Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Калыска чатырох чараўніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Аддаляюцца.

Стафан. Бачыў?

Янка. Бачыў.

Стафан. Галаву я яму развалю, бабздыру.

Янка. Кінь, Стафан, не чапай гною.

Стафан. За што ж такая дзяльба ад бога? Разлезлік, гад, няроба – і ўсё ў яго. А ў нас усіх мазалі з рук не злазяць, а мы сярод жабракоў.

Янка. I адны лірнікі за нас... Куды ж ты зараз?

Стафан. Не ведаю. У салдаты – за трыццатую гару загоняць. У найміты – зноў нейкаму Казіку кланяйся. У разбойнікі – багатыя галаву здымуць. У стражнікі – сволаччу станеш, беднага пакрыўдзіш, братам будзеш чужы... Не ведаю.

Лірнік. Праўду ідзіце шукаць.

Янка. Дзе? Нават дзе была яна – няма. Дзе былі дабрыня, шчырасць, вера ў людзей – балота лягло безнадзейнае. Баяцца, хлусяць, ваўкоў хваляць – а мо воўк яго апошняга зарэжа?

Лірнік. I тое. Вось тут па Гайне-рацэ крыніцы былі. Пахнулі – як з пекла, жалезам ды серай. I прыводзілі ўтрапёных, і расслабленых, і паралюшных, і былі ім палёгка і вылячэнне. А зараз? Гразь адна.

Янка. Па ўсім тутэйшым наваколлі – гразь.

Набліжаюцца Агата, Магдзя і Ева.

Стафан. Зноў сарокі гэтыя. А Казік недзе з ёй. Пайду я.

Ідзе. Дзяўчаты прыблізіліся.

Магдзя. Пане божа. А мы глядзім, хто гэта. А гэта ж Яначка-закутнічак.

Ева. Не, дзяўчаты, гэта вы дарэмна. Гэта ён так, а ў душы ён да дзяўчат лісцімон. (Наіўна.) А я б і не лаялася, каб ён ля мяне лісцімоніў.

Янка. Славяда ты. Авечка закруцістая. Ты ж мазгі ўсім закруціш. Хоць касмылі прычашы.

Магдзя. Ы-ы, ы-ы, атрутнік гэны. Яшчэ хваліцца, што з лавы валіцца.

Янка. Агонь бы вас, дзеўкі, вымачыў, вада б выпаліла. Замуж бы вам далёка выйсці.

Агата раптоўнай сур’ёзнасцю). А сяя-тая можа й далёка выйсці....

Янка. Куды?

Агата. Дзе звону касцёльнага не чуваць.

Янка. Мне што?

Ева. Пагаварыць трэба.

Янка. Я нікуды не ўцякаю. Толькі... дарэмна гэта. Хочаце, каб Стафан да вечара не дадыхаў.

Ева. Не выдумвай.

Магдзя. Каб твайму Стафану сто гадоў жыць і сто гадоў ногі валачыць. Няўклюда гэткі.

Ева. Дык помні.

Янка. А што, калі забуду, дык мяне рак убрыкне?

Магдзя. Качка цябе тады ўбрыкне, а камары затаўкуць.

Пайшлі. Янка толькі круціць галавою.

Янка. Ну, дзе-еўкі. Ну, каб ім елася хутка, работалася доўга.

Лірнік. Каб ім на старасць кот яйка знёс, а ваўкі па іх голас вялі.

Янка. Аж у пот кінула.

Лірнік. А што ты думаеш? У нас такі-ія.

Падыходзіць Марыся.

Марыся. Адыдзем, Янка?

Янка ўстае і адыходзіць.

Сядзем? (Прыселі на выступ мура.) Што гэта ты, сугней такі, каб ты ўдзень зорак не бачыў. Хлопцы з дзеўкамі, мужыкі з бабамі ля карчмы. Музыка там, скокі.

Янка (на лірніка). Унь мая музыка.

Марыся. А дзяўчачыя спевы табе не музыка?

Янка. Кожнаму дню – свая музыка. I на сённяшні дзень розная яна ў мяне і ў цябе.

Марыся. Праўда?.. Да канца праўда?

Янка. Так. Нікога не хачу падманваць. I асабліва цябе. Як самую ўлюбёную сястру. Як і сонца і неба. Бо не ведаю, што я магу табе даць.

Марыся. Усё на свеце.

Янка. Я не ведаю, што я ў гэтым свеце, а ты мне кажаш, што я – усё. А раптам я паабяцаю табе залаты яблык, а выявіцца, што я зацвілы сухар. Не хачу рабіць такога людзям. А табе – стакрот. Чыстымі вачыма хачу глядзець табе ў вочы. Асабліва таму, што хацеў бы глядзець доўга.

Марыся. Янка... Янка... Бацькі пана баяцца... Казік толькі што сказаў, што ўтопіцца... Абяцаў – сватоў зашле... А мне гэта – атрута смяротная.

Янка. Найболыд сорамна – адмовіць у глытку вады. Мне – сорамна.

Марыся. Ты лічыш – я прасіць падышла. Ды не, тут няпраўда твая. Мяне прасіць не вучылі. Мяне рабіць вучылі. Браць па праву заробленае.

Увальваецца ў кола дзяўчат Казік Валахоўскі, крыху на падпітку. З другога боку Стафан Каляда.

Унь яны – яшчэ дзве дарогі. Не на табе свет клінам.

Янка. Я рады... за Стафана.

Марыся. А я – невядома за каго радая. Гэй, дзяўчаты, кола!

За гарою зайчыкі трубяць, Чаму мяне дзеўкі любяць? Злажэцеся хлопцы па грошу, Купеце мне ленту харошу, Буду тую ленту насіці, Будуць мяне хлопцы любіці.

(Танец)

Агата.

Ой, да мяне ходзіць Малады Ясенька, Сам бялявы, вус чарнявы, Белае лічэнька.

Ева.

Дзяўчынанька панна, Маё маляванне, Падай жа мне белу ручку Цераз дыляванне!

Магдзя.

Ой, ручкі не дам я, Мая ручка бяла, Я такімі панічамі Платы падпірала.
Поделиться с друзьями: