ЖАНРЫ

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

Такога крыку, які вырваўся ў дзяцей, не чулі не толькі на Марсе, але, мусіць, і на Зямлі. Не толькі ў Святланы, але і ў Светазара наліліся з вачэй слёзы. Хлопчык на гэты раз зусім забыўся, што ён «мужчына». Яны пабеглі да таго месца, дзе стаяла машына. Перш за ўсё звярнулі ўвагу, што вакол яе былі не чалавечыя сляды, а мядзведжыя. Няўжо мядзведзі угнал! машыну? Калі тут мядзведзі такія разумный, то якія ж разумныя павінны быць людзі?!

Сляды колаў вялі да тых узгоркаў, дзе знік заўважаны імі мядзведзь. Значыцца, там жыло іх некалькі. Як жа цяпер ісці ў лога па мядзведзяў па машыну? Праўда, у Светазара за поясам быў браўнінг, але нідзе яшчэ не было чуваць, каб паляўнічы ішоў у бярлогу мядзведзяў з маленькім рэвальверам. Тым больш калі паляўнічы меў усяго пятнаццаць гадоў. Смяротны жах сціснуў сэрцы падарожнікаў. Вечар, хутка зойдзе сонца, пачнуцца маразы, і яны застануцца на голай зямлі… пад адкрытым небам… Якая жахлівая смерць!.. Светазар нахмурыў бровы, узяў у рукі рэвальвер і сказаў:

— Усё роўна смерць, дык лепш запнуць у баі. Развітаемся, сястрычка. — I ён нахіліўся, каб яе па пала ваць.

Але яна эапратэставала:

— Не, не, і я з та бой найду.

— Ды чым жа ты дапаможаш?

— Калі прыйдзецца, то загінем разам, але а дна я тут не застануся.

I яны ціхенька йайшлі па слядах машыны. Вось ужо і ўзгоркі, за якімі нешта павінна быць. След колаў абмінуў адзін узгорак, за ім — нічога; след пайшоу да другога, там — кібы ўваход у пячору. Але таксама — шкога не відаць. След пайшоў далей, да падножжа пары. Адтуль чуўся шолах і ціхія глухія гукі.

Светазар даў знак сястры, лёг сам на зямлю і зазірнуў наперад. Святлана бачыла, як ён са страхам адхіснуўся, але потым зноў стаў напружана глядpець. Дзяўчынка аж млела ад цікаўнасці і таксама стала высоўваць наперад галаву.

Яна ўбачыла бок гары, у якой відаць быў уваход у пячору. Перад уваходам стаяў фантамабіль, а вакол яго было не менш дзесятка мядзведзяў. Адны з іх хадзілі вакол машыны, краталі яе лапамі, другія сядзелі на задніх лапах і ўважліва разглядалі дзіўную рэч. Іх малпавыя морды здаваліся сур'ёзнымі, свядомымі.

Час ад часу яны буркалі, нібы нешта казалі адзін аднаму. Наогул гэтыя марсіяне стваралі мірнае ўражанне. Але як да іх падступіцца? Щ страляць адразу?.. Ці напалохаць як-небудзь?..

Светазар выбраў апошні варыянт. Ен шапнуў сястры:

— Мы раптам выскачым і начнём махаць рукамі, шумець, крычаць з усяе сілы. А я буду страляць уверх. Памятай, што ад твайго крыку і страшэннага выгляду будзе залежаць тваё жыццё.

Яны так і зрабілі. Светазар грозна замахаў рэвальверам і страляў уверх. Рэха павялічыла грукат у шмат разоў. Святлана не толькі махала рукамі, а яшчз і падскаквала. Крычала яна так, шбы мядзведзі ўжо душаць яе.

Такі незвычайны канцэрт, вядома, уразіў мядзведзяў, але цяжка было сказаць, ці больш яны напалохаліся, ці больш здзівіліся. Дзве белыя, кволыя iстоты не здаваліся ім магутнай о лап. але нечаканасць і незвычайнасць збянтэжылі мядзведзяў, і яны задам пачалі адступаць да ўвахода ў пячору.

Тады падарожнікі падбеглі да машыны, хуценька селі ў яе.

— Ура! Цяпер усё ў парадку! — крыкнуў Светазар.

— Цяпер мы можам і пасядзець тут, адпачыць ды паглядзець, што будуць рабіць гэтыя марсіяне! — радаваліся дзеці.

А мядзведзі.убачыўшы, што ўсё стала ціха і спакойна, зноў пачалі набліжацца да машыны. Ціха, асцярожна пасоўваліся яны і нарэшце зноў акружылі машыну. На гэты раз ім нават цікавей было разглядаць не толькі машыну, але і пасажыраў у ёй.

Спачатку Святлане вельмі страшна было, калі побач з ёю да шкла прыціскаўся брыдкі твар, але выраз гэтага брыдкага твару быў такі лагодны, такі спакойны, міралюбны, што страх паступова знікаў, і замест яго з'яўлялася нешта падобнае да сімпатыі.

Мядзведзі ўсё прыціскаліся да шкла, нібы хацелі нешта сказаць. Часам гукі іх як быццам нагадвалі словы. Напрыклад: «гля… гу… ма… зы».

— Слухай, — звярнулася Святлана да брата, — а іхніх гукаў, здаецца, выходзяць нейкія склады. Можа, гэта іхняя мова? Мы ж ведаем, што ўсе жывёлы разумеюць гукі сваіх братоў, усе яны маюць нібы сваю мову. Вось і ў іх ёсць нібы свая мова. А калі так, то гэтыя гукі-склады маюць свой сэнс, а значыцца, у га лаве ў іх з'яўляюцца вобразы та го, аб чым яны думаюць. Ну, а мы ж маем апарат, які ўспрымае такія вобразы і перадае нам.

Светазар аж зарагатаў ад задавальнення.

— А можа, і сапраўды можна будзе з імі пагаварыць? Вось будзе пацеха!

Яны хутка надзелі свае шапкі-перадатчыкі і начала прыслухоўвацца.

— Чуеш? — прашаптала Святлана. — Я чую, нібы мяне пытаюць: «Адкуль?»

— I я таксама чую, — стрымліваючы дыхание, адказаў Светазар. — Так, гэта іхняе пытанне. Зараз ім адкажам.

Ен націснуў кнопку перадатчыка і крыкнуў:

— Мы з неба! — і ў да да так падняў руку угару: — Мы адтуль.

I зараз жа ўсе мядзведзі паваліліся на зямлю тварамі ўніз і замерлі.

Аднак ці маем мы права называць гэтыя стварэнні мядзведзямі? Толькі агульны іх выгляд нагадваў мядзведзяў, а галава, як мы бачылі, была малпавая, гэта звачыць, набліжалася ўжо да чалавечай. Выраз іх твару і паводзіны яшчэ больш набліжалі іх да свядомых істот. Поўсць таксама адрознівалася ад мядзведжай: яна была сінявата-шэрая і мяккая. Заўважалася, што яны больш любілі сядзець на задніх нагах, чым стаяць на ўсіх чатырох. I нарэшце пярэднія ногі значка адрозніваліся ад мядзведжых: пальцы на іх былі доўгія, здольныя самастойна згінацца. Не, гэта былі не мядзведзі! А хто?..

Убачыўшы, што «мядзведзі» зразумелі яго словы і нават упалі перад імі ніцма, Светазар сказаў Святлане:

— Няма чаго баяцца, выйдзем да іх.

Калі яны выйшлі, «мядзведзі» паднялі галовы і селі. Светазар падышоў да аднаго з іх, тыцнуў пальцам у грудзі і, паказаўшы рукой на другіх, спытаў:

— Вы хто?

Пытанне дайшло. У адказ пачулася:

— Яхі… яхі… яхі…

— Яхі, значыцца, яхі. Добра, — сказаў Светазар і, паказаўшы пальцам на сябе і на Святлану, прадставіўся: — А мы — людзі. Разумееце? Людзі. Лю-дзі, лю-дзі.

Яхі паўтарылі:

— Лю… лю… — а на далейшае ў іх не хапіла здольнасці.

— Хай будзе «лю», — згадзіўся Светазар. — Для пачатку хопіць і гэтага. Значыцца, будзем знаёмымі.

Святлана не адважылася на такое блізкае знаёмства. Яна толькі вельмі ласка ва ўсміхалася ім.

Дружба была паладжана. Можна было зайсці і ў хату да новых сяброў. Госці не чакалі запрашэння: па шчырых тварах яхаў было відаць, што яны будуць вельмі рады, калі да іх зойдуць пасланцы з неба.

Увайшлі ў пячору. Пачыиалася яна са шчыліны між дзвюма скаламі, потым заварочвала ў бакі і ішла зігзагамі. Зрабілася зусім цёмна, але гаспадары адчувал! сябе тут, як на гонцы.

Раптам прамень святла прарэзаў цемру — гэта Светазар уключыў электрычны ліхтарык. Падзямелле напоўнілася незвычайнымі гукамі: тут былі і крыкі страху, і здзіўленне, і захапленне, і глыбокія ўздыхі. Усе твары яхаў павярнуліся да хлопчыка. Ён стаяў, падняўшы руку з ліхтарыкам, і цешыўся эфектам.

— Ну, ідзёй далей, таварышы! — сказаў ён яхам. — Супакойцеся. Шчога асаблівага тут няма — звычайны электрычны ліхтарык…

Але яхі не зводзілі з яго вачэй, і ён вымушаны быў пайсці наперад. Каб не адстаць, сястра ўчапілася за яго руку. Праз не кагоры час пячора звузілася і знізілася так, што засталася толькі адтуліна.

Поделиться с друзьями: