ЖАНРЫ

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Маўр Янка

Шрифт:

Праз некаторы час дзеці адчулі, што пачалі нават мерзнуць. Яны падняліся і сталі снускацца ўніз. Спусціліся трохі далей ад таго месца, дзе пачыналі ўзыходжанне. Тут яны натрапілі на невялікую пячору, а ў ёй убачылі… чалавека!

Ен сядзеў, прытуліўшыся спіной да каменя. У правей руцэ, якая ляжала на зямлі, была дыхалъная маска. Відаць, у апараце скончылася паветра, і чалавек, паміраючы, садраў са свайго твару маску.

— Ен! — ціха сказала Святлана.

— Ён! — паўтарыў Светазар.

Так, гэта быў ён, іхні знаёмы амерыканскі фермер, імя я ко га яны нават не ведалі. I першая думка ў головах дзяцей была ўсё тая самая: чаму іменна ён, гэты няшчасны фермер, трапіў на Месяц? I зноў ніякага тлумачэння яны прыдумаць не маглі.

— Што будзем рабіць з ім? — прашаптала Святлана.

— Пахаваць нельга, — адказаў Светазар, — дык замуруем яго, як у склепе. Проста абкладзём каменнем. Ен будзе цалюткі тысячы і мільёны гадоў.

— Чаму? — здзівілася Святлана.

— А хіба ты не ведаеш, што без паветра і без вады ніякі чарвяк, ніякі мікроб, ніякая вільгаць не папсуе цела?

— Ведаю, ведаю, — схамянулася Святлана. Яны пачалі насіць каменні і абкладваць пячору.

Чалавек з Зямлі вельмі здзівіўся б, каб убачыў, што падлеткі цягаюць такія вялікія каменні, якія і самы дужы мужчына не заўсёды мог бы падняць.

Пасля дзеці схаваліся ў сваю машыну, каб перад дарогай адпачыць і падмаца вацца, а галоунае, каб вызваліцца хоць на хвіліну ад свайго абмундзіравання. Пад гэтымі апаратамі пот ліўся з іх бадай-што струменямі, галава кружылася ад горачыні.

— Другога такого падарожжа я ўжо не вытрымаю, — казала Святлана, выціраючы пот.

Трэба дадаць, што і гэтага, першага падарожжа яны не вытрымалі б, каб не было магчымасці хавацца ў ценю ад якой хочаш тэмпературы.

— А які след мы пакінем на Месяцы? — спытала Святлана.

Светазар падумаў і сказаў:

— Давай з каменняў складзём наш заклік на векі вякоў.

Папрацаваўшы, яны ў апошні раз палюбаваліся казачным краявідам, з хвалявапнем паглядзелі на Зямлю ў небе, селі ў машыну, надзелі свае шлемы — і зніклі ў нябеснай прасторы.

А на Месяцы засталіся слою: «Няхай жыве Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рзспублік ва ўсім Сусвеце на векі вякоў. 18 чэрвеня 1956 года». Пасля справаздачы дзеду аб сваім падарожжы ўнукізадалі яму свае самае «балючае» пытанне: якім чынам звычайны фермер мог трапіць на Месяц?

— Загадка вырашаецца досыць проста, — адказаў дзед. — Людзі даўным-даўно ўжо мараць на ведаць свай го бліжэйшага суседа — Месяц. Гэтая мара вельмі наблізілася да сапраўднасці, калі навука падказала, што гэта можна зрабіць з дапамогай ракеты. Пасля таго было многа спроб пабудаваць такую ракету. Рабілі гэта і мы, робяць і Злучаныя Штаты Амерыкі.

— Чаму? — вырвалася пытанне ва ўнукаў.

— 3 гора ды бяды. Асабліва калі з голаду гіне сям'я, як у вашага фермера. Аднаго разу ў Амерыцы было аб'яўлена, што патрабуюцца ахвотнікі ляцець у ракеце на Месяц. Дык такіх ахвотнікаў знайшлося колькі хочаш. За гэта ж абяцалі даць многа грошай. Дык многа людзей, якія не маглі дапамагчы сваей еям'і ніякім іншым спосабам, вырашылі пайсці на смерць, каб хоць такім чынам выратаваць сям'ю. Да такіх людзей, безумоўна, належаў і ваш знаёмы фермер.

V

На Марсе

Прайшло колькі часу, на гэты раз ужо сам дзед узняў пытанне аб новым падарожжы.

— Тое, што вы бачылі на Месяцы, для навукі не з'яўляецца нечым новым. Няхітрая природа Месяца вывучана намі не горш за природу Зямлі. А вось наконт Марса гэтага сказаць нельга. Вучоныя. маюць аб ім некаторыя дакладныя веды. Аднак і сярод вучоных ёсцъ рознагалоссі. А што датычыцца пісьменнікаў, дык у іх зусім разнабой. Так, англійскі пісьменнік Герберт Уэлс наказаў жыхароў Марса такімі разумнымі, што істота марсіяніна ператварылася ў велізарную галаву са шматкілаграмовымі мазгамі, а ўсё цела зрабілася маленькім дадаткам да галани. Гэтыя марсіяне былі такія бездапаможныя, што самі не маглі ні хадзіць, ні працаваць, а карысталіся спецыяльнымі апаратамі, якія нехта ж павінен быў рабіць. Рускі пісьменнік Аляксей Талстой апісаў падарожжа на Марс інжынера Лося і яго таварыша Гусева. Тут ужо марсіяне паказаны, як пашы людзі, толькі больш кволыя і, па сутнасці, менш цывілізаваныя, чым жыхары Зямлі. Аднак невядома, чаму марсіяне дасягнулі такой тэхнікі, якой не ведаем мы. А самае галоўнае, природа Марса наказана зусім не так, як гаворыць навука. Нанрыклад: па да них навукі, там, на ват на экватары, ноччу мароз дасягае сарака пяці градусаў, а марсіяне сядзяць сабе каля сажалкі ў лёгкім адзенні, як у нас улетку. Ды што там казаць, вы і самі чыталі гэтую кнігу. Вось цяпер ёсцъ магчымасць паглядзець, як там у сапраўднасці. Гэта мяне надзвычай цікавіць. Я магу сказаць, што пасылаю вас у камандзіроўку на Марс.

3 дапамогай дзеда ўнукі пачалі падрыхтоўвацца да падарожжа на Марс. Прачыталі ўсю літаратуру аб ім, узялі сваё самае цёплае адзенне, валёнкі, рукавицы, а таксама дыхальныя апараты. На ўсякі выпадай Светазар узяў яшчэ невялікі рэвальвер-браўнінг. Дзед у весь час даваў ім парады і нарэшце сам адправіў іх у дарогу.

Няўтульная планети

Калі дзеці падняліся ў вышэйшыя слаі атмасферы і неба перад імі стала цёмным, яны ўбачылі маленькую чырванаватую зорку. Гэта і быў Марс.

Ён хутка павялічваўся, стаў як сподак, потым — як Месяц. Раптам падарожнікі адчулі штуршок, адзін, другі, а потым пачулі, нібы каменны град сыплецца на іх машыну. Гэта была невялікая паласа астэроідаў, якія часта сустракаюцца ў нябесных прасторах. Каб машына была зроблена не з фантазіту, а з якога-небудзь больш звычайнага металу, то яна не вытрымала б такіх удараў.

— Вось і ляці тут на звычайнай ракеце!.. — заўважыў Светазар. — Такой бамбардзіроўкі не вытрымаў бы ніякі снарад, апрача нашага фантамабіля.

— Ну, можа, знойдуць другую дарогу, у абход… — адказала Святлана.

Скончылася бамбардзіроўка, а Марс тым часам зрабіўся такі, як Зямля, якую яны наглядалі з Месяца. I тут адразу выявілася асноўная розніца паміж Зямлёй і Марсам: на Марсе ніякія воблакі не заела нялі яго выгляду. Так, ужо можна было заўважыць, што большую частку паверхш Марса займае суша, а вада на ёй размясцiлася ад нос на невялікімі азёрамі ці марамі. Толькі ў адным месцы, ля краю дыска, можна было заўважыць водную прастору, якая нагадвала наш акіян, ды і то не больш за Індыйскі. Але пакуль што з гэтага нельга было рабіць канчатковы вывад аб размеркаванні вады і сушы на Марсе, бо заставалася яшчэ невядомай другая палова яго.

Вельмі выразна відаць быў адзін з полюсаў Марса, на вялікай плошчы пакрыты снегам ці лёдам. А процілеглы полюс, нахілены да Сонца, быў не белы, а цьмякы. Значыцца, тут было лета.

— Давай сюды і апусцімся, — прапанавала Святлана.

Светазар моўчкі кіўнуў галавой — і яны апусціліся на Паўночны полюс Марса. Адчынілі дзверы сваей кабіны і адразу адчулі, што ім не хапае паветра. Ды і не дзіва: на Марсе бадай такое самае разрэджанае паветра, як на вяршыні Эверэста, гэта значыць, на вышыні васьмі кіламетраў. На такой вышыні, як вядома, без дадатковага кіслароду чалавек жыць не можа, і нашим падарожнікам прыйшлося адразу ж надзяваць дыхальныя апараты, як тады, на Месяцы. Святлана гатова была плакаць ад прыкрасці.

— Каб ведала, не ехала б сюды, — скардзілася яна. — Гэта ж пакута ўвесь час хадзіць з такой рэччу на галаве.

— Хочаш не хочаш, а дзедаву камандзіроўку мы павінны выканаць, — сказаў Светазар, прымацоўваючы маску. — Добра ўжо і тое, што мы чуем адно аднаго і што не трэба надзяваць на галаву другі апарат.

Выйшлі яны з машыны, азірнуліся на вакол, і так маркотна ім зрабілася, хоць плач.

Марс знаходзіцца ад Сонца ў сярэднім на сто мільёнаў кіламетраў далей, чым Зямля, і атрымлівае ад Сонца ў два разы менш святла і цяпла. Таму на Марсе паўдзённы сонечны час нагадвае наш паўзмрочны вечар. I ўжо ад аднаго гэтага падарожнікам зрабілася паўзмрочна на сэрцы.

Поделиться с друзьями: