Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ciвая легенда

Караткевiч Уладзiмiр

Шрифт:

– Леў! Леў! – роў голас.

І ў таго, хто роў, грыва, якую развейваў вецер, падала на лоб. А на падзёртых голых грудзях ляжала прыгожая сляпая галава.

– Леў, ты стаў лісіцай! Калі будзеш ваўком – памрэш, як сабака.

Кінуўся твар у акне. Яму засталося толькі кідацца і зайздросціць. Ён жа не мог так.

Заляскатаў воз. Моўчкі павалілі па абодва яго бакі людскія гурты.

І на непакрытыя галовы падалі нясцерпна рэдкія ўдары звана. Расхлябаныя колы воза па самыя восі гразнулі ў вязкім, набрынялым вадою сакавіцкім снезе.

Юрод, што стаяў амаль на дарозе, працягнуў рукі і дрыжачымі пальцамі гладзіў, лашчыў паветра, кранаў яго, як сляпы.

– Сынок... Сынок...

Страшны твар і сляпая галава плылі над натоўпам, усё аддаляючыся і аддаляючыся.

Шалёныя, незразумелага колеру вочы затрымаліся на маім твары.

Зноў упаў удар звана.

І аддаляўся, аддаляўся воз. І вецер гуляў грывай валасоў, гладзіў твар чалавека і сляпыя вочы той, што прыпала да яго.

Я плакаў. Я не саромлюся прызнацца ў гэтым і не саромлюся сваіх слёз.

– Божа, злітуйся над зямлёю, што нараджае такіх дзяцей.

 Каментарыi

Першая публікацыя: “Полымя”, 1961, № 4, пад назвай “Раман Ракута”.

Упершыню ў кніжным выданні: Караткевіч У. Блакіт і золата дня. – Мн.: Дзяржвыд. БССР, 1961.

Перакладзена на рускую мову. 

Поделиться с друзьями: