Чорная панна Нясвіжа
Шрифт:
Бона.
Яна цябе, напэўва, апаіла Чым-небудзь. Гэта зёлкі з іх лясоў!Жыгімонт.
Я атруціўся, лекараў не трэба! Дазволь ад шчасця мне памерці.Бона.
Сын! Ты разумееш, за табой краіна!Жыгімонт.
Адна краіна… Там жа ўвесь Сусвет.Бона.
Спусціся на зямлю!Жыгімонт.
Навошта, маці? Шчэ давядзецца быць зямлёю на зямлі! Размову скончым. Зараз я паеду. Сватоў да Габсбургаў павінны мы вярнуць.Бона.
Яны ўжо там! Вярнуць іх немагчыма. Прынцэса ўжо нявеста для цябе!Жыгімонт.
Тады я на каленях перад ёй Скажу: «Ты найцудоўнейшая ў свеце! I я люблю цябе, як родную сястру, Ты, можа, прыгажэй, ты лепей за Барбару, Ды з ёй мая душа, маё жыццё і мары. Даруй мне, я ні ў чым не вінаваты, Я не жаніх табе. Прымі мяне як брата». Бывайце, маці.(Выходзіць.)
Бона. О, як ён змяніўся, Божа літасцівы! Што гэтая літоўская змяя зрабіла з ім! З ціхага, сціплага, пяшчотнага хлопчыка, які так любіў, калі яго гладзілі па галаве, ён ператварыўся ў нейкую жорсткую, непахісную істоту, якой ніхто… ніхто, апроч гэтай нясвіжскай сучкі, не патрэбны! Яна адабрала яго ў мяне! Яна адабрала яго ў Польшчы! Ён стаў прыгожым… Ён мне нават некага нагадвае… З маленства… Каго? Каго? Не помню… Нешта цёплае… Ласкавае… Жаданае… Ведзьма!!! Ведзьма!! Ведзьма!..
Нясвіж. Парк перад палацам Радзівілаў.
Барбара і Радзівілы.
Радзівіл Чорны.
Навошта Жыгімонт у Кракаў з’ехаў? Табе вядома?Барбара.
Захварэў кароль.Радзівіл Руды.
I ўсё?!Барбара.
Усё. Паехаў развітацца.Радзівіл Руды.
А ці не развітаўся ён з табой?Барбара.
Пра што ты, брат?Радзівіл Чорны.
Паведамляюць людзі… Ён з Кракава да Габсбургскай прынцэсы Раптоўна выехаў.Барбара.
Нашто?Радзівіл Чорны.
Прасіць рукі.Барбара.
Пакінь, мой брат, ды гэта проста смешна.Радзівіл Руды.
Смех іншым разам і прадвесце слёз. А калі праўда?Барбара.
Гэтакая ж праўда, Як я цяжарная. I вельмі-вельмі хутка Ад Жыгімовта сына нараджу. Даўно ўжо ў Вільві чэшуць языкамі.Радзівіл Руды.
О, калі б так…Барбара.
Калі б… Было б цудоўна. Ды толькі Бог нічога не дае…Радзівіл Чорны.
Так ці не так, а абвяргаць няварта, Хай чуткі ў Кракаў вецер данясе Да слыха найяснейшага. Барбара.Навошта?
Радзівіл Чорны.
Каб ведалі: нашчадак Жыгімонта Народзіцца не ў Польшчы, а ў Літве.Радзівіл Руды.
I яго маці гожая ліцвінка, А не заморак з Аўстрыі.Барбара.
Усё! Мне гэта непрыемна чуць.Радзівіл Руды.
Барбара! Ты Жыгімонту верыш?Барбара.
Ён кахае. Любоў жа, брат, заўжды вышэй за веру I за ўсё іншае.Радзівіл Руды.
Няхай бы так было. Тут холадна, хадзем, сястра, ў пакоі.Барбара.
Я пагуляю ў парку яшчэ трошкі.Радзівіл Чорны.
Чакаем вас.(Выходзяць.)
Барбара (спявае).
На моры вутачка купалася, Пакупалася, у бор паляцела, У барочку шчыранька грачаць стала: — Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся? Ад майго гняздзечка адчураліся. Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся? Ад майго гняздзечка адчураліся.З’яўляецца Мнішак.
Мнішак. О ясная панна! Я вітаю вас і жадаю, каб жыццё вашае было гэткім жа чыстым і звонкім, як ваша песня, але не такім сумным.
Барбара. Дзякую.
Мнішак. Скажыце, цудоўная панна, беднаму вандроўніку, што гэта за краіна?
Барбара. Вы ў Вялікім княстве Літоўскім.
Мнішак. Панна не зразумела. Я хацеў спытацца: не якая гэта краіна, што гэта за дурная краіна? Чаму тут столькі дарог? Адны ростані. Еду гасцінцам на Вільню і раптам тпр-р-р… Адзін шлях проста прама, другі прама і трошкі ўлева, трэці прама і трошкі ўправа, чацвёрты ў левы бок, пяты ў бок правы, шосты назад і ўлева, сёмы назад і ўправа, а восьмым я прыехаў. Стаю, як дурань, і гадаю, а які ж на Вільню? Гэта ж колькі трэба было таптацца па гэтым краі, каб натаптаць столькі дарог. Рымляне зрабілі некалі так, што ўсе дарогі вялі толькі ў Рым… Тут жа ўсе дарогі вядуць к чортавай матары… Дзе я, ласкавая панна?