Фантамабіль прафесара Цылякоўскага
Шрифт:
— Не хацелася б мне адпускаць правакатара без пака рання, але шчога не зробіш, паедзем, пакуль можна, — неахвотна згадзіўся Светазар.
I яны паехалі на паўднёвы ўсход, як звычайныя пасажыры на звычайным катэры. Якім марудным і нудным здавалася цяпер падарожжа!
— Можа, нам дні і тыдні прыйдзецца ехаць, — хвалявалася Святлана.
Светазар таксама быў незадаволены, нахмураны.
— Наперадзе павінны быць Антыльскія астравы, — ска за ў ён. — Можна будзе высадзіць на якую-небудзь скалу.
Паказаўся карабель, які ішоў насустрач.
— А каб здаць яго на карабель? — прапанавала Святлана.
— У такім разе, лепш высадзіць яго ў ваду перад носам у карабля, — ужо весялей ска за ў Светазар і, павярнуўшыся, спытаў у пасажыра — Плаваць умеете?
— А што?
— Мы вас высадзім перад караблём.
— Чаму ж не пад'ехаць да самага карабля? — засупярэчыў правакатар. — А калі яны не ўбачаць мяне, не возьмуць…
— Гэта не наша справа, — сурова сказаў хлопчык. — Рыхтуйцеся!
I калі карабель быў за метраў пяцьсот, Светазар націснуў кнопку і адчыніў дзверы.
Але зноў бяда: дзядзька ніяк не мог адважыцца сам лезці ў ваду. Светазар раззлаваўся і крыкнуў:
— Вылазьце! А то апушчуся ў ваду! — Правакатар, войкаючы, выпаўз з машыны. Дзверы зачыніліся. — Шкада будзе, калі карабель падбярэ яго! — сказаў Светазар і даў поўны ход…
Праз мінуту яны былі дома і расказвалі дзеду пра свае прыгоды. Дзед, як заўсёды, слухаў вельмі ўважліва, распытваў усе падрабязнасці, запісваў у свой сшытак.
— Вельмі рызыкоўная справа, — задуменна гаварыў ён. — Магла здарыцца бяда, і я ў гэтым вінаваты. Калі вас адлучыць ад машыны, то вы застаяцеся бездапаможнымі. А гэта вельмі рызыкоўна.
— Усё роўна ніхто без нас не справіцца з машынай, — сказаў Светазар, — значыцца, кожны будзе вымушаны звярнуцца да нас, каб мы паказалі, як кіраваць. Ну, а калі мы сядзем, то ўсё скончана.
— Яно так, — сказа ў дзед, — але ўсё гэта патрабуе ад вас надзвычайнай смеласці, кемлівасці, вытрыманасці і іншых падобных якасцей, якіх патрабаваць ад дзяцей мы не маем права.
— На тое мы камсамольцы і піянеры, каб умець перамагаць усе перашкоды! — з гонарам сказаў Светазар.
— А я больш не жадаю перамагаць такія перашкоды! — сказала Святлана. — Нічога цікавага там няма, адна нуда і непрыемнасці.
— Тады я паехаў бы са Святаславам. Можна? — спытаў у дзеда Светазар.
— Калі ты ўпэўнены, што ён не падвядзе, то я нічога супраць не маю, — адказаў дзед. — А Святлане важдацца з рознымі правакатарамі сапраўды не падыходзіць.
— А адкуль гэты правакатар ведаў пра нас і пра нашу машыну? — спытала Святлана.
— Ды вы ж самі паказвалі там свае фокусы, — сказаў дзед. — Мусіць, праз гадзіну ўжо ведалі ўсе тыя, хто павінен гэтым цікавіцца. Усётакі добра выкруціліся, малайцы! А з усяго вашага падарожжа я раблю галоўны вывад, што самая складаная справа для вас — схаваць сваю машыну, каб яна не трапіла ў чужыя рукі. Праўда, ні адчыніць яе, ні паламаць, нават спаліць яе ніхто не здолее, але ўсё ж такі пакідаць яе небяспечна. Прыйдзецца падумаць, ці нельга будзе дапамагчы гэтай справе.
IV
На Месяцы
— Дзядуню, ці ёсць людзі на іншых планетах? Пётр Трафімавіч пры ж муры. у вочы і хітравата сказаў:
— Гэта называецца — пытанне ў лоб. Але адказаць адразу на гэтае пытанне нельга. Навука звычайна ставіць пытанне так: ці ёсць на іншых планетах жывыя істоты? А якія яны будуць — ці падобныя на чарвяка, ці на чалавека — гэтага ніхто не можа сказаць. Можна ўсяляк меркаваць, і пісьменнікі ў сваей фантазіі мяркуюць, як хто хоча. Вы чыталі кнігу Аляксея Талстога «Аэліта» або Герберта Уэлса «Барацьба светаў»?
— Чыталі,— дружна адказалі «светлячкі».
— Вось вы і бачыце, як непадобна адзін да другого ўяўляюць пісьменнікі, напрыклад, жыхароў Марса. Вы будзеце першымі людзьмі, якія могуць убачыць марсіян у сапраўднасыД.
— А страшна туды ляцець… — сказала Святлана і нават сцепа пула плячыма, нібы ёй зрабілася хода дна.
— Калі не хочаш, можаш і не ляцець, — зняважліва скаэаў Светазар. — А ўсё-такі, дзядуню, нам трэба ведаць, як глядзіць кавука на гэтае пытанне.
— Вядома, трэба ведаць, — кіўнуў галавой дзед. — Вы спачатку павінны прачытаць як мага больш кніг, а пакуль што я магу вам зрабіць некалькі агульных заўваг. Навука даведалася, што вядомыя нам планеты, зоркі, каметы складаюцца з такой самай матэрыі, якая ёсць і на Зямлі. Толькі злучэнні і прапорцыі элементаў могуць быць розным!. Таксама розная бывае і тэмпература, напрыклад: на Меркурыі чатырыста трынаццаць градусаў гарачыні, а на Нептуне — сто восемдзесят градусаў марозу. Які ж вывад можна адсюль зрабіць?
Задаўшы гэтае пытанне, дзед не чакаў ад сваіх «светлячкоў» адказу, таму быў вельмі задаволены, калі Светазар ска за ў:
— Я так думаю: дэе якія будуць умовы, там такія будуць і жывыя істоты. Калі на якой планеце будуць акурат такія самыя ўмовы, як на Зямлі, то там могуць быць такія самыя людзі, як мы.
— А калі ўмовы інакшыя? — задала яму пытанне Святлана.
— То і жывыя істоты будуць інакшыя, — упэўнена адказаў Светазар.
— Вельмі добра разважаеш, — пахваліў дзед. — Навука так і гаворыць: усё жывое адпавядае той прыродзе, у якой яно жыве, а я гатоў дапусціць, што сярод мільярдаў такіх сонцаў, як наша, можа знайсціся і такое, вакол якога круціцца і такая самая планета, як наша Зямля, на такой самай адлегласці, такой самай велічыні, з такой самай арбітай і рухам, з такім самым нахілам восі, з такім самым паветрам і гэтак далей. Фантазія ўсё гэта ўявіць можа, значыцца, вы ўсё гэта можаце пабачыць на яве. Я вам прапаную такі маршрут: спачатку Месяц, потым Марс, а затым ужо шукаць акурат такую самую планету, як наша Зямля. Добра знаёмцеся з нашай Галактыкай, я вам дам адпаведныя кнігі.
— На Месяц! На Месяц! — запляскала ў далоні Святлана.
Галактика — эгрупаванне мільярдаў сонцаў 1 іншых нябесных цел, сярод якіх энаходзімся І мы са евадм Сонцам.
— Глядзі, спыніся на граніцы паміж Зямлёй і Месяцам, — некалькі разоў напамінала Святлана.
— Ды ведаю! Чаго лезеш? — элаваў Светазар. На дзвесце семдзесят чацвёртай тысячы кіламетраў Светазар прыпыніў машыну. Тут была тая самая мяжа, дзе ні Зямля, ні Месяц не маглі перацягнуць прадмет на свой бок.
Дзеці знялі шлемы, машына страціла рухавую сілу і засталася на месцы, нікуды не падаючы. Светазар узяў сястру за руку, прыпадняў угару і пусціў. Па прывычцы яна крыкнула «ай», але ўніз не звалілася і засталася ў паветры. Каб сесці на свае месца, яна павінна была чапляцца за сценка кабіны, а Светазар смяяўся. Тады яна яго штурханула ўверх, і ён таксама павіс у паветры. Потым яны бралі розны я рэчы і ставілі іх у паветры, жартавалі, цешыліся.
Такім чинам, яны «адсвяткавалі» пераход праз граніцу і накіраваліся далей. А Месяц перад імі хутка павялічваўся. Ужо не твар чалавечы ён нагадваў, а Зямлю з гарамі, ценямі, нізінамі. Нарэшце настаў момент, калі яны апусціліся на… прыходзіцца сказаць, таксама «зямлю», бо гэта былі звычайныя скалы, каменні, як і на Зямлі.