Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
Узнік як параўнальны зварот на аснове спалучэнняў быць на духу, пайсці на дух, дзе дух абазначае ‘споведзь, раскаянне ў грахах’.
Як на іголках. Калька з ням. м. (wie auf Nadeln; параўн. y франц.: ^etre sur des epines — быць на калючках). Ужыв. пры дзеясловах быць, сядзець, абазначае ‘вельмі неспакойна, з хваляваннем’. Яшчэ гадзіну якую сядзела Лена як на іголках, Усё хацела паглядзець, a што там такое у скрутку (М. Лынькоў. Векапомныя дні).
Фразеалагізм усведамляецца як матываваная адзінка, што ўзнікла на аснове гіпербалічнага параўнання.
Як на кам'eнную сцяну (гару). Агульны для ўсходнесл. м. Поўнасцю, цалкам (спадзявацца, апірацца і пад. на каго-н.). Покі што ў мяне ёсць тры асобы, сяляне, і адзін з іх чалавек вельмі сур’ёзны. На яго можна палажыцца як на каменную сцяну (Я. Колас. На ростанях).
Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым звычаем будаваць вакол гарадоў і манастыроў камекныя сцены з мэтай, абароны ад непрыяцеля.
Зажываць, загойвацца як на сабаку. Агульны для бел. і ўкр. (як на собаці) м. Даволі хутка і без якіх-н. ускладненняў. — Нідзе болю не чую. — Дзіва што, на маладым зажывае як на сабаку, — не ўтрываў і сказаўся Якшук (В. Адамчык. I скажа той, хто народзіцца).
Узнік з параўнальнага звароту, які набыў цэласнае значэнне. Рана на сабаку сапраўды загойваецца вельмі хутка, бо ён залізвае яе, a таксама ўмее знайсці ў лесе, на сенажаці патрэбныя лекавыя расліны.
Як неба ад зямлі адрозніваецца. Відаць, паўкалька з царк. — слав. м. Вельмі моцна, рэзка (адрозніваецца хто-н. ад каго-н., што-н. ад чаго-н.). Далей ідзе арыстакратычнае мястэчка. Ад свайго сярмяжнага суседа мястэчка адрозніваецца як неба ад зямлі (А. Васілевіч. Новы свет).
Выток фразеалагізма — Біблія. У ёй (Ісаія, 58,9) Бог звяртаецца да свайго народа: «… якоже отстоит небо от земли, тако отстоит путь мой от путий ваших».
Як не свой (свая, сваё, свае). Агульны для бел. і ўкр. м, Моцна ўсхваляваны, y стане разгубленасці, роспачы, адчаю (быць, хадзіць, ісці, стаяць і пад.). Цераз тыдзень надыдуць тыя дзянёчкі, калі трэба пакінуць вёску. A тады — іншае жыццё пачнецца. Як не свой хадзіў гэтыя дні Цімка (В. Каваль. Жніво).
Склаўся на аснове сэнсава тоеснага фразеалагізма сам не свой (гл.), замацаваўшыся ў форме кампаратыўнага звароту.
Сядзець як (нібы, бы) на карове сядло. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как на корове седло, укр. як на корові сідло). Нязграбна, дрэнна, не аблягаючы цела (пра адзенне). Дарагія гарнітуры хлопцаў сядзелі на іх як на карове сядло, ціснулі пад пахаю, мулялі ў грудзях (У. Караткевіч. Чазенія).
Відаць, склаўся пад уплывам лац. выразу clitellae bovi impositae sunt (літаральна «сядло карове надзета»).
Як (нібы, быццам) камень з плеч (плячэй) зваліўся (скаціўся) y каго. Агульны для бел. і ўкр. (як камінь з пліч спав) м. Хто-н. адчуў поўную душэўную палёгку, пазбавіўшыся клопатаў, напружання. У разважлівага Бруя як бы камень з плеч скаціўся (Я. Колас. Дрыгва). Сказаў так — і пайшоў. A ў мяне быццам камень з плячэй зваліўся (Настаўн. газ. 16.01.1980).
Утварыўся кантамінаваннем, аб’яднаннем частак двух фразеалагізмаў-сінонімаў y адзін: як гара з плеч звалілася + камень з сэрца спаў (скаціўся).
Як нітка за іголкай. Уласна бел. Неразлучна (ісці, цягнуцца і пад.). —A што мне думаць! Далей ты за мяне будзеш думаць. A я… Куды ты — туды і я. Як нітка за іголкай (І.Шамякін. Не той гонар).
Утварыўся на вобразнай аснове прыказкі Куды іголка, туды і нітка, якой характарызуюць непарыўныя сувязі паміж кім-н.
Як ні ў чым не бывала. Паўкалька з руск. м. (как ни в чем не бывало). Быццам нічога не здарылася. На другі дзень як ні ў чым не бывала, вясёлая, у якой-небудзь кофтачцы ці хусцінцы, яна ішла ўжо ў гурце жанчын на сенажаць ці на поле (М. Ракітны. Авяр’ян).
Выраз узнік з былога даданага сказа, y якім апошні кампанент свабодна рэалізаваў свае родавыя формы, уступаючы ў сувязь дапасавання з дзейнікам. Напрыклад, яшчэ на пачатку XIX ст. выраз быў матываваны, a яго дзеяслоўны кампанент, як паказвае В.У.Вінаградаў, меў не толькі форму н. р. прошлага часу: «Князь Фольгін, як быццам ні ў чым не бываў, таксама жартаваў».
Якога ражна. Агульны для бел. і руск. (какого рожна) м. Ужыв. са значэннямі: 1) чаму, для чаго, з якой мэтай (робіць хто-н. што-н.), 2) чаго (трэба, не хапае каму-н.). Якога ражна ты да мяне прыходзіў? (МЛобан. Шэметы). Спытайся ў яго na-нямецку, чаго яны супраць нас вайной ідуць, якога ражна ім трэба (А. Карпюк. Па кветку шчасця).
Мог узнікнуць шляхам мадэліравання — на ўзор фразеалагізмаў якога ліха, якога хрэна, якога чорта. Словам ражон даўней называлі востры кол, які выкарыстоўвалі на паляванні. 3 ім хадзілі на мядзведзя. Звычайна некалькі такіх ражноў пахіла ўкопвалі ў зямлю і гналі на іх звера.
Як ойча наш ведаць, запомніць і пад. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. как отче наш, укр. як отче наш). Вельмі добра, цвёрда. — Лаянку яго мы на памяць ведаем. — Як ойча наш… (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы).
Паходзіць з параўнальнага звароту, y якім ойча наш — пачатак адной з асноўных малітваў.
Адзін (адна, адно) як палец. Агульны для бел., укр. (як палець) і польск. (sam jak раlес) м. Ужыв. са значэннямі ‘зусім (адзін), без сям’і’ і ‘у поўнай адзіноце’. Сірата я круглая: ані бацькі, ані маткі, ані жонкі — адзін як палец на свеце (Цётка. Зваротлівы). Кувель жыў у кузні, жыў адзін як палец (В. Праскураў. Рута-мята).