, і гаварыў з імі, як яны. І пачаў нават звыкаць да іхняй лазні, хоць і не падымаўся высока на гэты жахлівы палок.
А вакол вылі снягі, ды заяц пляміў шарон сваімі скачкамі. Зрэдку даходзілі чуткі пра мужыцкую вайну, але лёзныя1 так іх перакручвалі, што і верыць не хаделася.
Ракутовіч не прыйшоў зімавадь, як абяцаў.
Ніхто не прыйшоў да цёплых нашых печак. Ніхто не прыйшоў і потым, калі зіма пачала чахнудь і сплываць адлігамі.
Мы даведваліся, што замкі падаюць далей, што ўсіх дваран апанаваў люты жах, што нястрымныя і перамаганосныя, як раней, мужыцкія палкі. Ды і як ім не быць храбрымі? Самая ж смерць была лепшай за такое жыццё.
А потым была ракавая бітва на Урэчаскім полі, калі панскае войска раздавіла сваім жалезам мужычыя палкі. Яны ўцякалі, і завея космамі снегу залізвала іх сляды.
Прайшла чутка, што барвяны ўладар забіты ў гэтай сечы. Але гэта была няпраўда.
І акурат у лютаўскія дні, крыху раней празначанага, - і гэта было добра, таму што забівала сумненні, - у нас у замку заплакаў новы жыхар, сын пані Любкі, Якуб Кізгайла. Гаспадыня занадта пера-палохалася, калі прыйшла звестка з Урэчаскага поля. І я не бачыў тва-ру больш радаснага, чым у яе, калі мы даведаліся, што частка войска, на чале з правадыром, адступіла, разграміўшы нашчэнт галаўны полк шляхецкага апалчэння, і шнырыць паміж панскімі атрадамі, прарываючыся на ўсход, да маскоўскага рубяжа.
А яшчэ праз месяц прыйшла вестка, што Рамана разбілі і вязуць у ланцугах у Магілёў.
Пані Любка разбудзіла мяне ўначы. Твар бледны, вусны сінія. Т олькі і здолела сказаць:
– За ім!
І памчаўся наш вазок па сакавіцкім расталым снезе да славутага горада. У вазку пані з немаўляткам, - харошы, здаровы хлопчык!
– а вакол дзесяць чалавек коннай варты з паходнямі ды я. Давялося-ткі надягнуць даспехі на разгультаенае цела.
Скакалі ўдзень і ўначы, змоклыя, галодныя, заляпаныя праснакамі расталага снегу. На дарозе адзічэлыя сабакі, ды зрэдку панскія раз’езды, ды па начах глухія і безнадзейныя пажары вёсак.
А ў гаспадыні твар, як маска, як крэйдай набелены, і непаслухмяныя вусны толькі і могуць вымавіць:
– Хутчэй! Хутчэй!
І я ўжо не называў гэтых людзей вар’ятамі. Прывык. Гэта добра - загнадь каня, калі душа патрабуе.
Пад Дарамі Лыкаўскімі сталі трапляцца слупы з павешанымі людзьмі. А потым, яшчэ здалёк, заўважылі мы натоўп народу наўсцяж дарогі. Вялі палонных, і кожны з натоўпу хадеў даведацца, ці няма сярод іх свайго чалавека. Тыя ішлі моўчкі, суровыя, з непакрытымі льнянымі галовамі. І зусім іх было мала. Амаль ніхто не здаваўся, а астатнюю, большую, частку Раман выкупіў сваім целам: паставіў умову, што здасца, калі іх адпусцяць.