Чорная панна Нясвіжа
Шрифт:
З’яўляецца каралевіч Жыгімонт.
Жыгімонт.
А я ўжо зведаў…Барбара.
Божа!Жыгімонт.
Я пабачыў… Што ўбачыць хіба можа толькі Бог.Барбара.
Як вы пасмелі?!Жыгімонт.
Гэта абурэнне… Прымусіла прыстойнасць растаптаць. Зірнуць на тое, ад чаго аслепнуць Навекі можна…Барбара.
Значыць, вы сляпы… Цяпер кажыце ваша абурэнне, А потым абурацца буду я…Жыгімонт.
Як дазваляць, каб цемра цалавала Такія вусны… Каб вятрыска мог Брыльянты найкаштоўнейшыя лашчыць? Ці ноччу вас кахае толькі ноч? Куды ж глядзяць прыгожыя ліцвіны?Барбара.
Усё! Даволі! Прэч! Сыдзіце з воч! А то я закрычаць павінна буду.Жыгімонт.
Ды вам нашто крычаць? Я закрычу: Літва! Твая багіня сёння ноччу Кахала месяц, той кахаў яе. Я ўбачыў нерэальнае каханне I з зайздрасці свяціла захінуў Свінцона-чорнай хмарай.Барбара.
Ён заходзіць…Жыгімонт.
Я перамог…Барбара.
Ну, а цяпер пайшоў… Да сціплых паннаў ходзяць госці ранкам.Жыгімонт.
Дык запрасіце, панна, калі ласка, I я прыйду за некалькі гадзін Да часу запрашэння і чакаць Ля брамы буду… Гэта асалода — Чакаць хвіліны, каб убачыць вас.Барбара.
Ой, майстра гаварыць…Жыгімонт.
Зусім не ўмею! Ні гаварыць, ні на жанчын глядзець.Барбара.
А што ж цяпер вы робіце?Жыгімонт.
Малюся.Барбара.
Я не святая…Жыгімонт.
I таму вышэй…Барбара.
Усё… Ідзіце, хлопчык мой…Жыгімонт.
Бывайце… Даруйце мне… Я болей не прыйду…Барбара.
Не прыйдзеце? А як жа запрашэнне? Ці ветліва?Жыгімонт.
Дык запрашэнне ёсць?!Барбара.
Прыходзьце заўтра да мяне апоўдні Не праз акно, вядома, як цяпер.Жыгімонт.
Ды не, вы што… ды я прыйду праз дзверы.Барбара.
Вы неяк разгубіліся?Жыгімонт.
Ага…Барбара.
Чакаю вас…Жыгімонт.
Бывайце, мая панна…Накіроўваецца да выхада.
Барбара.
Скажыце мне, каго я запрасіла.Жыгімонт.
Я — Жыгімонт.Выходзіць.
Барбара.
О Божа! Каралевіч! Я чую грозны голас твой, о лёс. Ці на дабро ты мне яго прынёс?Кракаў. Палац на Вавелі. Пакоі каралевы Боны.
Уваходзяць каралева Бона і Мнішак.
Бона.
Што ў Вільні робіцца? I як там каралевіч?Мнішак.
Жыве, як і належыць маладым. Вясёлы баль змяняецца банкетам, Банкет затым змяняецца на баль. Ды ўсё ж часцей бывае паляванне.Бона.
Без рызыкі?Мнішак.
Без рызыкі, вядома. Зуброў ён лічыць сімвалам і іх Ніколі не чапае, а касулі, Ласі, алені, козы, вепрукі… Для рыцара ці будуць небяспекай?Бона.
Ён п’е зашмат?Мнішак.
Не дужа. Нейкі келіх.Бона.
Ці мае ён жанчын?Мнішак.
О каралева! У такім узросце…Бона.
Мне ўсё вядома пра ягоны ўзрост, Пытаюся: жанчыны ў яго ёсць?Мнішак.
Так, ёсць ужо.Бона.
І хто ж яны?Мнішак.
Яны?.. Гэта яна. Брыльянт найпершы у Вялікім княстве, Як каралевіч кажа.Поделиться с друзьями: