Чорная панна Нясвіжа
Шрифт:
Бона (падае кашэль). Вось тысяча дукатаў. Наперад будзьце разумнейшымі, калі сустракаеце чараўнікоў. I пра гэта… не варта нікому расказваць…
Мнішак. О, што вы, каралева?! Як можна. Хіба сабе я вораг? Хіба я хачу, каб над маёй дурнотай насміхаліся людзі? Слова говару, я пра гэта забыўся і ніколі не ўспомню. Нават на споведзі.
Бона.
Няхай мне падрыхтуюць экіпаж.Мнішак.
Куды паедзе каралева?Бона.
У Вільню!Вільня. Палац Барбары Радзівіл.
Уваходзіць Барбара.
Барбара.
Паехаў ты, і добрае усё З табою з Вільні з’ехала таксама. Змрок надышоў, і холадна паўсюль. Завялі ружы, і камін не грэе, I сад ля замка сумны. I пусцее. Цябе я, любы, ўдзень і ўночы сню, Балюча слухаць пра цябе хлусню. Пачуй здалёку голас сэрца мой, Прыйдзі. Прыйдзі хутчэй! I супакой.Уваходзяць Радзівілы.
Радзівіл Чорны.
Мы з Кракава.Барбара.
I што там?Радзівіл Руды. Жыгімонт, парушыўшы ўсе межы прыстойнасці… сам… сам паехаў сватацца да Габсбургаў!
Барбара.
Гэта няпраўда!Радзівіл Чорны.
Праўда! Пра гэта пляткарыць уся Польшча!Радзівіл Руды.
Ён каралеве-маці гаварыў: Прынцэса найцудоўнейшая ў свеце! Яе ён любіць! Будзе на каленях Прасіць яе рукі. Бо ён кахае! Цябе учора. Сёння ўжо яе!Барбара.
Няпраўда гэта.Радзівіл Руды.
Праўда!Барбара.
Сэрцам чую… Ён мне не здрадзіў… Ён душою тут.Радзівіл Руды.
Было б найлепш, калі б ён быў тут целам. Ты… не цяжарная? Нам шчыра адкажы.Барбара.
Мы ўжо раней пра гэта гаварылі.Радзівіл Руды.
Ты ўпэўнена?Барбара.
Мне не дванаццаць год.Радзівіл Чорны.
Але чаму?Барбара.
Не ведаю! Напэўна, Бог у жыцці не дасць яму дзяцей.Радзівіл Чорны.
Дык што, карона будзе без нашчадка?Радзівіл Руды.
Барбара… ты павінна нарадзіць…Барбара.
Ды як?Радзівіл Руды.
Як хочаш. У яго Дзіця ў Вялікім княстве застанецца. А ў Кракаве ніводная прынцэса Яму яго ніколі не народзіць. Барбара… Ты павінна нарадзіць!Барбара.
Ды ад яго дзіця ў мяне не будзе!Радзівіл Руды.
Было б дзіця… Няхай не ад яго…Барбара.
А ад каго… яшчэ?.. Што ты гаворыш!? Мне, значыць, трэба з некім… Божа мойі Я, мабыць, сплю цяпер… Але так брыдка. Што зараз я прачнуся…Радзівіл Чорны.
Пачакай! Даўным-даўно чароўная Юдзіф, Ратуючы народ ад асірыйцаў, Сама пайшла на ложа Алаферна, Прыспала ваяводу і мячом, Яго ж мячом адсекла галаву. Пазбавіла свой горад ад чужынцаў. Табе ж не трэба будзе забіваць. А толькі даць жыццё! I даць Літве надзею!Радзівіл Руды.
Мы столькі часу стогнем пад Каронай, З часоў Ягайлы. А твой родны сын… Узыдзе на пасад! I будзе ён ліцвін! I княства наша стане каралеўствам.Барбара.
Пакінь мяне!Радзівіл Руды.
Здараецца такое… На трыста год адзіны толькі раз, Ліцвіны пра цябе складуць паданні.Барбара.
Як я пачварва здрадзіла каханню?! Куды мяне ты клічаш, родны брат? Ды ты вар’ят! Вар’ят! Вар’ят! Вар’ят. Ты з д’яблам пад руку цяпер ідзеш, Сястру сваю, як дзеўку, прадаеш!Радзівіл Руды.
Твой абавязак…Барбара.
Ён — мой абавязак!Радзівіл Руды.
Твая Радзіма…Барбара.
I Радзіма ён! Брат! Бацька! Бог! Увесь-увесь Сусвет! Сыдзіце з воч! Нямілы белы свет!..Радзівіл Чорны.
Ты супакойся і падумай добра…Радзівіл Руды.
На свеце можна ўсім ахвяраваць, Калі Радзіму трэба ратаваць.Радзівіл Чорны.